Be2gether 2008. NRM: будуць ці не?

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Be2gether 2008. NRM: будуць ці не?

Post by VOLNY »

Ідзе падрыхтоўка да другога буйнога фэсту Be2gether (Нарвілішкі, Літва). Чычка інфы вось тут
Цікава, ці будуць гэтым годам NRM?
Спадары міністры і дырэктар гурта (дарэчы, хто зараз?), мо варта падаць заяўку на ўдзел?
Dzik
Сябар
Posts: 118
Joined: 1.10.2005 - 14:00
Location: Awtaz
Contact:

Post by Dzik »

А казалі, што фэст будзе раз на два гады...
Ты говоришь, что меня закроешь,
Что у меня 15 суток впереди!
А мне плевать, я выйду через час
И напоследок всем скажу ''A.C.A.B.''
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

тока нрм там и не хватало. лучше кого из мировых звезд позвать.
но сама новость редует безмерно!!!
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Raider
Сябар
Posts: 331
Joined: 15.07.2007 - 11:10
Location: Менск
Contact:

Post by Raider »

QzWeR wrote:тока нрм там и не хватало. лучше кого из мировых звезд позвать ...
Напрыклад, Агурбаж ... :D
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

MUSE хачу!!! На астатняе не паеду.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Muse і я хачу)) Але, калі паеду, хачу і NRM там.
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Alonka wrote:MUSE хачу!!! На астатняе не паеду.
тебе т что ;)) думаю не много здешнего народ видели MUse хоть раз :))
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

QzWeR wrote:
Alonka wrote:MUSE хачу!!! На астатняе не паеду.
тебе т что ;)) думаю не много здешнего народ видели MUse хоть раз :))
Так я яшчэ хачу!!! Менавіта на вялікім фэстывалі, а не ў Палацы спорту.
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote:MUSE хачу!!! На астатняе не паеду.
усё. здавайце партбілет... :lol:
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Бачу, што арганізатары ўпалі на калені і пацалавалі ручкі...
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Не пераймайцеся Вы так. Магчыма беларускія гурты і недацягваюць да muse, але НРМ -- найлепшае з таго што маем. Ну, не дж-морс жа туды засылаць, ці безбілета якое. Каб нас, беларусаў, ужо зусім за якіх дэбілаў бязродных лічылі.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй wrote:Не пераймайцеся Вы так. Магчыма беларускія гурты і недацягваюць да muse, але НРМ -- найлепшае з таго што маем. Ну, не дж-морс жа туды засылаць, ці безбілета якое. Каб нас, беларусаў, ужо зусім за якіх дэбілаў бязродных лічылі.
Я нешта казала пра Muse?! :shock: Я да таго, што на адным з канцэртаў Піт на ўсю залю аб'явіў, што на арганізатараў з-за мінулага года яны пакрыўдзіліся. І пакуль у іх не папросяць прабачэньня, яны нікуды не паедуць. Прычым прасіць прыйдзецца доўга... Вось я і кажу, што без аблізваньня з боку арганізатараў не абыйшлося. Не магу ж я паставіць пад пытаньне прынцыповасьць НРМ :lol: .

А пра тое, што найлепшае і хто горш можна разважаць вельмі доўга.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Карацей, гэта ўсё херня. Я рад за NRM. Зычу, нават не - патрабую!, каб яны паехалі і надралі ўсім задніцы))!
Калі яны чытаюць форум, хай ведаюць, што выступ важны, таму няхай рвуць свае дупы, рыхтуюцца, укідваюць бабло на патрэбнае абсталяванне, але выступіць АХЕРЕННА яны павінныя.
Але я ў іх веру)
Vyklicznik
Сябар
Posts: 26
Joined: 30.09.2007 - 23:01
Location: Navapolacak-Mensk

Post by Vyklicznik »

Чытаю толькі што Нашу ніву (http://nn.by/index.php?c=ar&i=17309):
"Папярэдне арганізатары плянавалі запрасіць да ўдзелу ў Be2gether беларускі гурт N.R.M. Аднак, як стала вядома, у літоўцаў не атрымалася дамовіцца зь беларусамі.

«Яны ня здолелі выканаць нашыя ўмовы», — сказаў ТГ гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў.
«Фінансавыя ўмовы?» — пацікавіліся мы.

«У тым ліку і фінансавыя», — адказаў Паўлаў. — «За тыя грошы, што нам прапанавалі мы ня граем ужо год дзесяць»."
Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

сумна. паедзем на Басы.

PS: з коштам квітка ў 100 даляраў + грошы на праезд + ежа ды піва, не шмат на Be2gether з Беларусі і людзей паедзе. А без НРМ і таго меней...

PPS: асобны анрэспект літоўскім арганізатарам. На якіх фулз гарден -- гурт другога эшелону, яны знаходзяць грошы на ганарар у 20 тыс даляраў. А на НРМ, сумму ў дзесяць разоў меньшую ня могуць знайсці.
Last edited by Андрэй on 23.05.2008 - 12:23, edited 1 time in total.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Рэспэкт і ўважуха НРМ!!!

Андрэй, для рэйтынгу фэстываля (любога) значна лепей запрасіць гурт другога эшалону з Эўропы, чым 10 гуртоў зь Беларусі :) . Гэта для нас НРМ усё, а для эўрапейцаў не ўяўляе аніякай цікавасьці.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Дарэчы, антырэкпэкт Рацыі. Якога ... трубіць, калі яшчэ няма дамовы з гуртом.
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote: для рэйтынгу фэстываля (любога) значна лепей запрасіць гурт другога эшалону з Эўропы, чым 10 гуртоў зь Беларусі
згодзен з вамі, але гэты фестываль НЕ ЛЮБОЙ. Сама яго назва, месца правядзеньня і ідэя -- далучыць Беларусь да эўрапейскіх працэсаў. Фестываль часткова фінансуецца за кошт эўразьвязу.
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

дзебілы, мля.
Калі ўжо зразумеюць, што слухачоў зуууусім не цікавяць спрэчкі арганізатараў і выступоўцаў. ППЦ
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй wrote:
Alonka wrote: для рэйтынгу фэстываля (любога) значна лепей запрасіць гурт другога эшалону з Эўропы, чым 10 гуртоў зь Беларусі
згодзен з вамі, але гэты фестываль НЕ ЛЮБОЙ. Сама яго назва, месца правядзеньня і ідэя -- далучыць Беларусь да эўрапейскіх працэсаў. Фестываль часткова фінансуецца за кошт эўразьвязу.
Спачатку беларускім музыкам трэба далучыцца да эўрапейскіх працэсаў ;) . Паглядзіце, колькі гуртоў на фэстывалі зь Літвы. Вельмі сумняюся, што ім плоцяць па некалькі тысячаў. Усё чэсна.
And I'm sorry for just being me...
Post Reply