Page 1 of 2

Атрыманьне НРсМ афіцыйнага статусу

Posted: 2.11.2005 - 14:29
by Alonka
Ура! Дачакаліся! 20-га лістапада НРсМ афіцыйна набудзе-такі статус афіцыйнага фан-клюбу гурту НРМ! У чарговым паседжаньні прымуць удзел усе міністры НРМ. Будзе прыняты статут НРсМ і пячатка, прыведзена ў нармалёвы выгляд дакумэнтацыя, раздадзены пасады. Карацей, абычная сауковая бюракрацічэская працэдура ;) Завершыць паседжаньне акустычны канцэрт НРМ. Дзьверы мерапрыемства будуць адчыненыя ВЫКЛЮЧНА для сяброў НРсМ! Падрабязнасьці будуць агучаны на чарговых паседжанях фан-клюбу, а таксама дасланы на e-mail'ы нашых сяброў.

P.S. Таварыш Лявон Вольскі, майце сумленьне! Колькі можна інкогніта лазіць па форуму і незаўважна чытаць пасты?! :evil: Скажы ўжо што-небудзь!!!

Posted: 2.11.2005 - 17:56
by Alonka
Сяргей, я ж кажу "падрабязнасьці будуць агучаны на чарговых паседжанях фан-клюбу, а таксама дасланы на e-mail'ы нашых сяброў" :)

Posted: 2.11.2005 - 18:12
by Сяргей
А якой гадзіне гэта?
Дзе менавіта?

Posted: 2.11.2005 - 19:25
by Сяргей
А калі тое будзе?

Posted: 2.11.2005 - 20:48
by Alonka
20-га лістапада, калі нічога не сарвецца.

Posted: 3.11.2005 - 16:28
by Alonka
Запрашэньне на афіцыйную прэзэнтацыю НРсМ будзе адбывацца наступным чынам:
1. на бліжэйшым паседжаньні будзе складзены сьпіс запрошаных сяброў НРсМ, якія будуць абірацца сярод зарэгістраваных на нашым форуме;
2. адбор будзе праходзіць толькі сярод МЕНСКІХ сяброў НРсМ, таму раю ўсім удакладніць свае рэгістрацыйныя дадзеныя (калі ў кагосьці зь іншагародніх ёсьць вялікае жаданьне прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі, лістуйце на [email protected]);
3. у сьпіс запрошаных трапяць выключна тыя сябры НРсМ, хто прымае актыўны ўдзел у жыцьці фан-клюбу;
4. усім запрошаным на e-mail, які Вы ўказвалі пры рэгістрацыі ў фан-клюбе, будзе даслана афіцыйнае запрашэньне з усімі падрабязнасьцямі.

БЛІЖЭЙШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ НРСМ АДБУДЗЕЦЦА Ў НЯДЗЕЛЮ 6-ГА ЛІСТАПАДА. СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.30 НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА ЛЯ ПОМНІКА ЯМУ Ж. ДЛЯ ТЫХ, ХТО СПАЗЬНІЦЦА, ТЭЛЕФОНЫ: 340 46 33, 689 40 48.

Posted: 3.11.2005 - 17:56
by Predatorre
Alonka, ну ты і загнула! :)

Posted: 3.11.2005 - 20:20
by Alonka
Predatorre, а то! Гэта каб не было халяўшчыкаў і розных неадэкватных людзей. І каб ніякіх недарэчных сытуацыяў не ўзьнікала. Я яшчэ добра памятаю здымкі НТВ :lol:

Posted: 3.11.2005 - 20:53
by QzWeR
Я сёньня зь сябрамі 1,5! гадзіны чакаў паседжаньня на Свабодзе :evil: :evil: :evil:

Posted: 3.11.2005 - 20:57
by Alonka
QzWeR, упс... Выбачай... Слава, здаецца, зьбіраўся падыйсьці, ён адчуваў, што так будзе. Я таксама зьбіралася падыйсьці, але ўжо трэці дзень валяюся дома з-за хваробы. Абавязкова прыходзь зь сябрамі ў нядзелю!

Posted: 3.11.2005 - 21:00
by QzWeR
гэх. Я на выходныя зьяжджаю...

Posted: 3.11.2005 - 21:44
by Slaver
QzWeR, эх, было адчуваньне, што так будзе... правільна кажа Alonka... Прабач!

Posted: 3.11.2005 - 22:11
by Kryw
а мне мона будзе хоць завітаць? :)))
А то пачытаў умовы - дурнавата стала.

Posted: 3.11.2005 - 22:45
by Slaver
Kryw, ты ж самага пачатку! Ды й зараз безь цябе нічога б не атрымалася :)

Posted: 3.11.2005 - 22:57
by Alonka
Kryw, ты што, хочаш сказаць, што не прымаеш актыўнага ўдзелу ў жыцьці НРсМ?! :)

Posted: 3.11.2005 - 22:58
by stolik
а абмежаваньняў на працягласьць уваходжаньня ў клюб няма? накшталт "сябра клюба ад адна тысяча дзевяцьсот сямнаццатага? " %)

Posted: 3.11.2005 - 23:01
by Alonka
stolik, няма :) Толькі паведамляйце, калі ласка, адкуль Вы, бо я на адлегласьцях думак не чытаю і па ніках мейсца пражываньня не вызначаю ;)

Posted: 3.11.2005 - 23:21
by Slaver
Alonka, менскі ён, вунь пад аватаркай напісана :)

Re: Атрыманьне НРсМ афіцыйнага статусу

Posted: 3.11.2005 - 23:36
by macie3k
Alonka wrote:[...] У чарговым паседжаньні прымуць удзел усе міністры НРМ. [...] Завершыць паседжаньне акустычны канцэрт НРМ. [...]
эхх... шкада, што Ўроцлаў так далёка. але спадзяюся яшчэ калісьці наведаць Менск :)

Posted: 3.11.2005 - 23:40
by stolik
Slaver wrote:Alonka, менскі ён, вунь пад аватаркай напісана :)
калі Alonka пісала не было яшчэ месцазнаходжаньня%)

А кватэрнік - гэта крута.

Калі няма гэнага абмежаваньня, дадайце й мяне ў сьпіс жадаючых патрапіць, калі ласка.