Page 2 of 3

Posted: 23.05.2008 - 13:47
by VOLNY
Хаця... калі ім груба кажучы 100$ прапанавлі, можна зразумець. Нейкая лухта атрымалася. Хтосьці тут яўна заказліўся

Posted: 23.05.2008 - 14:02
by Alonka
НРМ цалкам можна зразумець. У любым выпадку. Нават калі прапанавалі 100 разоў па 100 :) . Выступаць ці не - прыватная справа гурта, яны нікому нічога не абяцалі. Проста журналістам ня трэба было сьпяшацца.

Posted: 23.05.2008 - 14:03
by Андрэй
У данным выпадку арганізатары самі сябе высяклі. Пад НРМ з Беларусі чалавек 200 дакладна б прыехалі. Гэта 13 000 эўра -- 20 000 даляраў толькі на квітках.

Posted: 23.05.2008 - 17:53
by Alonka
Андрэй, а я ня ўпэўнена ў такой колькасьці. Чалавек 50 яшчэ магчыма... Гэта ж ужо пасьля Басовішча, у людзей грошай не застанецца :) . Ды й увогуле нейкае глупства ехаць у Літву і набываць квіткі за 65 эўра дзеля НРМ.

Posted: 23.05.2008 - 20:24
by Ultrabelarus
Ну чаму, я вось збіраўся. А цяпер думаю.

Posted: 23.05.2008 - 21:32
by VOLNY
Калі буду ў Беларусі пастараюся паехаць, але вельмі хацелася пабачыць там НРМ. Хоць, безумоўна, дзеля іх адніх ехаць туды - глупства. Спадзяюся, на радзіме зараз іх стане пачуць прасцей. Толькі там мусіў бы быць мегаотжыг, а тут яны часам дазваляюць сабе ляноту.

Posted: 23.05.2008 - 22:30
by Alonka
Ну, ня ведаю, ехаць на эўрапейскі фэстываль глядзець беларускія гурты... Калі б там нехта "круты" выступаў... Я б з задавальненьнем на Green Day глянула, у іх такі "отжыг" на канцэртах, Depeche Mode убачыць бы, U2, Foo Fighters, Muse... Але пры ўмове, што сцэна таксама будзе іх узроўню!!! Тое, што было ў мінулым годзе, ня вельмі ўразіла. Адзінае што апарат быў супэрскі.

Posted: 23.05.2008 - 22:44
by Vyklicznik
Можа і ня трэба ехаць на эўрапейскі фэстываль, каб глядзець толькі на беларускія гурты, але пабачыць іх у асяродзьдзі менавіта буйнога эўрапэйскага фэсту даволі цікава. На GreenDay я б таксама зусім ня супраць паглядзець, як і на НРМ, але ж ні першых ні апошніх у Нарвілішках селета ня будзе..

Posted: 24.05.2008 - 09:43
by Alonka
Vyklicznik wrote:Можа і ня трэба ехаць на эўрапейскі фэстываль, каб глядзець толькі на беларускія гурты, але пабачыць іх у асяродзьдзі менавіта буйнога эўрапэйскага фэсту даволі цікава. На GreenDay я б таксама зусім ня супраць паглядзець, як і на НРМ, але ж ні першых ні апошніх у Нарвілішках селета ня будзе..
Ведаеце, у чым прыкол? Беларускія гурты адьдзяляюць ад асноўнай праграмы. У мінулы раз на адной сцэне з эўрапейцамі гралі толькі Ляпісы. Таму вось гэтага асяродку нават не адчуваецца.

Posted: 24.05.2008 - 10:50
by Vyklicznik
Тады й сапраўды робіцца нейяк прыкра й нецікава.. =(

Posted: 24.05.2008 - 11:55
by VOLNY
Alonka wrote:
Vyklicznik wrote:Можа і ня трэба ехаць на эўрапейскі фэстываль, каб глядзець толькі на беларускія гурты, але пабачыць іх у асяродзьдзі менавіта буйнога эўрапэйскага фэсту даволі цікава. На GreenDay я б таксама зусім ня супраць паглядзець, як і на НРМ, але ж ні першых ні апошніх у Нарвілішках селета ня будзе..
Ведаеце, у чым прыкол? Беларускія гурты адьдзяляюць ад асноўнай праграмы. У мінулы раз на адной сцэне з эўрапейцамі гралі толькі Ляпісы. Таму вось гэтага асяродку нават не адчуваецца.
Alonka, ну чаму? Drumm ecstasy закрывалі другі дзень. Сцэны былі даволі раўназначныя. У тым пляне, што на другой таксама абы-хто не выступаў. Вось трэці дзень ужо нейкі мутны быў, то праўда. Дарэчы, Ляпісы там не так ужо клёва выступілі, мо арганізатары і пашкадавалі, што так зрабілі?

