Page 1 of 3

"Куплеты і прыпевы"

Posted: 16.04.2008 - 20:08
by Alonka
www.lvolski.com - слухаем, выказваемся, абмяркоўваем.

Posted: 16.04.2008 - 21:51
by VOLNY
неяк большасць варыянтаў негатыўныя. пакуль не слухаў, але для сябе разглядаю вельмі верагодным варыянт кшталту "калі-нікалі паслухаць можна". У тым сэнсе, што і не "заўсёды ў трэк-лісце", але і больш за адзін раз

Posted: 16.04.2008 - 22:11
by Alonka
Вось :)

Posted: 16.04.2008 - 23:18
by Iкс
Вагаўся паміж 2 і 3, усё ж 3. Не пакаціла

Posted: 16.04.2008 - 23:40
by VOLNY
Хм, а толькі ў мяне галюны з спампоўваннем? 0_о
Кавалкамі-памылкамі неяк усё

Posted: 17.04.2008 - 10:18
by Малайчынка
Конечно, не то чтобы все они навсегда остались у меня в трэклисте (я проголосовал именно за этот вариант), но "Дэпутаты", "Палітычны каментатар", "Пасат-універсал", "Тэрмінатар" "Служы-служы, салдацік" остануться там надолго. Про "Эўравізію" отдельный разговор, т.к. она появилась пораньше остальных. Откровенная попса - прослушав один раз, весь день ходил, напевая эту песенку)) А ещё, всё таки меня не оставляют ощущения в некоторых песнях схожесть с Высоцким... Или нефига подобного?))) :D

Posted: 17.04.2008 - 13:35
by Raider
Iкс wrote:Вагаўся паміж 2 і 3, усё ж 3. Не пакаціла
Тое ж самае.
Кліп мяне наогул "забіў" ...

Posted: 17.04.2008 - 20:18
by VOLNY
Прышпільна, што ў Гасцёўне на сайце зусім іншыя водгукі)

Posted: 17.04.2008 - 21:13
by Ultrabelarus
а што там, ганьбяць?

Posted: 17.04.2008 - 22:41
by VOLNY
усміхнула пару песень: рабяты з бадунца, дэпутаты, каментатар, пасат ;)
"Тэрмінатар" адразу нагадаў ментоў, што пару разоў у нас на раёне бачыў апошнім часам. Такія гоп-хлопцы гадоў па 19, па-трое ходзяць. Хіба што ў форме, але выраз твару не пераапранеш.
Карацей, трапных выразаў у Вольскага хапае))
Музло, вядома, - ніжэй плінтусу. Тэмы падобна ўсе "пазычаныя".
Карацей, ёсць такая рэч - і добра, калі Вольскаму гэта не надта замінула займацца асноўнымі праектамі

Posted: 17.04.2008 - 23:13
by macie3k
Скажыце, добрыя людзі, ігнаранту, што такое ЖРЭА, ЖЭС і бадунец? ;)

Posted: 18.04.2008 - 01:19
by Predatorre
macie3k, ЖРЭА -- раёная жыльлёвая рамонтна-эксплюатацыйная арганізацыя, ЖЭС - жыльлёва-эксплюатацыйная служба. наколькі я разумею ўсе ЖЭСы нейкаша раёну знаходзяцца пад кіраўніцтвам ЖРЭА + ЖРЭА яшчэ нейкія дадатковыя функцыі павінна выконваць)

Posted: 18.04.2008 - 06:53
by Alonka
А бадунец прыходзіць раніцай пасьля алькагольнай ночы :)

Posted: 20.04.2008 - 11:26
by Raider
Насамрэч, альбом файны, толькі занадта на Высоцкага падобна, асабліва: "Тэрмінатар" і "Дэпутаты" ...
Вольскі - беларускі Высоцкі.

Posted: 20.04.2008 - 12:29
by Андрэй
У нас на офісе як ашалелі. Чацвер-пятніцу толькі Вольскага і слухаем...
Ужо разабралі на цытаты :)

"Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА, а я пайшоў у ЖЭС!"

Posted: 20.04.2008 - 19:43
by Ultrabelarus
Raider, Высоцкі і так беларус...

Posted: 21.04.2008 - 00:13
by VOLNY
Ultrabelarus, у сэнсе? Цікава-цікава

Posted: 21.04.2008 - 20:34
by Ultrabelarus
У Высоцкага беларускія карані, вось што. Сам ён нарадзіўся ў Расіі ўжо, па-мойму, а вось продкі - нашыя. Ды і прозвішча чыста беларускае

Posted: 21.04.2008 - 21:15
by Alonka
О, Будкін мае думкі выказаў!!! Паглуміцца для Лявона куды лягчэй, чым напісаць хай нават не зусім сур'ёзны, але вартасны й насамрэч цікавы твор. На гэты цырк ужо нават на канцэртах глядзець немагчыма, не кажучы пра праслухоўваньне дома.

Posted: 21.04.2008 - 22:35
by Shanouny Spadar
Паглуміцца для Лявона куды лягчэй, чым напісаць хай нават не зусім сур'ёзны, але вартасны й насамрэч цікавы твор. На гэты цырк ужо нават на канцэртах глядзець немагчыма, не кажучы пра праслухоўваньне дома.
_________________________________


Куплеты i прыпевы не вартасны i не цiкавы твор?