Page 1 of 1

Цi патрэбны беларускай апазiцыi хакеры?

Posted: 16.06.2008 - 09:20
by Givion
Собсна сабж...
Так, цi не? Чаму? Выкладаем свае думкi

Posted: 16.06.2008 - 18:38
by Ultrabelarus
А што яны будуць рабіць? Узламваць сайты прэзідэнта? Рабіць шутэры "забі Лукашэнку"? Па-мойму, сэнсу ў іх няма. Што нам сапраўды трэба - БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ хакеры-праграмеры. Каб пісаць беларускамоўны софт. Чым і планую заняцца.

Posted: 17.06.2008 - 10:15
by Raider
Хакерам быць не так складана.
Нашмат карысней быць добрым праграмерам.

Posted: 17.06.2008 - 10:42
by Givion
Raider wrote:Хакерам быць не так складана.
Нашмат карысней быць добрым праграмерам.
I што яны будуць рабiць? Кодзiць беларускамоуны софт? Гэта усё што патрэбна апазiцыi?

Posted: 17.06.2008 - 13:15
by Raider
Givion wrote:
Raider wrote:Хакерам быць не так складана.
Нашмат карысней быць добрым праграмерам.
I што яны будуць рабiць? Кодзiць беларускамоуны софт? Гэта усё што патрэбна апазiцыi?
Заўваж, я такога не казаў.
Усё што я меў на ўвазе: ад праграмістаў карысьці значна больш, чым ад хакераў.

Posted: 25.06.2008 - 23:22
by Дзед_Мiнай!
Вось што-што, а беларускі софт зараз быў бы значна больш дарэчы, чым жопа на афіцыйным сайце лукі

Posted: 28.06.2008 - 08:44
by князь жжош
Мне падаецца, што зараз беларускай апазіцыі патрэбны спецыялісты па абароне ад сецевых атак. Спецыялісты па ЦЫСКО-сістэмах і г.д.

Да і не толькі апазіцыі =)

Posted: 28.12.2008 - 13:00
by -ZzoNe-
мой голас за апошні адказ бо кваліфікаваныя праграмёры ці хакеры апазіцыі не так патрэбны, як кваліфікаваныя палітыкі ))