24-25.04.2008. К/З Мінск. Дударскі фэст

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

24-25.04.2008. К/З Мінск. Дударскі фэст

Post by www »

Анонс:
24 красавіка ў малай залі к/з Мінск (пачатак 19:00) і 25 красавіка ў клубе Рэактар (пачатак 18:00) пройдзе “Дударскі іфэст” (Фестываль валынкі). Удзельнічаюць гурты: “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik” (Польшча), “Litvintroll”, “Essa”, “Яварына”, “Neolitic Age” (Украіна), “Кашлаты Вох”, “RR”, “Ceilidh Ceol”, “Рада”, “Vydraga” (Літва), “Келіх кола”, Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, Ютака Бан (Багларыя) і інш. Танцавальная падтрымка: гурт “Гістрыён” і тэатр “Яварына”. Даведкі: 7662425 (МТС), 6490888 (Velcom). Каса: 2886160 і 3286638 (гарадзкія тэлефоны).
Квіткі ад 12 000 да 30 000. Сайт фэсту www.dudar.info


“Дударскі фэст 2008”
24-27 красавіка 2008 г.
Беларусь – цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. Акрамя беларускіх дудаў, беларускія майстры вырабляюць таксама шведскія sakspipa і нямецкія dudelzak. У Мінску актыўна дзейнічае Дударскі клуб. Традыцыйныя дудары Беларусі аб’яднаны ў Дударскае братэрства св. Васіля. Рыхтуецца да выдання першы нумар альманаха “Dudar”.
З 1992 г. у Мінску праводзіцца Міжнародны “Дударскі фэст” (з 2006 – штогадовы). Фэст з’яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй Еўропе, прысвечаным дудзе. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія, нямецкія, літоўскія і латышскія дуды. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў – ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Пры перавазе маладзёжнай публікі, фэст прыцягвае ўвагу людзей розных узростаў і паходжання. Правядзенне фэсту з’яўляецца грамадскай ініцыятывай, але спрыяе супрацоўніцтву з дзяржаўнымі структурамі – асобнымі музыкамі, ансамблямі і майстрамі Дзяржаўнага універсітэта культуры. Фестываль традыцыйна выклікае ўвагу СМІ, у тым ліку замежных.
Фестываль адбываецца ў красавіку – прымеркаваны да адзначэння Вялікдня (Пасхі), калі паводле ўнікальнага беларускага абраду “валачобніцтва” адбываецца абыход дамоў з дудой і спевамі. У межах фэсту адбываюцца навуковыя канферэнцыі пад агульнай назвай “Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы”, матэрыялы канферэнцый друкуюцца ў папулярнай і навуковай прэсе. Канферэнцыі традыцыйна адбываюцца на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася (Валожынскі раён).
У “Дударскім фэсце 2008” будуць удзельнічаць дудары з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Балгарыі і Новай Зеландыі. Вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце славутага гурта “Fidelius” (Германія). Спецыяльны госць – дударка славутага гурта “Аuli” Ліанэ Барбо (Эстонія). Па выніках фэста плануецца выданне зборніка дакладаў канферэнцыі, запіса фэста на аўдыё і выпуск відэа-фільма “Дударскі фэст 1992-2008”.
Пачаў працаваць афіцыйны сайт “Дударскага фэсту” www.dudar.info. На гэтым сайце будзе з’яўляцца самая аператыўная інфармацыя адносна фэсту, інфармацыя пра ўдзельнікаў і іншая інфармацыя.

Аргкамітэт фэста - кантакты
Зміцер Сасноўскі (прадзюсар)
+375 29 66-36-879
+375 29 258-92-83
[email protected]
Аня Несцерава (адміністратар)
+375 29 6850374
[email protected]
Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка)
+ 375 29 766-24-25
[email protected]
Вольга Чайчыц (прэс-сакратар)
+375 29 709-70-22
[email protected]
ICQ 371651637
Тодар Кашкурэвіч (Балтыйскі рэгіён)
+375 17208-26-79
[email protected]
Юрась Панкевіч (Дударскі клуб)
+ 375 29 553-03-47
[email protected]
Алесь Чумакоў (інтернет-падтрымка)
[email protected]

Удзельнікі фэсту
Гурты:
“Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik”, “Litvintroll”, “Essa”, “Яварына”, “Neolitic Age”, “Кашлаты Вох”, “RR”, “Ceilidh Ceol”, “Рада”, “Vydraga”, “Келіх кола” і інш.
Асобныя дудары:
Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо, Алесь Сурба, Ютака Бан і інш.
Танцавальная падтрымка:
гурт “Гістрыён” і тэатр “Яварына”.


Праграма фэсту
· Красавік 2008 – Прэс-канферэнцыя;
· 24 красавіка 2008, 1900 – Канцэрт у малой зале к/з “Мінск”;
· 24 красавіка 2008, 1800 – Танцавальны канцэрт у клубе “Рэактар”;
· 26 красавіка 2008, 1100-1700 – Міжнародная дударская канферэнцыя (хутар А.Лася);
· 26 красавіка 2008, 1900 – Вечарына Дударскага клуба ў клубе “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2).
Праграма канферэнцыі:
1. Вітальныя словы старэйшых дудароў Беларусі:
- гаспадара хутара Алеся Лася;
- майстра Тодара Кашкурэвіча
- майстра Уладзіміра Пузыні.
2. Навуковыя даклады (“Архіўныя аудыёзапісы дудароў першай паловы ХХ ст.”– Дз.Сухі (Беларусь); “Традыцыі дуды Польшчы, Германіі і Швецыі” – Zofia Janiczek (Польшча); “Захаванне і развіццё традыцыі балгарскіх гайд” – Ютака Бан (Балгарыя); “Шатландскія bagpipers у гарадскіх аркестрах Новай Зеландыі” – (Новая Зеландия); “Практыка навучання дзяцей гранню на дудзе” – Дз.Сасноўскі (Беларусь) і шмат іншых.
3. Дударская вечарына.

