Аўтар |
Паведамленьне |
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 21.02.2008 - 16:25 |
|
|
А ці будзе яно ўвогуле?
Візу атрымаць дорага і праблемна - трэба пазначаць месца пражывання і мэту паездкі. Калі едзеш на фестываль -арганізатары мусяць выслаць табе запрашэнне, а хто гэтым будзе займацца ў Польшчы...
Да даты традыцыйнага правядзення фестывалю засталося 5 месяцаў і ніякіх навін на гэты конт яшчэ не з'яўляецца. Але ж хацелася б ведаць, ці пачынаць збіраць грошыкі
Якія вашыя меркаванні?
|
|
|
|
Raider
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 331
Зарэгістраваны: 15.07.2007
|
# Дададзена: 21.02.2008 - 17:21 |
|
|
Калі разглядаць Басовішча, як культурнае мерапрыемства -
магчыма, шэнгенская віза й не спатрэбіцца.
|
|
|
|
Ultrabelarus
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006
|
# Дададзена: 21.02.2008 - 21:06 |
|
|
Вельмі на гэта спадзяюся... а тое не паеду, і так выпускны клас, тэсты - залішне трат грошай і нэрваў _________________ Нас мiльёны, нас дахалеры!
|
|
|
|
TroLl_ik
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 20
Зарэгістраваны: 13.09.2007
|
# Дададзена: 23.02.2008 - 22:10 |
|
|
Ultrabelarus пісаў(-ла): | Вельмі на гэта спадзяюся... а тое не паеду, і так выпускны клас, тэсты - залішне трат грошай і нэрваў |
Тая ж самая сітуацыя. Плянуем паехаць на Басовішча, а пасьля культурна на 4 дні ў Кракаў, але:
1) невядома пакуль нічога з шынгенам;
2) невядома нічога з правіламі паступленьня: калі заканчваецца прыём дакументаў і г. д.
|
|
|
|
Ultrabelarus
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006
|
# Дададзена: 24.02.2008 - 13:25 |
|
|
Прыём дакументаў да 23-га ліпеня _________________ Нас мiльёны, нас дахалеры!
|
|
|
|
talita
Сябар Offline

Пол: жанчына
Адкуль: znikad donikad
Паведамленьні: 3
Зарэгістраваны: 06.03.2008
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 14:54 |
|
|
Вядома ўжо, хто будзе граць? На Вашу думку, збіраецца НРM даць канцэрт сёлета?
I ўвогуле прывітанне
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 15:42 |
|
|
talita пісаў(-ла): | Вядома ўжо, хто будзе граць? На Вашу думку, збіраецца НРM даць канцэрт сёлета?
I ўвогуле прывітанне |
Басовішча без НРМ -- гэтане Басовішча.
|
|
|
|
Ігар
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск-Маладэчна
Паведамленьні: 28
Зарэгістраваны: 08.07.2006
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 19:06 |
|
|
Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва. _________________ Хопіць сыпаць соль на рану,
Усё ідзе паводзе пляну.
|
|
|
|
COMIX
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 33
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 22
Зарэгістраваны: 12.10.2005
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 19:22 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | talita пісаў(-ла): | Вядома ўжо, хто будзе граць? На Вашу думку, збіраецца НРM даць канцэрт сёлета?
I ўвогуле прывітанне |
Басовішча без НРМ -- гэтане Басовішча. |
_________________ Ты мой брат каго зваць беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся
Як не зрокся яе пад прымусам
Дык і вольны цяпер не зракайся.
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 19:33 |
|
|
Ігар пісаў(-ла): | Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва. |
тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку??
але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.
адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву.
|
|
|
|
VOLNY
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006
|
# Дададзена: 7.03.2008 - 20:36 |
|
|
Не ведаю.... нешта ў мяне аптымізму не так шмат
|
|
|
|
Herr Dan
Сябар Offline
Паведамленьні: 15
Зарэгістраваны: 08.03.2007
|
# Дададзена: 8.03.2008 - 01:56 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | Ігар пісаў(-ла): | Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва. |
тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку??
але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.
адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву. |
Андрэй, тут справа больш складаная.
Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...
І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы?
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 8.03.2008 - 18:51 |
|
|
Herr Dan пісаў(-ла): | Андрэй, тут справа больш складаная.
Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...
І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы? |
польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу.
|
|
|
|
Herr Dan
Сябар Offline
Паведамленьні: 15
Зарэгістраваны: 08.03.2007
|
# Дададзена: 9.03.2008 - 05:19 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): |
польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу. |
Сённяшні кошт нацыянальнай візы - 35 еўра.
Можа гэта і не 60, але напэўна і не 5
|
|
|
|
Misha Angel
Сябар Offline
Пол: мужчына
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 6
Зарэгістраваны: 29.01.2008
|
# Дададзена: 9.03.2008 - 23:45 |
|
|
Так, польская віза каштуе 35, але палякі могуць зрабіць і некаторую частку са зніжкамі, яны як ні як зацікаўлены ў развіцці фэста.
|
|
|
|
VOLNY
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006
|
# Дададзена: 10.03.2008 - 01:15 |
|
|
Да ну, кіньце. Што ім з гэтага фэсту? Падтрымка бел. культуры для "птушачкі" "змагання" з аўтарытарызамам? Дык канцэрт у Ваве пагрунтоўней будзе. У Польшчы праходзяць куды буйнейшыя фэсты са сваімі (польскімі) і сусветнавядомымі гуртамі, нашто ім "Басовішча"?
