Page 1 of 1

Вольскі, Зелянкоўская, Сімаковіч на вялікай сцэне Філярмоніі

Posted: 20.11.2008 - 10:40
by Marnatrauny
10 сьнежня — містэрыя «Дзень Максіма» на вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі

Дзевяць містэрый, дзевяць навэлаў вернуць высокую паэзію, высокае жыцьцё іператвораць звычайны дзень у «Дзень Максіма Багдановіча».
Праз гэтыя дзевяць містэрый праходзіць паэт (у ролі Багдановіча Сьвятлана Зелянкоўская) разам са сваімі пэрсанажамі: русалкамі, вадзянікамі, лесунамі, Моцартам і Сальеры, прыходзіць у сёньняшні час, сустракаецца з вулічнымі музыкантамі ў стылі «рэп», Лявонам Вольскім і гуртам «N.R.M.», Фальклёр‑Тэатрам «Госьціца», ансамблем салістаў «Клясык-авангард», гуртам «Ліцьвінскі хмель», рэжысёрам Пінігіным, новымі імёнамі — гуртам «In Search For», і ягоным лідэрам, аўтарам і выканаўцам новых песень на вершы Максіма Багдановіча Янам Жанчаком.


Матэрыял узяты з ґазэты "Наша Ніва" (http://nn.by/index.php?c=ar&i=21627)