Page 1 of 2

Сотні песень нібы пад капірку

Posted: 28.02.2008 - 20:13
by Zap
Тут на канале #nrm завязался спрэчка.. знайшоўся чалавек, які ня хоча прызнаваць, што ніколі-ніколі сьпісаная з лёгкіх. Што на маю думку, то гэта бачна наўпрост. Музыка, настрой, кампазыцыя, назва, нават нумар у альбоме! З той жа нагоды паменьшылася мая прыхільнасьць да Лёгкіх, бо так спаганіць ідэю - трэба панамагацца.

Бачу два варыянты: ці гурт адмыслова пісаў песьню пад капірку, ці ён заўважыў падабенства ўжо ў працэсе й так і пакінуў. абодва варыянты нешта значаць, цікава толькі, што.

Posted: 28.02.2008 - 20:39
by Iкс
Ручкі чэшуцца?
А за "паменьшылася мая прыхільнасьць да Лёгкіх, бо так спаганіць ідэю - трэба панамагацца" б'юць падзатыльніка і кажуць "расьці дзіцё"

Posted: 28.02.2008 - 20:40
by Zap
Хто тут яшчэ дзіцё, калі нягледзячы на ўсё гне сваю лінію..

Posted: 28.02.2008 - 21:26
by Iкс
во мля, аказваецца гнуць сваю лінію лічыцца заганным. Лепей як усе :)

Posted: 28.02.2008 - 22:06
by Alonka
Падтрымліваю! Вельмі падобныя песьні. Добра, што хоць не на адным альбоме :)

Posted: 29.02.2008 - 23:49
by Marnatrauny
Песьні насамрэч падобныя па гучаньні ды дэпрэсыўным настроі. Але ж досыць розныя па ідэі ды сэнсу. І іх падабенства іх не псуе

Posted: 1.03.2008 - 01:19
by VOLNY
Змест розны. музыка падобная - факт, настрой - у некаторай ступені. А "Лёгкія-лёгкія" круцей)

Posted: 1.03.2008 - 08:43
by Ganna
Lohkija-lohkija adna z majih lubimyh pesen,byla i budze,plavacz na padabenstva

Posted: 1.03.2008 - 15:09
by Ramashkin
трошкі,зусім трошкі.сэнс розны.мне падабаецца і тое і тое.але ж легкія больш)

Posted: 1.03.2008 - 16:16
by Кастусь Капялюш
100% самаплягіят, і таму слухаць нецікава.

Posted: 1.03.2008 - 23:24
by zmrok
Кастусь Капялюш wrote:100% самаплягіят, і таму слухаць нецікава.
Цалкам згодны. Я, як толькі атрымаў дыск і яшчэ не паспеў праслухаць, паглядзеў на назвы песень, і "Ніколі-Ніколі" адразу ж выклікала асацыяцыі з "Лёгкія-Лёгкія" (цікава, з чаго гэта?:) ). Калі ў рэшце рэшт праслухаў яе, быў у нейкім ступары, бо, на мой погляд, падабенства ёсьць ня толькі ў назвах. "Лёгкія" значна мацнейшая за "Ніколі". А апошняя, дарэчы, сапсавала ўражанне ад новага альбому((

Posted: 2.03.2008 - 15:31
by Андрэй
zmrok wrote:
Кастусь Капялюш wrote: "Лёгкія" значна мацнейшая за "Ніколі". А апошняя, дарэчы, сапсавала ўражанне ад новага альбому((
а мне Ніколі падабаецца...

Posted: 2.03.2008 - 17:01
by Zap
І ня толькі ад новага альбому, але й на менавіта Лёгкія цень пакінула

Posted: 2.03.2008 - 19:40
by Iкс
Zap, тупізм. Як адна песьня можа кінуць цень на іньшую?

Posted: 2.03.2008 - 20:11
by vital_lama
Супакойцеся, "гэта было ў сімпсанах". :D

Posted: 3.03.2008 - 14:17
by Паляўнічы
А на мой погляд абедзве песні вельмі добрыя!

Posted: 3.03.2008 - 15:27
by krapachino
Пад капірку!!!
Асабліва пачатак, ды і ўся песня, як тут ужо сказалі, "самаплагіят".

Posted: 12.03.2008 - 22:51
by krapachino
Пытанне можна зачыняць. Тыя хто быў на сённяшнім канцэрце, напэўна чулі, як Вольскі сам сказаў "У нас тут ёсць 2 падобных песні" і пачаў граць першыя акорды "Ніколі-ніколі". Увесь зал крычаў ЛЁГКІЯ!! ЛЁГКІЯ!! А Вольскі адказаў, што не, крышачку іншая песьня... Але пад націскам натоўпу усё ж быў вымушаны зграць менавіта Лёгкія-лёгкія... :)

Posted: 13.03.2008 - 00:53
by zmrok
Так, было такое! Я сьведка!))

Posted: 13.03.2008 - 02:17
by VOLNY
Дык што зараз?
"Выкідаем плыткі ў вокны і выдаляем mp3 з кампа" (с) ;) ?