Page 1 of 2

Дзень Волі 2008

Posted: 17.03.2008 - 11:28
by Андрэй
Сябры аргкамітэта выпрацавалі наступны маршрут: збор 25 сакавіка а 18:00 на плошчы Якуба Коласа, шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Валадарскага, Гарадзкі Вал, канчатковым пунктам мусіць стаць помнік Максіму Багдановічу, што ля опэры. Цягам акцыі арганізатары плянуюць ускласьці кветкі да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча і Максіма Багдановіча.

Posted: 17.03.2008 - 13:53
by Iкс
Як думаеце, колькі зьбярэцца? Рэклама нулявая!

Posted: 17.03.2008 - 15:42
by krapachino
навошта рэклама, усё роўна прыйдуць тольки тыя, хто заўсёды ходзіць.
але думаю народу будзе меней чым звычайна - працоўны дзень, пасля працы лянота цягнуцца. ну і ад надвор'я залежыць...

Posted: 17.03.2008 - 18:27
by HalloW
Лічу што будзе тысяч 5-7, бо на апошні ЧШ таксама думалі прыйдзе мала,а прыйшло шмат.
А чаму Вольскі і К не ходзе на Дзень Волі?)

Posted: 17.03.2008 - 19:32
by Alonka
HalloW wrote:Лічу што будзе тысяч 5-7, бо на апошні ЧШ таксама думалі прыйдзе мала,а прыйшло шмат.
А чаму Вольскі і К не ходзе на Дзень Волі?)
Па-першае, "Вольскі і К" у гэты дзень будуць у Польшчы, а па-другое, Вам не падаецца, што гэтыя людзі і бяз шэсьця па вуліцах горада для краіны робяць больш за астатніх?

Posted: 17.03.2008 - 20:52
by VOLNY
Алёна, Падаецца. Проста ёсць ружовая мара: на Дзень волі слухаць улюбёныя гурты на пл. Каліноўскага. І каб быў выходны. На 100 год так і будзе, праўда?))
Ці хоць на Бангалоры канцэрт наведаць. А то што за свята атрымаецца... З іншага боку, як адсвяткуем, залежыць ад нас.

Posted: 17.03.2008 - 21:39
by Iкс
Менгарвыканкам пакуль ня даў адказу заяўнікам Дня Волі
http://nn.by/index.php?c=ar&i=15828

Posted: 17.03.2008 - 21:42
by Ultrabelarus
Блін, вас будзе на 15 чалавек меней: алімпіяда па беларускай мове пройдзе ў Пінску 23-28 сакавіка. Падлы арганізатары, няйначай спецыяльна!

Posted: 17.03.2008 - 23:21
by VOLNY
Ды, здаецца, гэта звычайны час для рэспубліканскіх алімпіядаў

Posted: 18.03.2008 - 00:56
by Kascjuszka
Юрася на мітынгах часта бачыў, так шо не ганіце!

Posted: 18.03.2008 - 15:43
by Dzik
Не разумею, як тэхнічна можна зладзіць мітынг ля Опэры, там жа будоўля зараз.

Posted: 19.03.2008 - 00:02
by Alonka
Kascjuszka wrote:Юрася на мітынгах часта бачыў, так шо не ганіце!
Час ад часу ўсе ходзяць.

Posted: 19.03.2008 - 17:09
by litwin1794
Alonka wrote: Па-першае, "Вольскі і К" у гэты дзень будуць у Польшчы,
Хто б сумняваўся..

Posted: 20.03.2008 - 02:03
by talita
Ďŕ-ďĺđřŕĺ, "Âîëüńęł ł Ę" ó ăýňű äçĺíü áóäóöü ó Ďîëüř÷ű...

Áóäóöü ł 30., ęŕíöýđň 25. ěîćŕ ł í˙ ëłříł, ŕëĺ ěŕăëł âűáđŕöü łířóţ äŕňó.

Posted: 20.03.2008 - 08:49
by Alonka
talita wrote:Па-першае, "Вольскі і К" у гэты дзень будуць у Польшчы...

Будуць і 30., канцэрт 25. можа і ня лішні, але маглі выбраць іншую дату.
30-га ў Варшаве канцэрт не НРМ.

Posted: 20.03.2008 - 15:14
by Iкс
ЯНЫ зноў паслулі ўсіх *** на Бангалор

Давайце без матаў.
Alonka

Posted: 20.03.2008 - 21:50
by HalloW
Яны паслалі, але туды ніхто не пойдзе. Сустрэнімся на пл. Якуба Коласа)

Posted: 20.03.2008 - 21:58
by Iкс
Alonka, прабач :)

Posted: 20.03.2008 - 22:42
by Vyklicznik
Alonka, як жа тут бяз матаў.. =)

Posted: 26.03.2008 - 08:54
by Sierzhuk
Это было очень зверски и цинично!Получил по спине дубинкой за то что стоял на красный сигнал светофора и мешал космонафтам дальше теснить толпу.Удар в спину,сзади!Да уж ,Сталiнград внатуре!