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 10.03.2008 - 10:54 |
|
|
VOLNY пісаў(-ла): | Да ну, кіньце. Што ім з гэтага фэсту? Падтрымка бел. культуры для "птушачкі" "змагання" з аўтарытарызамам? Дык канцэрт у Ваве пагрунтоўней будзе. У Польшчы праходзяць куды буйнейшыя фэсты са сваімі (польскімі) і сусветнавядомымі гуртамі, нашто ім "Басовішча"? |
У Польшы ёсць нацменшасьці. Адна з іх -- Беларусы. У польскім бюджэце закладзены сумы на падтрымку культураў нацыянальных меньшынстваў. З гэтых сумаў і фінансуецца Басовішча.
І чаму вы лічыце, што яно палякам не цікавае. Некалькі год назад Газэта Выборча саставіла сьпіс 50-ці найважнейшых культурных падзеяў году ў Польшы. І Басовішча туды патрапіла.
|
|
|
|
TroLl_ik
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 20
Зарэгістраваны: 13.09.2007
|
# Дададзена: 10.03.2008 - 21:23 |
|
|
Гэта, а калі будзе бронь на Кракаўскі гатэль, як вы лічыце, пракаціць ці не?!
|
|
|
|
Herr Dan
Сябар Offline
Паведамленьні: 15
Зарэгістраваны: 08.03.2007
|
# Дададзена: 10.03.2008 - 23:17 |
|
|
TroLl_ik пісаў(-ла): | Гэта, а калі будзе бронь на Кракаўскі гатэль, як вы лічыце, пракаціць ці не?! |
Смотря для чего
Отель и для Шенгена прокатит, только боюсь предоплата должна быть подтверждена.
|
|
|
|
Dzik
Сябар Offline
Адкуль: Awtaz
Паведамленьні: 161
Зарэгістраваны: 01.10.2005
|
# Дададзена: 11.03.2008 - 14:58 |
|
|
Басы будуць па-любому. _________________ Ты говоришь, что меня закроешь,
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''
|
|
|
|
VOLNY
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006
|
# Дададзена: 12.05.2008 - 23:26 |
|
|
Дасведчаныя людзі!
Што-небудзь чуваць?
Пакуль што я разумею, што Адборышча гэтым годам не будзе
|
|
|
|
macie3k
Скарпіён Offline

Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005
|
# Дададзена: 13.05.2008 - 17:19 |
|
|
VOLNY пісаў(-ла): | Што-небудзь чуваць?
|
Наконт Басоў - яшчэ нічога.
|
|
|
|
Slaver
Адміністратар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 910
Зарэгістраваны: 23.08.2005
|
|
|
|
VOLNY
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006
|
# Дададзена: 15.05.2008 - 15:06 |
|
|
Slaver, так. ужо пачытаў.
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 15.05.2008 - 16:59 |
|
|
Басовішча-2008: 18–19 ліпеня, без «Адборышча», вядуцца перамовы пра візы.
На частыя пытаньні ў беларускім музычным асяродку «што з Басовішчам?» ужо ёсьць першыя адказы. Пра тое, якія зьмены будуць сёлета і як ідзе падрыхтоўка да буйнога штогадовага фэсту, распавядае Generation.bY старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі.
Даты фэсту і праграма
Мінулым годам Басовішча ўпершыню ладзілася ў тры дні замест традыцыйных двух. Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы). Сёлета арганізатары фэсту таксама раяць плянаваць і 17-е ліпеня. Праўда, як тлумачыць Generation.bY Радаслаў Дамброўскі: «З трэцім днём як і ў мінулым годзе „вырашыцца ў апошні момант“ — мабыць, 23 траўня, бо зараз ідуць перамовы з адным са стратэгічных спонсараў».
Што да праграмы фэстывалю і запрошаных гуртоў, то традыцыйна гледачы пабачаць легендаў беларускага року, пераможцаў ранейшых Басовішчаў і замежных гасьцей.
«Размовы з ўдзельнікамі фэстывалю ўжо вяліся і вядуцца надалей, тут таксама шмат залежыць ад таго, колькі дзён будзе праводзіцца Басовішча 2008. Запрашаюцца гурты з Польшчы, Беларусі, Украіны».
Што да часавых зьменаў, то сёлета жыхары намётавага гарадка фэстывалю могуць не хвалявацца, што датрымаюцца чакаць хэдлайнэраў. З просьбаў мясцовых уладаў Гарадка, заканчэньне выступаў на Басовішчы будзе а першай гадзіне ночы. А завяршаць канцэртныя дні будуць дыджэі ды кіно.
Візавае пытаньне
У зьвязку з уступленьнем Польшчы ў шэнген вядома зьмяніўся рэжым і працэдуры выдачы візаў грамадзянам Беларусі.
«Гэтае пытаньне мы пачалі высьвятляць у пачатку году, ёсьць абяцаньні намесьніка старшыні камісіі замежных спраў польскага парляманту спадара Робэрта Тышкевіча, што праблемаў з афармленьнем бясплатных візаў выступоўцам фэстывалю ня будзе. Калі ідзе гаворка пра гледачоў з РБ, таксама вядзем перамовы з адпаведнымі ўстановамі, каб палегчыць рэжым выданьня візаў на Басовішча».
Але, як паказвае досьвед, афармленьне візы на фэстываль лепей не адкладаць на апошні дзень, а спрабаваць падаваць дакуманты ўжо зараз. Два гады таму польская амбасада дапамагла 300-ам гледачаў фэсту аформіць візы па-за чаргой. Сёлета пакуль такой дамовы няма, таму лепей пасьпяшацца самастойна.
