Page 1 of 1

Паездка ў Гуляйполе 23–24 жніўня

Posted: 22.07.2008 - 15:01
by Slaver
23–24 жніўня 2008 году ва ўкраінскім мястэчку Гуляйполе (Запарожская вобл.) пройдзе фэстываль «День Незалежності з Махном». Апроч вядомых украінскіх музыкаў, сярод якіх «Крихітка Цахес», «Бумбокс», «Фліт», будуць беларускія гурты «Джамбібум» і IQ48. Арганізатары плянуюць запрасіць яшчэ які-небудзь вядомы беларускі гурт, можа нават САМЫ ВЯДОМЫ. Ня ведаю, ці ёсьць папярэднія дамовы, а можа гэта проста чуткі…

Пытаньне да наведвальнікаў форуму: ці не хацелі б вы паехаць на гэты фэст? Калі будуць жадаючыя — могуць быць арганізаваныя аўтобусы (кошт у раёне 60 даляраў). Мапед не мой, але фэстываль цікавы :) Выказывайце думкі тут.

Posted: 22.07.2008 - 15:42
by Андрэй
колькі можна :) праз дзесяць дзен пасьля BeFree...

Posted: 23.07.2008 - 15:31
by Slaver
Андрэй, так, мяне гэта таксама спыняе… праўда, разам з водпускам у гэты час :)

Posted: 11.08.2008 - 17:34
by Slaver
Ладзіцца аўтобус. Кошт абсалютна адэкватны — 35 даляраў!
Кантакт — +375 29 1101963.

Posted: 16.08.2008 - 16:35
by Alonka
Ну, хто з намі на адтапырку? :)
http://ostbar.com.ua/news.php?pg=0&id=80

Posted: 18.08.2008 - 03:17
by Kascjuszka
па мойму лажа

Posted: 18.08.2008 - 11:09
by Alonka
Kascjuszka wrote:па мойму лажа
Ну, асабіста мне Здубоў і Бумбокс паслухаць значна цікавей, чым у 327 раз глядзець на бел. гурты на Басах :)

Posted: 18.08.2008 - 13:07
by Рождённый в БССР
Лепей ужо з Be Free параўноўваць, чым з Басамі ))

Posted: 19.08.2008 - 08:13
by Андрэй
Alonka wrote:чым у 327 раз глядзець на бел. гурты
нават на IQ48?? :wink:

Posted: 19.08.2008 - 10:22
by Alonka
Рождённый в БССР wrote:Лепей ужо з Be Free параўноўваць, чым з Басамі ))
На BeFree, акром іншых цікавых гуртоў, былі Гайдамакі і Тартак, толькі з-за якіх трэба было зьезьдзіць.
Андрэй wrote:
Alonka wrote:чым у 327 раз глядзець на бел. гурты
нават на IQ48??
Ай, ну хопіць падкалваць.

Posted: 26.08.2008 - 13:30
by Alonka
Пасьля ўкраінцаў стала сорамна і крыўдна за ўласную краіну. Такога гуку нават на Be2gether не было! А якія там гурты!!! Нават ня вельмі любімы мной Бумбокс паказаў вышэйшы кляс! Немагчыма нават адзначыць кагосьці - усе хэдлайнеры былі на самым вышэйшым узроўні!!! Феерверкі пасьля канцэртаў - асобная тэма. А якая арганізацыя намётавага мястэчку!!! Ня толькі мае словы: вось такім павінна быць Басовішча.