Page 7 of 8

Posted: 12.08.2007 - 18:00
by Megaloman
Alonka wrote:Raider, сябе мы можам уявіць у любым стане :lol: . Справа ў тым, што доўгі час акрамя Лявона ў Беларусі больш не было выбітных асобаў. Спачатку чалавек працаваў на імя, а цяпер імя працуе на чалавека. Нармальная зьява. Толькі крыўдна, што паміж Лявонам і маладымі музыкамі такая прорва гадоў - страшна, што пасьля эпохі Вольскага Беларусь паглыне цішыня. Заўважце, пакаленьні зьмяняюцца, а героі адныя й тыя ж.
Не думаю што да Вольскага нікога й нічога не было (Песняры й Мулявін?), таму мяркую што й пасля абавязкова хто-небудзь будзе.
Беларуская зямля багатая на таленты, вось толькі з сучасных назаву Дзмітрыя Смольскага (Rage і шмат іньшых праектаў), Віктара Дзедзюлю, не кажу ўжо пра Міхалка, Кулінковіча, Вайтюшкевіча, тога ж Піта Паўлава, Краму, Троіцу ды іньшых.

Posted: 12.08.2007 - 19:32
by Кастусь Капялюш
хм... Віктар Смольскі.

Posted: 12.08.2007 - 19:38
by Raider
Megaloman, не, сэнс не ў гэтым. Зараз, зразумела, ёсьць такія як Вольскі. І да Вольскага такія ж былі. Але сярод сучасных маладых гурткоў няма такіх, пачуўшы якія, ты бы казаў: "Вось гэта сапраўдны працяг беларускай музыкі".

Posted: 12.08.2007 - 22:49
by Alonka
Megaloman, Смольскі?! Дзядзюля?! Дзе яны? І ўсе, каго Вы ўзгадалі, гэта з той жа воперы, што і сам Лявон. Маладых у студыю.

Posted: 13.08.2007 - 23:41
by Alonka
Давайце падтрымаем IQ48 і BN. НРМ усё роўна ўжо першыя :lol: .

Posted: 14.08.2007 - 10:35
by Raider
Трэба было дапамагчы Краме, а то яна толькі на сёмым месцы засталася.

Posted: 14.08.2007 - 11:11
by Slaver
OSIMIRA зараз мабілізуе сваю шматтысячную армію галасуючых. Так што па-ранейшаму галасуем за нашых ;)

Posted: 14.08.2007 - 16:30
by ГарынычЪ
Крумкач мне спадабаўся больш за ўсіх

Posted: 14.08.2007 - 19:15
by Slaver
ГарынычЪ, дык! «Рокаш» па-за канкурэнцыяй!!!

Posted: 14.08.2007 - 20:16
by Iкс
Не, мяне Асіміра задрала. Колькі можна?

Posted: 14.08.2007 - 21:43
by Raider
Iкс, здаецца, яна ўжо ўсіх задрала. :?

Posted: 14.08.2007 - 23:19
by ГарынычЪ
Slaver wrote:ГарынычЪ, дык! «Рокаш» па-за канкурэнцыяй!!!
я гэта ведаю. проста гавору, што Крумкач the best

Posted: 15.08.2007 - 07:22
by Slaver
Iкс, OSIMIRA — добры фольк-гурт, які мае шмат прыхільнікаў як тут, так і ў іншых краінах. Іншая справа, што на ТГ яны выставілі зусім слабую кампазыцыю, якая, тым ня менш, можа ў выніку стаць лепшай…

Posted: 15.08.2007 - 08:15
by Raider
Лепшай застанецца кампазіцыя N.R.M.

Posted: 15.08.2007 - 14:53
by Iкс
Ну вось. Нехта "націснуў на педаль газу" і IQ з добрай песьняй выляцела...

Posted: 15.08.2007 - 17:32
by Alonka
Трындец... За дзень столькі галасоў Осіміры дадалося... Нават за палову дні.

Posted: 15.08.2007 - 18:15
by Кастусь Капялюш
мабыць маскоўская гэбня?:)

Posted: 15.08.2007 - 20:25
by Raider
Я, вядома, упэўнен, што N.R.M. пераможа, але ўсё роўна трэба ўсім не паслабляцца й працягваць галасаваць за "Менск і Мінск".
А то як бы Осіміра не абышла ...

Posted: 15.08.2007 - 23:00
by ГарынычЪ
Кастусь Капялюш wrote:мабыць маскоўская гэбня?:)
Чаму маскоўская?Наша,родная :evil:

Posted: 16.08.2007 - 09:05
by Raider
Нашая родная N.R.M.
Так што ўсе працягваем галасавать за іх.