«Сёлета ня будзе Адборышча — будзе адборачны канцэрт»
Слова «адборышча» за два гады добра ўжылося ў беларускую лексыку. Упершыню адборачны канцэрт на фэстываль «Басовішча» быў названы як «Адборышча» у 2006 годзе. Фактычна, Адборышча стала музычнай падзеяй перад фэстывалем Басовішча. Мінулым годам, аднак, адборачны канцэрт прайшоў ня так гучна, хоць і называўся «Адборышча-2007». Сёлета ж, як адзначыў Generation.bY Радэк Дамброўскі «няма Адборышча»:
«Ня робім асобнага мерапрыемства. Я схіляюся да таго, каб яго [назоў] не выкарыстоўваць, калі не надаецца канцэрту асаблівага значэньня і ўвагі».
Такім чынам, сёлета адбудзецца адборачны канцэрт. Сёньня стартуе збор заявак сярод маладых гуртоў — таксама са зьменамі (правілы падачы заявак). Збор заявак на конкурсную частку працягнецца з 15 траўня па 1 чэрвеня, а 6 чэрвеня мусіць быць вядомы сьпіс гуртоў, што прымуць удзел непасрэдна ў конкурснай частцы Басовішча-2008.
Зь беларускага боку дапамагаюць у арганізацыі фэстывалю: Generation.bY — рэклямная і інфармацыйная падтрымка «Басовішча», Тузін Гітоў — збор заявак на конкурсную частку і інфармацыйная падтрымка, БМА — правядзеньне адборачнага канцэрту ў Беларусі. Крытэры адбору і склад журы ў Беларусі таксама фармуюцца БАСам.
http://generation.by/news2352.html
|
|
|
|
Kascjuszka
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 91
Адкуль: Belarus, Mensk
Паведамленьні: 679
Зарэгістраваны: 06.11.2005
|
# Дададзена: 19.05.2008 - 16:55 |
|
|
Супер!!! Якраз на мае народзiны!!! _________________ Я ў кантакце!
Z!
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 4.06.2008 - 19:15 |
|
|
Радаслаў Дамброўскі пра падрыхтоўку Басовішча-2008: плянуем бясплатныя візы гледачам
Да штогадовага фэстывалю музыкі маладой Беларусі Басовішча застаецца 44 дні. Праграма фэсту амаль сфармаваная, завяршаюцца перамовы пра бясплатныя візы гледачам, новае журы прыступіла да праслухоўваньня заявак на конкурс. Праўда, сёлета маладыя гурты могуць і ня выступіць у Беларусі, бо традыцыйны адборачны канцэрт можа не адбыцца. Пра ход падрыхтоўкі Басовішча-2008 распавёў у інтэрвію Generation.bY старшыня БАС Радэк Дамброўскі.
Праграма Басовішча 2008
Фармаваньне праграмы фэстывалю ідзе ў самым разгары. Калі мы скантактаваліся з Радэкам, ён якраз перамаўляў з гуртамі наконт умоваў удзелу ў Басовішчы. Сёлета фэстываль пройдзе ў два дні 18-19 ліпеня традыцыйна ў мястэчку Грудэк (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы).
Якая сёлета чакаецца праграма, хто пацьвердзіў удзел, з кім вядуцца перамовы, каго хацелі б запрасіць?
«Згоду дала ўжо «Крама», 5set5 (Польшча), Rima (Польшча), Pomidor/off. Дарэчы, Памідораў адначасова будзе й вядучым фэстывалю — правераным ужо. Самы лепшы вядучы, лепшага ня ведаю пакуль што — такі мабыць не нарадзіўся Будзе ён таксама ў журы. Можа нехта скажа, што гэта Памідорава фэстываль, але гэта застаецца Басовішча.
Таксама перамовы вядуцца з NRM, Zet, «Крамбамбуляй», WZ-Orkiestra, з «Палацам», Neuro Dubel, Flit (Украіна) і іншымі. Думаю, усё высьветліцца цягам двух дзён, бо застаюцца толькі фінансавыя пытаньні, каб дакладна скласьці праграму».
Конкурсная частка фэстывалю
Басовішча як фэстываль музыкі маладой Беларусі традыцыйна мае конкурсную частку, пераможцы якой атрымліваюць разнастайныя прызы, галоўны зь якіх — запіс альбому на прафэсійнай студыі ў Польшчы. Штогод БАС фармуе склад журы з выбітных людзей у музычнай сфэры. Рэкорднымі па колькасьці сябраў журы былі 2006 і 2007 гады. Сёлета ў журы пяць чалавек. Затое асаблівасьцю складу журы гэтага году зьяўляецца ўдзел у ім беларускага блогера Slaver. Усе пяцёра беларусаў будуць журыць і непасрэдна на Басовішчы ў Польшчы. Там у склад журы далучацца асобы з польскага боку пад традыцыйным патранатам мастака Леона Тарасэвіча.
Склад журы беларускай часткі Басовішча 2008:
Музыкі Аляксандар Памідораў (праект Pomidor/off) і Ігар Варашкевіч (гурт «Крама»), музычны журналіст Сяргей Будкін, музычны блогер Slaver і дырэктар гуказапісвальнай студыі «Осмас» Павал Юрцэвіч.
Яшчэ раней Радэк тлумачыў, што сёлета ня будзе адборачнага канцэрту ў Беларусі пад назовам «Адборышча», якое было прыдуманае і праведзенае камандай Studenty.by (зараз — Generation.bY) у 2006 годзе, бо ў гэтым годзе з адборачнага канцэрту не плянуецца вялікай падзеі. Арганізацыяй канцэрту зараз займаецца кіраўнік БМА Віталь Супрановіч. Але ці пройдзе сам канцэрт, пакуль невядома.
