Page 2 of 2

Posted: 13.03.2008 - 08:41
by Marnatrauny
Я думаю, гурт проста не хацеў называць новую песьню "Лёгкія-2" (як то было з "Чарапахамі", хаця тыя былі меней падобныя), таму даў намёк нават у падвойнай назве "Ніколі-ніколі". Песьні не аднолькавыя, але з аднолькавым настроем і падобным уступам. І гэта не псуе ніводную зь іх.
Мне было шкада, што на канцэрце ня згралі "Ніколі" (як і "Дзе тое слова", "Самі па сабе", "Дарога", "Дайце", "Песьню падземных жыхароў", "На вуліцы маёй", "Я еду", "Кумба", "Пакуль не пачнецца вайна" {хаця была падобная да яе "Толькі для цябе"}, "Бамжы", "Чыстая-сьветлая", "Мэнтальнасьць", "Вайна", "Прастора", "Сталінград", "Пальмы і бярозы", "Нас да халеры" ды іншыя :) )

Posted: 14.03.2008 - 02:03
by Kascjuszka
Шкада што ня граюць Фабрыку.. даўно прычым!

Posted: 14.03.2008 - 14:44
by Vyklicznik
Поўнасьцю падзяляю думку наконт "Легкіх" і "Ніколі" са спадаром alex_aerson'ам. Мне здаецца, што яно так і ёсьць.. Як па мне, не кідае цень ні адна зь іх на іншую. Не здаецца і тое, што "Ніколі" нібы адгалосак там ці "пабочны эфект". Люблю і адну, і другую.

Дарэчы, "Фабрыку" 12га гралі.. (Калі не прысьніў=) )

Posted: 15.03.2008 - 08:28
by Marnatrauny
Vyklicznik, мне тады Фабрыка 12-га таксама сьнілася :)
Здаецца менавіта пад яе мне попа чыясь на галаву прызямлілася

Posted: 15.03.2008 - 16:21
by Kascjuszka
Фабрыку гралі? Да ну..

Posted: 16.03.2008 - 23:06
by zmrok
Не, Фабрыку ўсё-ткі гралі.

Posted: 19.03.2008 - 12:52
by Shanouny Spadar
Гралi-гралi (можа, назва для новай песьнi? :) ) Фабрыку 12-ага. У Фартуне не гралi.

Nikoli-nikoli й Lohkija-lohkija сапраўды падабныя. Не думаю, што гэта сведчыць аб тым, што NRM - дрэнны й ня якасны гурт. Здаецца, што не маглi яны не ўлiчваць гэтае падабенства. Маю думку, што ў гэтым павiнен быць нейкi сэнс.
Я думаю, гурт проста не хацеў называць новую песьню "Лёгкія-2" (як то было з "Чарапахамі", хаця тыя былі меней падобныя), таму даў намёк нават у падвойнай назве "Ніколі-ніколі". Песьні не аднолькавыя, але з аднолькавым настроем і падобным уступам. І гэта не псуе ніводную зь іх.
Нешта такое.

Nikoli-nikoli падабаецца. Калi дрэнны настрой успамiнаю яе. Карма, паролi жыцця...

Вось што ледзь не сапсавала ураджаннi ад новага альбому, дык гэта Nie pytaj. Асаблiта ўлiчваючы тое, што яна памiж такiмi лiрычмынi Tol'ki dla ciabie й Mama, tata, heta ja.

Дарэчы, знайшоў яшчэ адну "капiрку". Яна толкi ў пачатку песен. Але вiдавочная.

p.s. Ня ведаю, цi добрую справу мы робiм такiмi тэмамi нрмаўцам. Наўрад цi так мы панiжаем iх аўтарытэт. Хутчэй гаворым тое, што бачым, думаем. Так i павiнны рабiць сябры.

p.p.s Што за "капiрка"? У тэксце ёсьць падказкi. :)