Page 3 of 3

Posted: 26.05.2008 - 20:34
by Андрэй
жоўтая прэса...

Posted: 26.05.2008 - 21:20
by VOLNY
Ууу... і разбірайся цяпер: тыя адно кажуць, тыя - іншые.
дарэчы, цікавая фраза
"Але гурт запрасіў утрая болей грошай, чым фэст прапаноўваў і ўдвая больш, чым меў магчымасьць заплаціць."
І вось ў чым лухта: і арганізатараў, і гурт вымушаюць апраўдвацца. Непрыемная сітуёвіна.

Posted: 26.05.2008 - 21:35
by VOLNY
Alonka wrote:Проста не патрэбныя НРМу розныя Зігеты й г.д. НРМ - пра Беларусь і для Беларусі. Яны супэргурт пакуль яны тут, побач. Жартуюць у Графіці, лажаюць на электрыцы :) , а потым самі ж з гэтага сьцябуцца. У іх свой асаблівы шлях. І калі паказваць гурт за мяжой, дык на самых лепшых пляцоўках, каб яны насамрэч былі шаноўнымі гасьцямі, як у Польшчы. Пра НРМ трэба распавядаць, каб слухачы спачатку разумелі, хто перад імі. Бо ў іншым выпадку не пазьбегнуць параўнаньняў, якія будуць не на карысьць гурта. А НРМ нельга параўноўваць, бо гэта не музычная з'ява, а культурная. Таму такія вось фэстывалі не для гурта.
Мусіць, маеш рацыю ;)

Posted: 26.05.2008 - 23:18
by Vyklicznik
Так, згодны, што НРМ трэба ўспрымаць .. ну .. не проста як нейкі чарговы рок-гурт і зь кімсьці параўноўваць. Сапраўды, НРМ - зьява культурная, і проста так можа "не зайсьці"

Posted: 27.05.2008 - 09:40
by Андрэй
Vyklicznik wrote:проста так можа "не зайсьці"
"проста так" можа не зайсці што заўгодна. а вось калі пад добрае піва... :lol:

Posted: 27.05.2008 - 12:32
by Vyklicznik
Ну, вядома, калі добрае піва, дык справа зусім іншая . . . =)=)=)

Posted: 27.05.2008 - 19:47
by Alonka
Здаецца, Лявон напісаў, што сытуацыя можа зьмяніцца. Я буду доўга ржаць, калі НРМ усё ж такі паедзе :lol: .

Posted: 31.05.2008 - 02:39
by Kascjuszka
Alonka, таксам пияр-ход..

Posted: 10.06.2008 - 19:02
by krapachino
NRM будзе на Be2gether 2008
http://generation.by/news2405.html

Posted: 11.06.2008 - 22:25
by Alonka
Ржунімагу :lol:

Posted: 12.06.2008 - 15:16
by Мікалай
уламалі ))))

Posted: 12.06.2008 - 16:48
by Alonka
Мікалай, хто каго? :lol: :lol: :lol:

Posted: 12.06.2008 - 20:56
by Ultrabelarus
Так, дарэчы, казалі, што адна з прычын - што давалі не галоўную сцэну, а малую. А як уламалі - дык на якіх умовах?

Posted: 14.06.2008 - 13:24
by Alonka
Зразумела, што паабяцалі галоўную сцэну. І час выступу ўвечары. А інакш сэнс быў у разгортваньні такой піяр-кампаніі? :lol:

Posted: 15.06.2008 - 13:19
by Ultrabelarus
Усё, еду. Можна тады пытанне пра Шэнген-візу? Я збіраюся і ў Польшчу на Басы, і ў Літву на Бітугезэ. Мне трэба 2 візы, ці адну?

Posted: 15.06.2008 - 15:43
by Alonka
Дзьве. Бо на Бітугезэ візу дадуць толькі на тэрмін фэстывалю.

130 эўра на 2 бел. канцэрта - жэсьць!!! :shock:

Posted: 16.06.2008 - 18:35
by Ultrabelarus
Бліна, што выбраць... парайце, што круцейшае. На Басах адзін раз быў, на Бітугезах - не...

Posted: 17.06.2008 - 17:29
by Alonka
Ultrabelarus, у Літве круцей будуць выступы, на Басах круцей атмасфэра...