«Магчыма, што ўдзельнікі Басовішча ў Польшчы будуць адабраныя па заяўках (дэма-запісы). Бо арганізатар у Беларусі, які браўся за канцэрт, мае нейкія праблемы ў дамоўленасьцях, таму пакуль невядома ці адбудзецца канцэрт у Беларусі», — распавядае Радаслаў.
А як будзе адбывацца сыстэма адбору гуртоў? Так як і ў апошнія гады, калі журы з удзельнікаў адборачнага канцэрту ў Менску абірае 10 лепшых камандаў, якія і едуць змагацца далей на фэст у Польшчу?
«Так, непасрэдным адборам гуртоў, якія паедуць на конкурс у Польшчу, займаюцца сябры журы — агучаныя пяць чалавек».
А як ты сам ацэньваеш пададзеныя на конкурс заяўкі ад маладых гуртоў?
«Ацэньваць гурты я не хачу і ў журы сёлета ня буду. Няхай гэта вырашаюць прафэсіяналы. Дарэчы, у гэтым годзе мы вырашылі не запрашаць у журы арганізатараў і партнэраў фэстывалю».
А ці будзе сёлета інтэрнэт-галасаваньне па выбары аднаго гурта, які паедзе на конкурсную частку фэсту па-за рашэньнем беларускага журы?
«Пра гэта мы пакуль не гутарылі. Насамрэч стаіць пытаньне, ці варта наагул рабіць гэтае інтэрнэт-галасаваньне. Для мяне яно й не асабліва важнае, хоць гэта таксама рэкляма фэсту».
«Так, непасрэдным адборам гуртоў, якія паедуць на конкурс у Польшчу, займаюцца сябры журы — агучаныя пяць чалавек».
А як ты сам ацэньваеш пададзеныя на конкурс заяўкі ад маладых гуртоў?
«Ацэньваць гурты я не хачу і ў журы сёлета ня буду. Няхай гэта вырашаюць прафэсіяналы. Дарэчы, у гэтым годзе мы вырашылі не запрашаць у журы арганізатараў і партнэраў фэстывалю».
А ці будзе сёлета інтэрнэт-галасаваньне па выбары аднаго гурта, які паедзе на конкурсную частку фэсту па-за рашэньнем беларускага журы?
«Пра гэта мы пакуль не гутарылі. Насамрэч стаіць пытаньне, ці варта наагул рабіць гэтае інтэрнэт-галасаваньне. Для мяне яно й не асабліва важнае, хоць гэта таксама рэкляма фэсту».
Плянуюцца бясплатныя візы гледачам
Хоць фэст і праходзіць у Польшчы, але заўжды трымае марку самага буйнога беларускага фэсту. Праўда, далучэньне Польшчы ў шэнген ускладніла атрыманьне візаў, а найперш па кішэні адбіваюцца кошты — 60 эўра за візу. Тым больш, турыстычны сэзон у самым разгары, і ня так і проста своечасова атрымаць візу.
Ці плянуецца візавая падтрымка ці зьніжкі на візы гледачам?
«Так, плянуецца. Гэта будзем вырашаць супольна і пры дапамозе Радыё Рацыя і тэлебачаньня BelSat, але канчатковыя перамовы заплянаваныя да канца гэтага тыдня».
Па словах Радэка, калі перамовы наконт візавай падтрымкі пройдуць пасьпяхова, на практыцы сыстэма атрыманьня бясплатных візаў гледачам будзе такая ж, як у 2006 годзе. Будзе адказны чалавек, які будзе зьбіраць дакуманты і рабіць візу. Такім чынам, стаяць у чарзе па візу ня прыйдзецца.
Ход падрыхтоўкі Басовішча ў гэтым годзе праходзіць значна цішэй, чым у папярэднія два гады. З чым гэта зьвязана, тлумачыць Радэк:
«Прамоцыя фэстывалю залежыць ад журналістаў, якія хочуць пісаць і цікавяцца тэматыкай. Я на гэта не ўплываю. Таксама гэта залежыць ад крэатыву людзей, якія гэтым займаюцца. Калі ў кагосьці ёсьць жаданьне дапамагчы ў прамоцыі фэстывалю, мы гэта вітаем, але ў адных гэта атрымліваецца лепш, у іншых — горш. Але таксама і з боку БАС пакуль не абвяшчалася нейкіх канкрэтных вынікаў з падрыхтоўкі да фэсту, паколькі й ня было пра што асабліва пісаць».
Прамоцыя і канкурэнцыя
Сёлета Басовішча мае сур’ёзную канкурэнцыю, бо ў суседніх краінах таксама ладзяцца буйныя рок-фэсты з удзелам беларусаў. А візавая сытуацыя зь Літвой і Польшчай аднолькавая — шэнген у кожную зь іх каштуе 60 эўра. Праўда, арганізатары балтыйскага фэстывалю Be2gether таксама вядуць перамовы зь літоўскай амбасадай, каб аблегчыць беларусам магчымасьць патрапіць у Літву. Але Be2gether — камэрцыйны фэстываль і квіток разам зь візай для беларусаў складзе 65 эўра.
Пра тое, якія можна назваць аргуманты, чаму трэба абіраць Басовішча, мы запыталіся ў Радэка.
