Page 1 of 4
Сольны канцэрт N.R.M. 29 траўня!
Posted: 12.04.2008 - 02:41
by Kascjuszka
Бачыў афішку нэрэмэ КаЗа сольны акустычны канцэрт 29 траўня!
Чакаем!
Posted: 12.04.2008 - 12:59
by Shanouny Spadar
Я й абяцалi, будуць граць акустычны рок?..
Posted: 12.04.2008 - 13:55
by Ultrabelarus
Нешта ўсіх на акустыку пацягнула...
Posted: 12.04.2008 - 16:16
by патрыётка
трэба схадзіць! а які нумар для даведак, хто-небудзь ведае?
Posted: 13.04.2008 - 00:05
by Alonka
6555596
Posted: 13.04.2008 - 00:13
by Kascjuszka
Якраз вярнуся з KISSоў і адразу на нэрэмэ...
Posted: 13.04.2008 - 16:55
by Kat
мрррррр. як раз мой дзень народзінаў будзе... трэба сабе падарунак зрабіць
))))
Posted: 19.04.2008 - 12:37
by Motta
Скажыце калі ласка, колькі каштуюць квіткі?
А ці збіраееца НРМ даваць вялікі канцэрт у бліжэйшым будучым??
Posted: 19.04.2008 - 15:08
by QzWeR
Motta, а КаЗа в качестве площадки для большого концерта не подходит)))
Posted: 19.04.2008 - 15:33
by Ultrabelarus
QzWeR, правільна, даўно ўжо на плошчы не гралі!
Posted: 20.04.2008 - 12:50
by Андрэй
У гэты ж дзень Акіян Эльзы ў палацы спорту.
Posted: 20.04.2008 - 12:54
by Алеська
Хутчэй бы...29...
Posted: 20.04.2008 - 13:32
by Kascjuszka
Андрэй, Акеаны не канкурэнты!
Posted: 20.04.2008 - 17:53
by velvet
Kascjuszka, канешне не канкурэнты:
калі ў чалавека знойдзецца 55 тысяч на квіток - пойдзе на канцэрт Океану Ельзи!
Posted: 20.04.2008 - 19:43
by Ultrabelarus
НРМ - народны гурт! Не тое, што гэтыя буржуі Эльзы
Posted: 21.04.2008 - 15:33
by Alonka
Адназначна іду на ОЕ!!!
Posted: 3.05.2008 - 18:53
by Паляўнічы
Так ніхто і не напісаў колькі каштуе квіток...
Posted: 3.05.2008 - 19:00
by Alonka
Паляўнічы, Вы даўно навіны чыталі? Белым па чорнаму напісана:
Квiткi 17000-35000, папярэднi продаж:
- К/З "Мiнск" (вул.Кастрычнiцкая 5)
- артхауз "Падземка" (пр-т Незалежнасці 43)
Даведкi: (VELCOM/ MTC) 6555596, (017)2801510
Даведкi, бронь: ICQ 444312033
Posted: 3.05.2008 - 19:54
by Паляўнічы
Alonka, відавочна даўно... Дзякуй за дапамогу!)
Posted: 6.05.2008 - 17:00
by Ace
а...нецікава...вось калі б быў нармальны канцэрт...вось гэта тое што трэба было б...а на акустыку ўпадлу семнаццаць касых аддаваць...тым больш зараз жадаю набыць сабе гітару,таму кожны рубель
на ліку...