Ура! Дачакаліся! 20-га лістапада НРсМ афіцыйна набудзе-такі статус афіцыйнага фан-клюбу гурту НРМ! У чарговым паседжаньні прымуць удзел усе міністры НРМ. Будзе прыняты статут НРсМ і пячатка, прыведзена ў нармалёвы выгляд дакумэнтацыя, раздадзены пасады. Карацей, абычная сауковая бюракрацічэская працэдура Завершыць паседжаньне акустычны канцэрт НРМ. Дзьверы мерапрыемства будуць адчыненыя ВЫКЛЮЧНА для сяброў НРсМ! Падрабязнасьці будуць агучаны на чарговых паседжанях фан-клюбу, а таксама дасланы на e-mail'ы нашых сяброў.
P.S. Таварыш Лявон Вольскі, майце сумленьне! Колькі можна інкогніта лазіць па форуму і незаўважна чытаць пасты?! Скажы ўжо што-небудзь!!!
Запрашэньне на афіцыйную прэзэнтацыю НРсМ будзе адбывацца наступным чынам:
1. на бліжэйшым паседжаньні будзе складзены сьпіс запрошаных сяброў НРсМ, якія будуць абірацца сярод зарэгістраваных на нашым форуме;
2. адбор будзе праходзіць толькі сярод МЕНСКІХ сяброў НРсМ, таму раю ўсім удакладніць свае рэгістрацыйныя дадзеныя (калі ў кагосьці зь іншагародніх ёсьць вялікае жаданьне прыняць удзел у гэтай гістарычнай падзеі, лістуйце на [email protected]);
3. у сьпіс запрошаных трапяць выключна тыя сябры НРсМ, хто прымае актыўны ўдзел у жыцьці фан-клюбу;
4. усім запрошаным на e-mail, які Вы ўказвалі пры рэгістрацыі ў фан-клюбе, будзе даслана афіцыйнае запрашэньне з усімі падрабязнасьцямі.
БЛІЖЭЙШАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ НРСМ АДБУДЗЕЦЦА Ў НЯДЗЕЛЮ 6-ГА ЛІСТАПАДА. СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.30 НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА ЛЯ ПОМНІКА ЯМУ Ж. ДЛЯ ТЫХ, ХТО СПАЗЬНІЦЦА, ТЭЛЕФОНЫ: 340 46 33, 689 40 48.
Predatorre, а то! Гэта каб не было халяўшчыкаў і розных неадэкватных людзей. І каб ніякіх недарэчных сытуацыяў не ўзьнікала. Я яшчэ добра памятаю здымкі НТВ
QzWeR, упс... Выбачай... Слава, здаецца, зьбіраўся падыйсьці, ён адчуваў, што так будзе. Я таксама зьбіралася падыйсьці, але ўжо трэці дзень валяюся дома з-за хваробы. Абавязкова прыходзь зь сябрамі ў нядзелю!