«Можна любы беларускі фэстываль назваць канкурэнцыяй для Басовішча, але калі казаць пра be2gether, які мне вельмі падабаецца і на які зноўку зьбіраюся ў гэтым годзе, нельга называць яго беларускім фэстывалем. Там сярод іншых выступаюць таксама беларусы, а Басовішча зьяўляецца цалкам беларускім фэстывалем — гэта важнае адрозьненьне».
Ня лічыць канкурэнцыяй старшыня БАС і беларускі фэст «Права быць сваводным», які пройдзе гэтым летам у Львове, а нават раіць пасьпець на два фэсты, але дадае:
«А яшчэ на Басовішчы болей сюрпрызаў і болей забаваў, таму што Басовішча працягваецца два дні як мінімум».
Такім чынам, арганізатары фэсту завяршаюць складаньне праграмы фэстывалю, 35 гуртоў-удзельнікаў конкурснай часткі чакаюць рашэньня журы, каб пакаваць чамаданы на Басовішча, а гледачы трымаюць пальцы крыжыкам і чакаюць бясплатных візаў.
http://generation.by/news2395.html
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 5.06.2008 - 15:34 |
|
|
«Бясконцы рух і васьмёрка як лічба году» — Міхал Анемпадыстаў распрацаваў лягатып Басовішча-2008
далей - тут: http://generation.by/news2397.html
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 5.06.2008 - 17:37 |
|
|
Ой, а хто распрацоўваў лягатып Басовішча 92 і 93?! Апошні трэба было назаўсёды пакінуць . _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Ultrabelarus
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006
|
# Дададзена: 5.06.2008 - 20:14 |
|
|
А якія былі ў 92 і 93? _________________ Нас мiльёны, нас дахалеры!
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
|
|
|
Vyklicznik
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 30
Адкуль: Navapolacak-Mensk
Паведамленьні: 26
Зарэгістраваны: 30.09.2007
|
# Дададзена: 5.06.2008 - 22:26 |
|
|
Ндаа, вельмі ж цікавыя ў іх былі лягатыпы..=) _________________ Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
|
|
|
|
Kascjuszka
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 91
Адкуль: Belarus, Mensk
Паведамленьні: 679
Зарэгістраваны: 06.11.2005
|
# Дададзена: 9.06.2008 - 20:04 |
|
|
Супэрныя, мне тыя больш падабаюцца! _________________ Я ў кантакце!
Z!
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 9.06.2008 - 21:55 |
|
|
шкада, што там лягатыпы ня ўсіх гадоў. няўжо астатнія страчаны?
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 12.06.2008 - 19:47 |
|
|
Этавось. А будзе хто якую культурную праграму арганізоўваць?) Андрэй, здаецца, нешта прапаноўваў апошнія гады?) _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
macie3k
Скарпіён Offline

Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005
|
# Дададзена: 16.06.2008 - 00:58 |
|
|
http://music.fromby.net/bas/
Неяк выпадкова пагладзеў што адборачнае галасаваньне ўжо пачалося - ніякай інфармацыі не было ці я сьляпы?
(35 песень да праслуханьня! Мой моск ! )
A яшчэ - якія ўмовы? Першы (першыя 2? 3?...) гурт грае ў конкурсе, ці ў галоўнай частцы?
|
|
|
|
Ultrabelarus
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006
|
# Дададзена: 16.06.2008 - 18:33 |
|
|
Пераможца патрапляе ў Польшчу без Адборышча.
Галасуйце за Чынга Ту Мадрэ! Гэта гурт майго настаўніка па ангельскай мове! _________________ Нас мiльёны, нас дахалеры!
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 16.06.2008 - 21:44 |
|
|
нрм на басах ня будзе?) _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 17.06.2008 - 17:33 |
|
|
Zap, зараз паўтарыцца сцэнар з бітугэза . _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
macie3k
Скарпіён Offline

Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005
|
# Дададзена: 17.06.2008 - 23:40 |
|
|
Кепскі апарат і малая сцэна?
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 19.06.2008 - 18:50 |
|
|
macie3k пісаў(-ла): | Кепскі апарат і малая сцэна?  |
Не, спачатку артыкул ад Рацыі, потым запіс у жж і разборкі з арганізатарамі, а потым ганарар і ўсе ўмовы . _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
ales.by
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 27
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 41
Зарэгістраваны: 29.04.2007
|
# Дададзена: 19.06.2008 - 18:57 |
|
|
Галасуем за Мутнаевока!!! _________________ Што яшчэ нам засталося?
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 19.06.2008 - 21:18 |
|
|
Папярэдняя праграма Басовішча-2008: няма NRM, але ёсьць ды-джэі
Да Басовішча-2008 засталося 30 дзён. Арганізатары абвесьцілі папярэднюю праграму. На дадзены момант у ёй заплянаваныя выступы 7 гуртоў зь Беларусі, 4 з Польшчы і 1 з Украіны. У конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плянуецца вольная сцэна.
Сёлета фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе ў два дні 18–19 ліпеня ў традыцыйным для імпрэзы мястэчку Грудэк у Польшчы.
Папярэдняя праграма:
18 ліпеня (пятніца). Пачатак у 16:30.
Конкурсная частка
«Крама» (BY)
5set5 (Pl)
WZ-Orkiestra (BY)
«…И Друг мой грузовик» (UA)
«Троіца» (BY)
Zona DJ (намёт каля галоўнай сцэны)
19 ліпеня (субота). Пачатак у 13:00.
Паказ фільмаў праекту «Filmowe Podlasie Atakuje!»