Замова квіткоў
766-24-25, 6490888, 2886160

СМІ пра фэст
Вечеринка – под волынку. Звуки, которые издают древние инструменты, скорее настраивают не на танцы, а приводят в легкий транс. Волынка перекочевала на “квартирники”, фестивали средневековой культуры и стихийные встречи в парках. Сами инструменты – практически точные копии тех времен. Их делают вручную единицы, а желают купить сотни. Неискушенный зритель песню волынки слушает с любопытством. Ощущение, что время вернулось вспять, придает живой звук.
ОНТ 05 мая 2006 г.

Традиция больших встреч музыкантов, фольклористов и любителей волынки возобновляется. Дуда (волынка) – один из самых древних и мистических белорусских инструментов. Интерес к ней сегодня возрождается, как и сама волынка.
Газета “Ва-банкъ”

В стильную средневековую вечеринку превратился “Дударскi фэст”. Публике пришлись по вкусу необычный, завораживающий звук этого старинного инструмента, красивые мелодии. Зрители смогли приобщиться и к танцевальным традициям наших предков.
Газета «Минский курьер» 10 Мая 2006 г.

Стало очевидно, что белорусская дуда (национальная разновидность волынки или bagpipe), находит все больше приверженцев среди молодежи, вновь широко звучит на концертных площадках. В начале мая дудари со всей Беларуси съехались на свой традиционный фестиваль. Это придало празднику исполнителей на белорусской дуде черты национального музыкального форума. В стране выросла целая плеяда самобытных исполнителей на белорусской дуде. Значит, можно говорить о возрождении национальной школы игры на этом старинном инструменте.
Журнал “Jazz-квадрат”

«Дударскi фэст» – это продолжение дела по возрождению волынки (дуды). Организаторы мероприятия получили многочисленные предложения от латышских, польских и даже шотландских волынщиков.
Информагенство
БелаПАН

Як у Сярэдневеччы, так і на пачатку ХХ стагоддзя Беларусь была дударскім краем. А сёння, вяртаючы сабе гэтае імя, першай ва Усходняй Еўропе праводзіць міжнародныя фестывалі. Спецыфіка беларускай дуды ў тым, што яна была знакавым інструментам падчас абрадаў – Каляды, валачобнікі, радзіны, вяселле. Існавала і адмысловая манера ігры. Лічаныя людзі могуць аднавіць яе.
Нямецкае радыё “Deutsche Welle” 25.04.2007

Цікавая акалічнасьць: традыцыйна лічыцца, што дуда – гэта мужчынскі інструмент. Але на “Дударскім фэсце” сапраўдны фурор учынілі жанчыны – удзельніцы польскага гурту “Дудзяжы Велькапольскі” і беларуска Аксана Касьцян.
Радыё “Свабода”, 20 красавіка 2007

“СтараЛітва”, Litvintroll, “Келіх кола”, “Ліцьвінскі хмель” – пад такую музыку сапраўды можна сысці ў нірвану.
“Переходный возраст” № 17 май 2007

Уже несколько десятков лет исследователи, мастера и музыканты ведут работу по возвращению в национальный культурный контекст одного из самых таинственных и уникальных музыкальных инструментов — белорусской дуды. Высокий исполнительский уровень молодых музыкантов, их продуманный и сбалансированный репертуар говорят о том, что на нашей постфолковой и медиевальной сцене ветеранам есть достойная смена.
Газета “Белорусы и рынок” 7-14.05.2007

Трехдневный международный съезд волыночников всея Европы в Минске – вещь беспрецедентная. Местные мастера презентовали белорусскую аутентику. Не менее серьезное отношение к традициям продемонстрировали и польские гости фестиваля. Из гостей больше всего поразил японец Ютака Бан.
“Белгазета” 23.04.2007

Впервые фестиваль волынки состоялся в Минске в 1992 году. На следующий год – еще один, а потом на целых 13 лет все заглохло. В 2006-м лидер группы «Стары Ольса» Дмитрий Сосновский решил возродить «Дударскi фэст», и у него это получилось. Нынешний фестиваль – четвертый по счету.
Газета “Комсомольская правда – Белоруссия”
05.04.2007

Возрождение волынки в Беларуси с каждым годом набирает обороты, увеличивается количество людей, которые хотели бы вернуть в обиход один из самых древних белорусских инструментов – дуду (белорусская волынка).
Белорусское телеграфное агенство /БЕЛТА/ 09.04.2007

Цель мероприятия – собрать уникальных музыкантов и создать условия для их творческого сотрудничества. На фестивале была представлена разноплановая музыка: от традиционного фольклора до рока. Зрители услышали белорусскую, шотландскую, галицинскую, шведскую и латышские волынки.
naviny.by 21.04.2007
Attachments
dudary222.jpg
Даньчык
Сябар
Posts: 31
Joined: 7.03.2008 - 18:17
Location: Менск

Post by Даньчык »

Можа хто ведае, у канэртах 24 і 25 красавіка ўдзел будуць прымаць адразу ўсе пералічаныя гурты, ці частка з іх будзе толькі у "Рэактары", а астатнія толькі ў к/з "Мінск" ? І калі хто ўжо купляў квіткі, скажыце калі ласка колькі яны прыкладна каштуюць.
www
Сябар
Posts: 79
Joined: 27.04.2006 - 10:22

Post by www »

Квіткі на к/з мінск, ад 15 000 да 25 000
рэактар ад 12 000 да 30 000
уся інфа па праграме на dudar.info
Post Reply