Page 1 of 2

Басовішча 2009

Posted: 17.05.2009 - 13:18
by krapachino
Навіны па тэме:
"Басовішча" адбудзецца 17-18 ліпеня
Вызначыліся даты фэстывалю Басовішча-2009
Дваццатае «Басовішча» — з новым старшынём БАСу
Идет набор на вольную сцену "Басовище 2009"
Мроя выступіць на юбілейным Басовішчы

Цікава што на гэты раз будзе з візамі, спадзяюся што не будзе такога, як у мінулым годзе, што дадуць якую сотню а астатнія не паспеюць падаць заяўкі самастойна...

Posted: 18.05.2009 - 16:27
by macie3k

Posted: 18.05.2009 - 17:18
by Ultrabelarus
Калі з візамі дамовяцца, я буду адзначаць свой ДН у Польшчы)))

Posted: 18.05.2009 - 17:36
by Андрэй
Па вопыту мінулых гадоў, пра візы лепей рупіцца самім. Ужо цяпер...

Posted: 18.05.2009 - 20:59
by krapachino
так, вось таксама думаю, трэба самому візу рабіць і не спадзявацца ні на каго. Пачакаю да 01.06, што яны там вырашаць, пакуль фотку зраблю, пашпарт адксеру і тады ужо будзе бачна , ЦІ самому рабіць ці не

Posted: 21.05.2009 - 15:04
by kiveria
А ёсьць у каго вопыт рабiць вiзу шэнген самаму? Там жа патрабуць запрашэньне цi браня гатэлю. Пры тым што i квiткоу на фэсьце няма... Распавядзiце, калi ласка, пра асабiстую падачу у амбасаду.

Posted: 21.05.2009 - 17:57
by Андрэй
Схадзіце падайце. Потым нам распавядзеце...

Posted: 24.05.2009 - 13:25
by Marnatrauny
Дарэчы, былі нейкія чуткі пра "недашэнґен" для беларусаў па Полшчы... Гэта толькі чуткі, ці насамрэч можна сэканоміць?:)

Posted: 29.05.2009 - 11:44
by krapachino
пакуль толькі чуткі.
Лепей бы зрабілі як на Бітугеза - надрукавалі якія-ніць квіткі, хоць за сымбалічную плату, і каб па ім у амбасадзе выдавалі бясплатныя візы. А то зробяць зноў 100-150 віз для невядомых халаўшчыкаў...

Posted: 29.05.2009 - 12:32
by Андрэй
ёсць шэнгенскія візы, ёсць польскія нацыянальныя. першыя каштуюць 60 эўра, 15 эўра для студэнтаў і 0 эўра для дзяцей. Шэнгенскія візы выдаюцца цягам 10 дзен і маюць жорсткія патрабаваньні: працоўная кніжка, бронь гатэлю і г.д. Так як віза робіцца доўга, фактычна апошні тэрмін падачы -- канец чэрвеня. Г.зн. што застаўся месяц...

польскія нацыянальныя візы выдаюцца ў абмежаванай колькасьці выпадкаў: студэнтам для вучобы, тым, хто працуе з польскімі кампаніямі і г.д. Каштуе такая віза 20 эўра. Але выдача яе пад Басовішча будзе патрабаваць адмасловага рашэньня консула. Я не думаю, што консул так уж і падпіша паперу на выдачу скажам 1000 візаў. Хутчэй будзе як у мінулым годзе музыкі + 1-2 сотні гледачоў.

вывад: рабіць візу самастойна і ўжо цяпер.

Posted: 29.05.2009 - 17:45
by macie3k
krapachino wrote:Лепей бы зрабілі як на Бітугеза - надрукавалі якія-ніць квіткі
Басы гэта некамэрцыйны фэстываль - большасьць сродкаў паходзіць ад Міністэрства Унутраных Спраў у рамках праекту падтрымкі нацменшасьцей (ці нешта падобнага) таму пра ніводныя квіткі ня можа быць мовы.

Posted: 19.06.2009 - 16:00
by krapachino
У Басовішча-2009 зьявіўся лягатып, ідуць перамовы наконт бясплатных візаў

Лягатып да дваццатага Басовішча, якое пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку (Польшча), распрацаваў вакаліст вядома гурта з Падляшша ZERO-85 Юрка Асеньнік. Гэты ж дызайнэр зьяўляецца аўтарам графічных выяваў фэстывалю ў 2004-2005 гадах.
На дадзены момант гатовыя два прыклады банэраў, зь якіх ужо можна атрымаць уяўленьне пра тое, як будзе выглядаць 20-е юбілейнае Басовішча:
Image
Image
У 2006-ым і 2007-ым гадох Беларускае аб’яднаньне студэнтаў ладзіла адмысловыя конкурсы на лягатып фэстывалю. У 2008 арганізатары Басовішча наўпрост зьвярталіся да Міхала Анемпадыстава — пераможцы конкурсу 2007-га году. Сёлета было вырашана зьвярнуцца да Юркі Асеньніка.