Вольная сцэна
Rahis (BY)
Schody (PL)
RIMA (PL)
Абвяшчэньне вынікаў конкурсу
Выступы ляўрэатаў
Zet (BY)
Pomidor/OFF (BY)
Dick4Dick (PL)
Neuro Dubel (BY)
Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі адзначае, што праграма не канчатковая і арганізатары яшчэ вядуць перамовы зь іншымі беларускімі гуртамі. Таксама БАС працягвае дамовы для арганізацыі выдачы бясплатных візаў для гледачоў фэсту.
http://generation.by/news2424.html
|
|
|
|
Denn
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 33
Паведамленьні: 2
Зарэгістраваны: 26.02.2007
|
# Дададзена: 19.06.2008 - 23:08 |
|
|
Так а што з візамі?? засталося менш за месяц, але нічога не чуваць ((((((
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 20.06.2008 - 08:00 |
|
|
Denn пісаў(-ла): | Так а што з візамі?? засталося менш за месяц, але нічога не чуваць (((((( |
Denn, чытай апошни сказ папярэдняга паста. Перамовы працягваюцца. Але ты канешне ж можаш аформіць візу сам, за 60 эўра, стоячы ў чарзе некалькі дзен.... )))
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 21.06.2008 - 13:32 |
|
|
IQ48 таксама будуць. НРМ ня будзе. _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 21.06.2008 - 20:01 |
|
|
Alonka пісаў(-ла): | НРМ ня будзе. |
піздец басам. мала таго што візаў не будзе, так і без НРМ беластоцкія палякі не зьбяруцца...
|
|
|
|
Vyklicznik
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 30
Адкуль: Navapolacak-Mensk
Паведамленьні: 26
Зарэгістраваны: 30.09.2007
|
# Дададзена: 22.06.2008 - 00:14 |
|
|
Можа, гісторыя з be2gether сапраўды паўтарыцца=) _________________ Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 22.06.2008 - 11:34 |
|
|
Vyklicznik пісаў(-ла): | Можа, гісторыя з be2gether сапраўды паўтарыцца=) |
Гэта будзе ўжо "жэсьць". Няхай скончыцца камедыяй пра бітугезэ... _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Valodsviet
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 36
Зарэгістраваны: 23.08.2006
|
# Дададзена: 22.06.2008 - 12:44 |
|
|
эх... шкада, ўто нрм ня будзе..... _________________ ыыыы...
|
|
|
|
Vyklicznik
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 30
Адкуль: Navapolacak-Mensk
Паведамленьні: 26
Зарэгістраваны: 30.09.2007
|
# Дададзена: 22.06.2008 - 19:18 |
|
|
Цытата: | Няхай скончыцца камедыяй пра бітугезэ... |
Няхай жа, няхай, хопіць гэтага, па-мойму. І так было ня вельмі цікава.. _________________ Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 23.06.2008 - 13:41 |
|
|
У конкурсе Басовішча-2008 возьмуць удзел 9 гуртоў
Сфармаваны сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі фэстывалю Басовішча-2008. Сёлета ўпершыню за доўгі час у Беларусі ня будзе ладзіцца адборачны канцэрт. Тое, як гучаць маладыя гурты на сцэне, пабачыць можна будзе непасрэдна на Басовішчы ў Польшчы 18 ліпеня.
Сёньня стала вядомае рашэньне беларускага журы па ўдзельніках конкурснай часткі фэстывалю Басовішча. Сябры журы мелі магчымасьць абіраць гурты толькі па дэма-запісах. Сярод 35 пададзеных заявак сямёрка пераможцаў выглядае так:
«Акропаль» (Смалявічы)
«Глюкі» (Магілёў)
«Голая манашка» (Менск)
intra muros (Берасьце)
Spita/\ь F (Менск)
TLUSTA LUSTA (Горадня)
«Хуткi Смоўж» (Магілёў)
Восьмы гурт — лідэр інтэрнэт-галасаваньня на «Тузіне Гітоў»: Lost Regrets (Менск). Таксама ў конкурсе возьме ўдзел беларускамоўны гурт з Польшчы Over Day (Гарадок). Такім чынам, сёлета ў конкурсе Басовішча будуць удзельнічаць 9 камандаў.
Беларускі адборачны канцэрт да Басовішча, які з 2006 году атрымаў назву «Адборышча», у гэтым годзе не праводзіцца. Арганізацыяй канцэрту сёлета займаўся Віталь Супрановіч (БМА), але як патлумачыў Generation.bY кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі, «узьніклі складанасьці з арганізацыяй, таму вырашылі не праводзіць».
«Былі прапановы адслухоўваць гурты ўжывую, але адслухаем на Басовішчы. Былі таксама прапановы, каб хто-небудзь іншы арганізаваў канцэрт, але паколькі часу мала, БАС вырашыў пазьбегнуць магчымых праблемаў у правядзеньні».
Тым часам, на выходных запрацаваў новы сайт фэстывалю basowiszcza.org, распрацаваны камандай Generation.bY.
http://generation.by/news2425.html
|
|
|
|
JaS
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Minsk
Паведамленьні: 1
Зарэгістраваны: 26.06.2008
|
# Дададзена: 26.06.2008 - 15:31 |
|
|
з візамі што-нібудзь чуваць? ці яшчэ вырашаюць?
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 29.06.2008 - 16:31 |
|
|
Рокаш няма Т_Т _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
patryet
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 32
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 3
Зарэгістраваны: 02.05.2007
|
# Дададзена: 29.06.2008 - 16:32 |
|
|
Напэўна нябудзе Басоў у гэтым годзе. З візамі нешта зусім глуха.
