Alonka wrote:Raider, сябе мы можам уявіць у любым стане . Справа ў тым, што доўгі час акрамя Лявона ў Беларусі больш не было выбітных асобаў. Спачатку чалавек працаваў на імя, а цяпер імя працуе на чалавека. Нармальная зьява. Толькі крыўдна, што паміж Лявонам і маладымі музыкамі такая прорва гадоў - страшна, што пасьля эпохі Вольскага Беларусь паглыне цішыня. Заўважце, пакаленьні зьмяняюцца, а героі адныя й тыя ж.
Не думаю што да Вольскага нікога й нічога не было (Песняры й Мулявін?), таму мяркую што й пасля абавязкова хто-небудзь будзе.
Беларуская зямля багатая на таленты, вось толькі з сучасных назаву Дзмітрыя Смольскага (Rage і шмат іньшых праектаў), Віктара Дзедзюлю, не кажу ўжо пра Міхалка, Кулінковіча, Вайтюшкевіча, тога ж Піта Паўлава, Краму, Троіцу ды іньшых.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
Megaloman, не, сэнс не ў гэтым. Зараз, зразумела, ёсьць такія як Вольскі. І да Вольскага такія ж былі. Але сярод сучасных маладых гурткоў няма такіх, пачуўшы якія, ты бы казаў: "Вось гэта сапраўдны працяг беларускай музыкі".
Iкс, OSIMIRA — добры фольк-гурт, які мае шмат прыхільнікаў як тут, так і ў іншых краінах. Іншая справа, што на ТГ яны выставілі зусім слабую кампазыцыю, якая, тым ня менш, можа ў выніку стаць лепшай…
Я, вядома, упэўнен, што N.R.M. пераможа, але ўсё роўна трэба ўсім не паслабляцца й працягваць галасаваць за "Менск і Мінск".
А то як бы Осіміра не абышла ...