Page 2 of 2

Posted: 12.04.2008 - 21:37
by Predatorre
QzWeR, ну не такія ж яны ўжо і старыя) на захадзе гурты я старэйшыя за НРМ выпускаюць новыя і больш цікавыя альбомы чым у "малодосьці". дый што там на захадзе, вунь тыя ж ляпісы ўжо даўно ня хлопчыкі але апошні альбом, на мой погляд, лепшы за ўсю гісторыю гурта ;)

Posted: 13.04.2008 - 00:03
by Alonka
VOLNY wrote:Люблю я беларускую музыку. І часам не трэба нават добрага запісу: сутнасць кранае.
Сутнасьць кранае да пэўнага моманту. Гурт, які ня рухаецца наперад, не жыве доўга.
А тое, што гэта н е цікавіць Эўропу?.. А ці трэба гэта? Я не кажу пра ўсе гурты, але некаторыя рэчы, мне падаецца, і могуць папулярныя толькі тут
Ну дык няхай гэтыя рэчы і сядзяць тут :lol: . Уявіце: прыяжджае на эўрапейскі фэст самы знакавы беларускі гурт і пачынае граць ня самую арыгінальную музыку (тэкстаў усё роўна ніхто не зразумее) і лажаць на саляках... Сёньня глядзелі канцэрт Мэнсана - дах адарвала. Ня з нашым узроўнем побач з такімі камандамі выступаць.
Alonka, на мой погляд, без выступаў у іншых краінах, нават правальных, гурт ня можа расьці, бо калі выступаць толькі тут, то выканаўцы так і будуць знаходзіцца ў гэтай дрыгве.

Каб не знаходзіцца ў дрыгве, трэба, перш за ўсё, цікавіцца заходняй музыкай і заходнім шоў-бізнэсам, па-другое, быць гуртом ва ўсіх сэнсах, а не зьбірацца раз перад канцэртам.
2. Нешта мяняць у сваёй творчасьці
Позна :)
Alonka wrote:ў нашай краіне няма НІВОДНАЙ нармалёвай каманды, толькі самадзейнасьць
нават IQ48?
Нават IQ48. На сёньня гэта таленавіты гурт зь вельмі вялікім патанцыялам. Трэба пачакаць пару гадоў.

Posted: 13.04.2008 - 13:14
by VOLNY
Alonka, дык а чаму так і што рабіць?
Разумею, філасоўскае пытанне, але... ;)

Posted: 13.04.2008 - 17:08
by Alonka
VOLNY wrote:Alonka, дык а чаму так і што рабіць?
Разумею, філасоўскае пытанне, але... ;)
Проста так склалася гістарычна. І адразу зараз нічога ня зьменіцца. Трэба гадаваць моладзь. Для нашай краіны дастаткова аднаго гурта ўзроўня... ммм... хаця б 30 SECONDS TO MARS ці MY CHEMICAL ROMANS, каб пачынаючым камандам было з каго браць прыклад.

Posted: 13.04.2008 - 17:18
by VOLNY
Alonka wrote:
VOLNY wrote:Alonka, дык а чаму так і што рабіць?
Разумею, філасоўскае пытанне, але... ;)
Проста так склалася гістарычна. І адразу зараз нічога ня зьменіцца. Трэба расьціць моладзь. Для нашай краіны дастаткова аднаго гурта ўзроўня... ммм... хаця б 30 SECONDS TO MARS ці MY CHEMICAL ROMANS, каб пачынаючым камандам было з каго браць прыклад.
Проста не магу зразумець, чаму іх няма. Пагадзіся, што зараз існуе неймаверная колькасць гуртоў, але іх узровень... І я не паверу, што няма талентаў. Адна з прычынаў, мне падаецца, нашыя гурты не дацягваюць "тэхнічна". Я маю на ўвазе апарат, інструменты, музычнае майстэрства, якасць запісаў. На гэта патрэбныя грошы, якіх у нашых музыкаў звычайна няма. Часцей за ўсё музыкі адначасова працуюць, адсюль падыход да музыкі не заўсёды першасны. Але ж блін не ўсё ў грошы ўпіраецца.

Posted: 13.04.2008 - 21:19
by Predatorre
Alonka, шо 30 SECONDS TO MARS шо MY CHEMICAL ROMANS ацтой нейкі)

Posted: 13.04.2008 - 23:39
by Predatorre
VOLNY wrote: Адна з прычынаў, мне падаецца, нашыя гурты не дацягваюць "тэхнічна". Я маю на ўвазе апарат, інструменты, музычнае майстэрства, якасць запісаў. На гэта патрэбныя грошы, якіх у нашых музыкаў звычайна няма.
Тыпа ў заходніх гуртоў адразу ж і грошы ёсьць :lol: Ты я ж |MUSE| якія ў 2007-ым 2 дні запар запар зьбіралі аншлягі на Уэмблі, сьпявалі аўтабіяграфічна: "I have played in every toilet"... Ня толькі справа ў грошах)
Да таго ж мясцовае быдла ня хоча ўспрыймаць нешта якаснае, палазьце па хатніх сетках і паглядзіце, што слухае сярэднестатыстычны "сецянін" ВІАГра, Раммштайн, Лінкін Парк, Міхаіл Круг, Токія Хатэль... цьху!!! :evil:

Posted: 14.04.2008 - 11:04
by Андрэй
Predatorre wrote: Да таго ж мясцовае быдла ня хоча ўспрыймаць нешта якаснае, палазьце па хатніх сетках і паглядзіце, што слухае сярэднестатыстычны "сецянін" ВІАГра, Раммштайн, Лінкін Парк, Міхаіл Круг, Токія Хатэль... цьху!!! :evil:
Так, па маім назіраньням за апошнія 10 год інтэлектуальны ўзровень моладзі радыкальна знізіўся. Тут шмат прычынаў, але галоўнае, гэта то, што такі стан выгадны ўладзе.

Posted: 14.04.2008 - 15:20
by Alonka
VOLNY wrote:
Alonka wrote:
VOLNY wrote:Alonka, дык а чаму так і што рабіць?
Разумею, філасоўскае пытанне, але... ;)
Проста так склалася гістарычна. І адразу зараз нічога ня зьменіцца. Трэба расьціць моладзь. Для нашай краіны дастаткова аднаго гурта ўзроўня... ммм... хаця б 30 SECONDS TO MARS ці MY CHEMICAL ROMANS, каб пачынаючым камандам было з каго браць прыклад.
Проста не магу зразумець, чаму іх няма. Пагадзіся, што зараз існуе неймаверная колькасць гуртоў, але іх узровень... І я не паверу, што няма талентаў. Адна з прычынаў, мне падаецца, нашыя гурты не дацягваюць "тэхнічна". Я маю на ўвазе апарат, інструменты, музычнае майстэрства, якасць запісаў. На гэта патрэбныя грошы, якіх у нашых музыкаў звычайна няма. Часцей за ўсё музыкі адначасова працуюць, адсюль падыход да музыкі не заўсёды першасны. Але ж блін не ўсё ў грошы ўпіраецца.
Так-так, справа менавіта ня ў таленьце. Справа ў сцэнічным вопыце. Ты я ж 30 STM ці MCR за год кар'еры адыгрываюць столькі канцэртаў, колькі нашым гуртам першага эшалёну за некалькі гадоў не сабраць, я ўжо не кажу пра маладых. І тыя ж Muse некалькі гадоў гралі па кабаках хіты 60-х перш чым запісаць першую ўласную песьню. Адсюль і майстэрства. Да таго ж, ім ёсьць на каго глядзець і з каго браць прыклады - яны маюць магчымасьць наведваць канцэрты вядучых музыкаў сьвету!!! А ў нас удзельнікі кожнага маладога гурта глядзяць разінуўшы рты на НРМ і мараць, што празь некалькі гадоў яны будуць як Вольскі і Ко. Прабачце, але з такімі ідэяламі толькі ў межах уласнай краіны і існаваць.

Posted: 14.04.2008 - 19:07
by VOLNY
Атрымліваецца, шмат у чым наш слухач вінаваты. Большая частка хутэчый пойдзе на "Звері", чым на Muse, а тыя, хто чымсьці цікавіцца, на той жа НРМ ледзь 25 тысяч знаходзяць. Менавіта таму і не ездзяць да нас багата вядучыя музыкі свету, бо няма гарантыяў, што знойдзецца адпаведная колькасць людзей, гатовых аддаць хоць 50$ за канцэрт. І ніхто не бярэцца ладзіць такі канцэрт. Тое самае тычыцца дыскаў. Ніхто і вухам не павядзе перапісваючы кружэлку: "што вы! 5$ - гэта шмат". Смех.
Карацей, як падвысіцца узровень жыцця насельніцтва ці (што менш верагодна) зменяцца жыццёвыя каштоўнасці, будзе і ў нас шоў-бізнэс.

Posted: 14.04.2008 - 20:16
by Alonka
VOLNY wrote:Атрымліваецца, шмат у чым наш слухач вінаваты. Большая частка хутэчый пойдзе на "Звері", чым на Muse, а тыя, хто чымсьці цікавіцца, на той жа НРМ ледзь 25 тысяч знаходзяць. Менавіта таму і не ездзяць да нас багата вядучыя музыкі свету, бо няма гарантыяў, што знойдзецца адпаведная колькасць людзей, гатовых аддаць хоць 50$ за канцэрт. І ніхто не бярэцца ладзіць такі канцэрт. Тое самае тычыцца дыскаў. Ніхто і вухам не павядзе перапісваючы кружэлку: "што вы! 5$ - гэта шмат". Смех.
Карацей, як падвысіцца узровень жыцця насельніцтва ці (што менш верагодна) зменяцца жыццёвыя каштоўнасці, будзе і ў нас шоў-бізнэс.
Так. Толькі мне здаецца, што і Muse бы сабраў Палац спорту, каб былі адэкватныя кошты квіткоў :) .