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 29.06.2008 - 23:28 |
|
|
Есьць інфармацыя: аўтобус будзе. Кошт 60 эўра разам з візай!
|
|
|
|
Slaver
Адміністратар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 910
Зарэгістраваны: 23.08.2005
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 1.07.2008 - 11:19 |
|
|
дык будзе аўтобус? _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 4.07.2008 - 22:09 |
|
|
аўтобус будзе. тэлефануйце 509-12-16, 622-57-20
|
|
|
|
Raider
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 331
Зарэгістраваны: 15.07.2007
|
# Дададзена: 5.07.2008 - 09:55 |
|
|
З Менску?
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 5.07.2008 - 11:56 |
|
|
і колькі каштуе? _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 6.07.2008 - 12:46 |
|
|
Аўтобус з Менску. Кошт, здаецца, 60 эўра.
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 8.07.2008 - 12:18 |
|
|
Быццам бы Вольскі казаў, што ён ня едзе на Басовішча. Атрымоўваецца, што ЗЭТ удзельнічаць ня будзе?
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 8.07.2008 - 17:44 |
|
|
пачалі прыходзіць адказы пра візы, часу зусім няма..
даюць паходу шэнген на пяць дзён. можна там куды зьездзіць паблізу каля гарадку?) _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 9.07.2008 - 09:40 |
|
|
Варшава: 1 г 40 хв на цягніку
Гданьск (балтыйскае мора): 8 г на цягніку.
калі ехаць на мора, то атрымаецца што там будзе толькі адзін дзень.
так што застаецца варшава...
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 9.07.2008 - 22:46 |
|
|
Слабая - таму што Лявона няма?  _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 11:04 |
|
|
ну, хто ўсё яшчэ едзе?) _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 13:38 |
|
|
Alonka пісаў(-ла): |
Слабая - таму што Лявона няма?  |
Няма Лявона, няма БН, няма Індыгі... IQ48 у скарочаным складзе...
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
|
|
|
macie3k
Скарпіён Offline

Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 16:34 |
|
|
Цытата: | Радэк Дамброўскі: “ZET” і праўда прасілі выступіць у пятніцу, мы таксама хацелі, каб “ZET” выступіў, але, на жаль, не было магчымасці для такой змены. Нам гэты гурт падыходзіў да праграмы суботняй. Інакш праграма не складалася так, як бы мы хацелі”. |
Баюся, што ўвесь фэстываль не складзецца так, як бы Пан Радэк хацелі...
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 17:32 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | Alonka пісаў(-ла): |
Слабая - таму што Лявона няма?  |
Няма Лявона, няма БН, няма Індыгі... IQ48 у скарочаным складзе... |
Наконт ЗЭТ я на баку арганізатараў. Насамрэч сытуацыя выглядае ня вельмі прыгожа. Індыгі ітак няма, ня толькі на Басовішчы. Не разумею, зь якой нагоды яны там павінны зьявіцца. І адкуль такія зьвесткі пра IQ48?!?!?! _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 20:24 |
|
|
ну саксафаніста ж ня будзе здаецца _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 10.07.2008 - 20:56 |
|
|
Хто вам сказаў пра саксафаніста?! У панядзелак панясуць пашпарты ў кансулят, усё ў парадку. _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Slaver
Адміністратар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 910
Зарэгістраваны: 23.08.2005
|
# Дададзена: 11.07.2008 - 09:20 |
|
|
Alonka, чуткі я разьвёў
|
|
|
|
ales.by
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 27
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 41
Зарэгістраваны: 29.04.2007
|
# Дададзена: 11.07.2008 - 12:57 |
|
|
Ды маўзэраў няма((( _________________ Што яшчэ нам засталося?
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 11.07.2008 - 13:47 |
|
|
Alonka пісаў(-ла): |
Наконт ЗЭТ я на баку арганізатараў. Насамрэч сытуацыя выглядае ня вельмі прыгожа. |
праблема ў тым, што чатыры фэсты паставілі ў адзін месяц. НРМ будзе на Вольным паветры 19-га, адпаведна, адзіная магчымасьць выступіць для ЗЭТ -- гэта 18-е...
Што да праграмы Басовішча, то яна зьменіца яшчэ разоў дзесяць. Такая там арганізацыя...
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 11.07.2008 - 17:40 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | Alonka пісаў(-ла): |
Наконт ЗЭТ я на баку арганізатараў. Насамрэч сытуацыя выглядае ня вельмі прыгожа. |
праблема ў тым, што чатыры фэсты паставілі ў адзін месяц. НРМ будзе на Вольным паветры 19-га, адпаведна, адзіная магчымасьць выступіць для ЗЭТ -- гэта 18-е...
Што да праграмы Басовішча, то яна зьменіца яшчэ разоў дзесяць. Такая там арганізацыя... |
NRM будзе 19-га на Вольным паветры таму, што ZET ня едзе на Басы, а не наадварот. І праблема далёка ня ў фэстах. _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 12.07.2008 - 08:24 |
|
|
з візай атрымалася кідалава, так што еду на вольнае паветра. Калі яшчэ з НРМ дабазарацца то імхо, там будзе круцей Басы сапраўды ў гэтым годзе саўсем абы-якія...