Posted: 24.05.2008 - 13:14
by Alonka
VOLNY, а мне Ляпісы вельмі спадабаліся. Сапраўдныя хэдлайнеры. І сцэны былі зусім не раўназначныя, бо апарат стаяў розны (на другой сцэне горшы, безумоўна). Бубначы нашы адмыслова і былі запрошаныя для эфэктнай кропкі, другой такой каманды цяжка знайсьці. Дарэчы, Ляпісы і Драм Экс. сапраўдныя прафэсыяналы, якіх больш няма ў краіне. Упэўнена, што і НРМ, і Маўзэры, і Осіміра зараз выступалі бы разам на адной сцэне. І зусім ня ў "прайм-тайм".

Posted: 24.05.2008 - 16:39
by VOLNY
Alonka, спадабацца та яны спадабаліся, торкунлі і запалілі суперскі, але шмат у чым з-за таго, што гэта была першыя беларуская каманда, якая выступала. Ну і бо гэта Ляпісы) А вось што тычыцца ўзроўню выступу - не "зэ бэст" нават для іх саміх. На тым жа "Рок за Баброў" (напачатку лета, здаецца) яны выступілі лепш. Не параўноўваючы ўжо з якім-небудзь Poets of the Fall, што выступалі дзесь у той жа дзень.
Памятаючы канцэрт НРМ 19.03. не колькі не сумняюся, што яны, пры ўмове добрай падрыхтоўкі, выступілі бы лепш

Posted: 24.05.2008 - 17:15
by Alonka
VOLNY wrote:Alonka, спадабацца та яны спадабаліся, торкунлі і запалілі суперскі, але шмат у чым з-за таго, што гэта была першыя беларуская каманда, якая выступала. Ну і бо гэта Ляпісы) А вось што тычыцца ўзроўню выступу - не "зэ бэст" нават для іх саміх. На тым жа "Рок за Баброў" (напачатку лета, здаецца) яны выступілі лепш. Не параўноўваючы ўжо з якім-небудзь Poets of the Fall, што выступалі дзесь у той жа дзень.
Памятаючы канцэрт НРМ 19.03. не колькі не сумняюся, што яны, пры ўмове добрай падрыхтоўкі, выступілі бы лепш
У тым і справа, што Ляпісы выступілі, а НРМ "бы" :lol: .

Posted: 24.05.2008 - 17:22
by VOLNY
Alonka, хіба гэта іх віна? Хоць можа быць, вядома:))) Усё ж мне падаецца, яны лахануліся, што не паехалі. Было б карысна. Ну ды фіг з імі

Posted: 26.05.2008 - 14:23
by VOLNY
Вось тут Лявон усё напісаў
http://lvolski.livejournal.com/16315.html
Вельмі адэкватна, дарэчы. Асабліва ў каментах

Posted: 26.05.2008 - 17:28
by Alonka
VOLNY,
Усё ж мне падаецца, яны лахануліся, што не паехалі. Было б карысна. Ну ды фіг з імі
Ці ня Вашыя гэта словы? А тут раптам адэкватна ўсё :lol: .

Posted: 26.05.2008 - 19:17
by VOLNY
Alonka, мае, мае)
Перадусім "адэкватна" я меў на ўвазе не "усё", а тое, што Лявон не гоніць на арганізатараў, гэта асабліва падкрэсліваецца ў каментах.
А наконт таго, што адмовіліся... Не ведаю. Спачатку думаў "во лохі", пачуцці, разумееш ;) Крыўдны неяк было ды й зараз шкада, што не паедуць. Але калі цвяроза паглядзець, пры такім падыходзе правільна зрабілі. Напэўна)

Posted: 26.05.2008 - 19:52
by Alonka
Проста не патрэбныя НРМу розныя Зігеты й г.д. НРМ - пра Беларусь і для Беларусі. Яны супэргурт пакуль яны тут, побач. Жартуюць у Графіці, лажаюць на электрыцы :) , а потым самі ж з гэтага сьцябуцца. У іх свой асаблівы шлях. І калі паказваць гурт за мяжой, дык на самых лепшых пляцоўках, каб яны насамрэч былі шаноўнымі гасьцямі, як у Польшчы. Пра НРМ трэба распавядаць, каб слухачы спачатку разумелі, хто перад імі. Бо ў іншым выпадку не пазьбегнуць параўнаньняў, якія будуць не на карысьць гурта. А НРМ нельга параўноўваць, бо гэта не музычная з'ява, а культурная. Таму такія вось фэстывалі не для гурта.

Posted: 26.05.2008 - 19:59
by Alonka
http://music.fromby.net/article/1252/

Пачалося. Такое адчуваньне, што НРМ нешта вінныя... Вось абавязкова трэба сутыкнуць гурт з арганізатарамі. Сьмешна й прыкра.