Дакладнай інфармацыі пра візы для беларусаў на дадзены момант яшчэ няма — працягваюцца перамовы. Аднак у самы бліжэйшы час чакайце зьяўленьне адмысловай навіны на Generation.by. Варта быць уважлівым, бо вельмі верагодна, што тэрміны на зварот па візу будуць моцна абмежаваныя ў часе.
Я не думаю, што консул так уж і падпіша паперу на выдачу скажам 1000 візаў. Хутчэй будзе як у мінулым годзе музыкі + 1-2 сотні гледачоў.
Чамусьці Літва была зацікаўлена каб да іх прыехала як мага болей людзей з Беларусі, і на Бітугеза выдавалі візы у неабмежаванай колькасці, а гэтыя ужо другі месяц "перамовы" вядуць. Увогуле не разумею, чаму яны так доўга цягнуцца...

Posted: 20.06.2009 - 09:08
by krapachino
У праграме дваццатага Басовішча — 20 гуртоў

«Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы» завяршае фармаваньне праграмы юбілейнага фэстывалю. Сёньня стала вядома пра выступы двух традыцыйных удзельнікаў Басовішча з Падляшша — Rima і Zero-85, а таксама двух новых гуртоў зь Беларусі — Bosae Sonca і Osimira. Вядучым Басовішча-2009 будзе гарадзенскі бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч, які выступаў яшчэ на самых першых фэстывалях.

Арганізатары традыцыйна дыпляматычна пакідаюць за сабой права ўносіць зьмены ў праграму і намякаюць на магчымыя прыемныя неспадзяванкі.

На дадзены момант праграма Басовішча-2009 выглядае так:

ПЯТНІЦА
17 ліпеня 2009, 19.00 - 2.30
19.00 ZHNIUV
19.30 TARPACZ
20.00 Адкрыцьцё фэстывалю
20.10 SOK
20.45 BAN-ZHVIRBA
21.25 BN
22.15 RIMA
23.05 ZERO-85
00.00 ZNICH
00.50 IQ48
01.40 ŚCIANA


СУБОТА
18 ліпеня 2009, 17.00 - 2.30
Адмысловая праграма з нагоды юбілею (выстава, запісы з ранейшых фэстываляў)
17.00 RAHIS
17.35 BOSAE SONCA
18.15 ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ
19.00 OSIMIRA
19.45 ПАЛАЦ
20.30 KRAMA + BONDA
21.30 LAO CHE
23.00 NEURO DUBEL
23.50 ULIS
00.50 NRM + MROJA


Намесьніца старшыні БАС Кася Кузьміч пракамэнтавала Generation.bY сытуацыю зь бясплатнымі візамі на Басовішча для беларусаў:

«Візавая падтрымка плянуецца, але зараз дамаўляемся, у якой форме яна будзе арганізаваная. Зараз можам сказаць, што пры пасьпяховым вырашэньні гэтай сытуацыі, тэрміны на выдачу візаў будуць абмежаваныя. Таму чакайце інфармацыі і пакуйце рэчы на фэст».


Кася Кузьміч, намесьніца старшыні БАС

Што да атмасфэры фэстывалю на месцы, —

«Плянуецца адмысловы намёт для праекцыі запісаў з ранейшых фэстаў. Увогуле памяняем можна сказаць «вопратку», выгляд фэсту, каб было больш сэнтымэнтальна, а таксама каб паказаць людзям багатую гісторыю Басовішча», — распавяла Кася.

generation.by

Re: Басовішча 2009

Posted: 23.06.2009 - 15:31
by Marnatrauny

Posted: 10.07.2009 - 13:35
by dzed TARASH
Прадстауники Гарадзенскага руху "за свабобу" ашукали увесь народ у апошни дзень рэгестрацыи!!!
Працаваць не працавали, адно каву пили.
ГАНЬБА им АШУКАЛИ ЛЮДЗЕЙ !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Posted: 10.07.2009 - 15:38
by Андрэй
Няма чаго чакаць да апошняга дня...

Posted: 12.07.2009 - 13:52
by dzed TARASH
Не у апошним дни,уся справа у не кампитэнцыи варганау "грамацкай арганизации"
Пускали як па 2 чалавека у 15 хвилин, а кали засталося усяго17 чалавек галоуны сказау лимит працы закончаны.
Я ехау да гародни 75 киламетрау.
Бали тыя хто ехау з Менска и Маладзечна.
Пакуль яне спрачалися з нами каля 30хвилин магли усих прапусциць.

Posted: 15.07.2009 - 19:54
by krapachino
dzed TARASH, а сёроўна баюць што могуць не паспець зрабіць візы тым хто падаваў дакуманты пасля 02/07/09, ці зробяць тока 17-га

Posted: 16.07.2009 - 02:49
by Michal.on
Западло якое! Я падавау дакумэнты якраз другога, дык ня ведаю яшчэ, цi дадуць увогуле вiзу...

Posted: 16.07.2009 - 02:49
by Michal.on
Западло якое! Я падавау дакумэнты якраз другога, дык ня ведаю яшчэ, цi дадуць увогуле вiзу...