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 12.07.2008 - 11:39 |
|
|
Alonka пісаў(-ла): |
NRM будзе 19-га на Вольным паветры таму, што ZET ня едзе на Басы, а не наадварот. І праблема далёка ня ў фэстах. |
самі-та на Басы едзеце?
|
|
|
|
Zap
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 12.07.2008 - 11:47 |
|
|
Сёньня патопаем квіткі на гародню браць) _________________ irc.by #nrm
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 12.07.2008 - 14:55 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | Alonka пісаў(-ла): |
NRM будзе 19-га на Вольным паветры таму, што ZET ня едзе на Басы, а не наадварот. І праблема далёка ня ў фэстах. |
самі-та на Басы едзеце? |
Канечне. _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 19.07.2008 - 08:29 |
|
|
Мэнэджмент Басоў пакідае шмат пытаньняў. ЗЭТу адказалі ў пераносе выступу. Маўляў, у нас такая насычаная праграма і ў першы дзень вы ня ўпісваецеся. Але, потым:
"Праз тупасьці зь візамі праляцелі тры канкурсанты - гурты "Голая манашка" (Менск), "Іntra muros" (Берасьце) і "Хуткi Смоўж" (Магілёў).
Ня выступіць і госьць - гурт "Зьніч". Пад пытаньнем аказаўся і выступ гасьцей з гурту "Zatoczka". Ня вырабілі візы бубначу, а пашпарт яшчэ аднаго музыкі згубіўся дзесьці ў Горадні."
І цяпер у арганізатараў вялікія праблемы з тым, чым запоўніць праграму. Няўжо ад пачатку не было ясна, што праз цяжкасьці з візамі 2-3 гурты гарантавана не даедуць (а не даехалі ўсе пяць!).
|
|
|
|
krapachino
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005
|
# Дададзена: 19.07.2008 - 10:01 |
|
|
вось лаш'ё. не маглі за 2 месяца пачаць рабіць візы?! дык спахваціліся за 2 тыдні... ну-ну. Зусім ацтойныя басы. Учора ўвесь вечар глядзеў онлайн трансляцыю (http://racyja.com:9000/;stream.nsv - пасля 20:00) а сёння паеду на Вольнае паветра...
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 20.07.2008 - 19:30 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | Мэнэджмент Басоў пакідае шмат пытаньняў. ЗЭТу адказалі ў пераносе выступу. Маўляў, у нас такая насычаная праграма і ў першы дзень вы ня ўпісваецеся. Але, потым:
"Праз тупасьці зь візамі праляцелі тры канкурсанты - гурты "Голая манашка" (Менск), "Іntra muros" (Берасьце) і "Хуткi Смоўж" (Магілёў).
Ня выступіць і госьць - гурт "Зьніч". Пад пытаньнем аказаўся і выступ гасьцей з гурту "Zatoczka". Ня вырабілі візы бубначу, а пашпарт яшчэ аднаго музыкі згубіўся дзесьці ў Горадні."
І цяпер у арганізатараў вялікія праблемы з тым, чым запоўніць праграму. Няўжо ад пачатку не было ясна, што праз цяжкасьці з візамі 2-3 гурты гарантавана не даедуць (а не даехалі ўсе пяць!). |
Арганізатары вінаватыя на столькі ж, на колькі і самі гурты. ЗЭТу адмовілі, бо Лявон павінен быў быць вядучым у другі дзень. І ЗЭТ запрашалі толькі з-за гэтага. Візы для музыкаў рабілі абсалютна нармальна. Згадзіцеся, у тым, што ў кагосьці ў пашпарце скончыліся старонкі для візаў ці хтосьці не пасьпеў зрабіць дазвол ад бацькоў, арганізатары не вінаватыя. Чамусьці з нашым саксафаністам праблемаў не ўзьнікла, чалавек пасьпеў замяніць пашпарт, потым знайсьці яго недзе ў Магілёве і за пару дзён атрымаў візу. З Глюкамі таксама праблемаў не было. Візы зрабілі ўсім, хто даслаў дадзеныя на запрашэньне і ў каго былі ў парадку пашпарты. Таму ня трэба перабольшваць з наездымі на арганізатараў.
Басовішча, дарэчы, падымаецца патроху. Вельмі ўзрадвала сцэна ў гэтым годзе. Вельмі прыемна было працаваць з тамашнім рэжысэрам, які запускаў нам відэашэраг. Рэспэкт арганізатарам за арганізацыю транспарта для музыкаў. Вялікі мінус - гэта, як заўсёды, скарачэньне праграмы апошнім гуртам. ІМХО, Басовішчу зараз не хапае прафэсыйнага канцэртнага арганізатара, які б руліў астатнімі. І тады ўсё будзе супэр. _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Valodsviet
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 36
Зарэгістраваны: 23.08.2006
|
# Дададзена: 22.07.2008 - 17:05 |
|
|
Вось вось, Alonka, наконт апошніх сказаў маеш рацыю.
Між іншым гук стаў таксама значна лепшы. ХАця канечне, тры дні было б файна. але ж і так шмат гуртоў адмянілі.... _________________ ыыыы...
|
|
|
|
lazy
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 38
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 5
Зарэгістраваны: 10.07.2006
|
# Дададзена: 24.07.2008 - 11:49 |
|
|
усё роўна Басовiшча ёсьць самым традыцыйным рок-фэстам з беларускай музыкай. I за адное тое, што ён адбыўся 19 раз, Радэку з саўдзельнiкамi трэба казаць дзякуй столькi разоў, колькi ён здолее вытрымаць.
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 12.08.2008 - 08:58 |
|
|
На БіФры пазнаёміліся з полькай Магдай з Любліну. Вялікай прыхільніцай беларускай музыкі. Гаворка пайшла пра розныя фэсты, пра Басовішча, якое яна наведала тры ці чатыры разы запар, у тым ліку і апошнія. Паабмяркоўвалі праблему візаў, якасьць гуку і г.д. А потым яна з роспаччу так кажа:
-- Але ж, курва, гэтым разам не было НРМ...
|
|
|
|