Page 1 of 8
ГАЛАСУЕМ ЗА НАШЫХ!
Posted: 1.11.2005 - 19:36
by Alonka
Зь сёняшнега дня афіцыйна стартаваў расейскі конкурс "MuseON 2006". IQ48 - адзіная беларускамоўная каманда, якая бярэ ў ім удзел. Выхад гурту ў чвэрцьфінал залежыць ад галасоў наведнікаў сайту конкурсу. Таму здаровым беларускім ласям патрэбная нашая падтрымка! Кожны дзень галасуем на
http://museon.ru/i3.php?a=votesort&styl ... &x=56&y=21 за адну зь песень. Прымаюцца толькі 3 балы
Posted: 9.11.2005 - 16:23
by Андрэй
Posted: 21.11.2005 - 18:08
by Андрэй
галасуем за Краму!
http://ont.by/
Posted: 5.12.2005 - 19:34
by Alonka
Прапаную падтрымаць IQ48 на:
http://www.nestor.minsk.by/mg/poll/bestartist.html - выканаўца года;
http://www.nestor.minsk.by/mg/poll/bestalbum.html - альбом года;
а таксама кожны дзень галасаваць за новую песьню "Сьвятло ў цемры" на
http://www.music.fromby.net/, каб айкьюшкі захавалі сваё лідэрства!
І яшчэ. Расейскі конкурс "MuseON 2006" працягваецца, таму трэ працягваць кожны дзень выстаўляць за кожную песьню гурту па 3 балы вось тут:
http://museon.ru/i3.php?a=votesort&styl ... 0&x=15&y=7
Posted: 15.02.2006 - 12:59
by Alonka
Зь сёньняшнега дня пачалося галасаваньне "Рок-каранацыя 2005". Абаненты МТС могуць дасылаць СМС, астатнія галасуем толькі празь інтэрнэт:
http://music.fromby.net/karona/
За Лявона!!! За Крамбамбулю!!! За ЗЭТ!!!
Posted: 15.02.2006 - 16:41
by Zap
Alonka, Лявон жа сказаў што Зэт ня будзе выступаць.
Posted: 15.02.2006 - 18:12
by Slaver
Zap, ну, зразумела што ня будзе. Але чаму ж не атрымаць Карону? Не заўсёды ж пераможцы выступаюць!
Posted: 15.02.2006 - 19:20
by Alonka
Zap, выступаць будзе Крамбамбуля. Але ж зразумейце, што пераможца і выканаўца - зусім розныя гурты!!! Сьпіс выканаўцаў ужо складзены незалежна адтаго, хто пераможа!!! Дык няхай пераможа ЗЭТ, бо сапраўднай песьні году сярод намінантаў усё роўна няма. На жаль.
Posted: 9.04.2006 - 18:05
by Alonka
ТАВАРЫШЫ, ХУЦЕНЬКА ПАДТРЫМЛІВАЕМ N.R.M. НА
WWW.MUSIC.FROMBY.NET! А ТО РАССЛАБІЛІСЯ ТУТ, ПАНІМАІШЬ
Posted: 9.04.2006 - 19:32
by Kat
ўжо падтрымалі. За NRM хоць на край свету, не тое, што галачкі паставіць.
Posted: 11.04.2006 - 20:46
by krapachino
І колер маёй рэвалюцыі падтрымайце...
Мяне вось абурыла адна рэч: 7.04.2006 у эфіры Радыё Мінск (92,4 фм) як заўсёды гучала радыё-версія Тузіна Гітоў. Дык вось, самыя "чоткія" песьні, якія займалі вышэйшыя мейсцы, абразалі пад корань, напрыклад, з песьні Тов. Маўзера "Беларусь будзе вольнай" прагучаў толькі музычны ўступ і ўсё!, У песьні "колер маёй рэвалюцыі" прагучаў толькі першы куплет, у песьні "Усё роўна мы пераможам" 1 куплет+1 прыпеў...
Акрамя таго, агучаныя Хаменкам назвы гуртоў і песень не адпавядалі рэчаіснасці: Песьню "Колер маёй рэвалюцыі" ён назваў проста "Колер", "Беларусь будзе вольнай" - "беларусь", і, увага,
"А зараз лідэр нашага гіт-параду, песьня "Усё роўна.", Нейкая Родная Музыка"
вось так расшыфраваў аббрэвіятуру НРМ А.Хаменка...
Пэўна, наехалі за палітычныя песьні на радыё, а радыё ў сваю чаргу на Хаменку, вось і сапсавалі перадачку.
Posted: 11.04.2006 - 21:43
by warkus
krapachino, Песьню С. Сугакі ды Тав. Маўзера ён агучыў як "Будзе Вольнай!", а песьню НРМ як "Гадзючнік"... Прынамсі, 31 сакавіка так было!..
Але тое, што яны музыку ў этэры не цалкам ня ставяць, дык гэта зразумела!
Posted: 11.04.2006 - 22:02
by Slaver
krapachino, гэта быў паўтор ад 1.04.2006
Posted: 12.04.2006 - 20:17
by krapachino
warkus, я ж пра сёмае кажу
Slaver сур'ёзна ? я не заўважыў, здаецца ж не паўтор
Posted: 12.04.2006 - 20:43
by Slaver
krapachino, жартую я...
Posted: 13.04.2006 - 11:14
by Iкс
Нажаль сёння , вiдаць, зноу будзе перадача у канспiратыуным варыянце.
Цiкава колькi можна захоуваць iнтрыгу пра якую кажа сп.Хаменка
Posted: 17.04.2006 - 21:13
by krapachino
Зноў паўтарылася тое ж самае... Толькі на гэты раз Гадзючнік назваў "Усё роўна мы!" Можа не галасаваць за НРМ, хай спусціцца месца так на 7-е, ці пракруцяць поўнасцю?
Posted: 18.04.2006 - 06:46
by Kat
NRM у нас ніколі цалкам круціць не будуць. пакуль "Богі" не зменяцца. Лепей наадварот пабольш галасаваць за іх- хоць маленькае "дзякуй" NRM за тое, што з намі.
Posted: 18.04.2006 - 19:48
by QzWeR
НРМаўцам усё адно: прагучыць 1 песьня 1 раз на тыдзень ці не
Posted: 18.04.2006 - 20:08
by Alonka
Спадарства, слухайце "Аўтарадыё" - і будзе вам шчасьце:)