Page 2 of 2

Posted: 16.07.2009 - 15:39
by dzed TARASH
Хай робяць што хочуць! Кали абяцали павины зрабиць.
Я к им звяртаца за дапамогай николи ужо не буду.

Posted: 16.07.2009 - 18:22
by Андрэй
Каля 400 чалавек не атрымалі візы на “Басовішча”

18:08 16.07.09

Ганна Балаховіч

На фестываль “Басовішча” не патрапіць каля 400 беларусаў. А вось 600 жадаючых усё ж атрымалі візы, паведаміў Еўрарадыё каардынатар фестывалю Павал Мажэйка, які дапамагаў афармляць дакументы.

Прычыны адмовы ў візах ён тлумачыць тым, што людзі прынеслі дакументы ў апошнія дні, і консульства проста не паспела выдаць такую колькасць за малы час.

Павал Мажэйка: “Справа не ў тым, што ім адмовілі, а ў адсутнасці часу, раз, а па-другое, людзі ўсё як заўсёды пакінулі на апошні дзень”.

Дакументы ў гродзенскае консульства можна было падаваць з 22 чэрвеня да 9 ліпеня. Планавалася выдаць каля тысячы віз, аднак большасць пашпартоў беларусы прынеслі ў апошнія 3 дні.

Нагадаем, сам фестываль стартуе ў пятніцу, 17 ліпеня. Традыцыйна ён адбудзецца ў польскім Гарадку непадалёк ад мяжы з Беларуссю.

Posted: 17.07.2009 - 08:03
by Marnatrauny
Michal.on, я са сваёй дзяўчынай падаваў дакумэнты другога. Мне далі візу, ёй - х%й. Натуральна ж, безь яе я не паехаў.

А візы выдавалі ці не выдавалі незалежна ад даты падачы - не атрымалі і тыя, хто падаваў 2га, але атрымалі тыя, хто 9га. Так што, пэўна, стармазілі ў консульстве. Адзін з супрацоўнікаў руху "За Свабоду" казаў, што ў консульстве
Не чакалі такой колькасьці людзей
Ага, як жа.

Хаця і сам рух праваліў арґанізацыю, бо справу 15 хвілін (падача дакумэнтаў) расьцягнулі ледзь не да гадзіны, а справу 3х хвілін (вяртаньне дакумэнтаў) на паўгадзіны. Плюс на падачы працавалі толькі 2 гадзіны на дзень, так што ня ўсе пасьпявалі. Карацей, проста не разьлічылі свае сілы.

ЖЫВЕ БЮРАКРАТЫЯ!

Posted: 17.07.2009 - 10:52
by dzed TARASH
Marnatrauny, Гаворыць праудзивыя рэчы, так яно было и будзе.
На прыёме працавала каля 4ох чалавек, да як працавала рабили выгляд што працуюць.
Як я захадзиу то бачыу што працавала адна жанчына и чалавек стаяу удзьверах пускау натолп жадаючых, адзин працауник зауседь стаяу на ганку и курыу,а гэты Павал Мажэйка сядзеу каву пиу.Натоуп шоу каля 5 чалавек у 15 хвилин.
Кали яны сапрауды хацели усим даць визы узяли бы больш людзей у дапалогу УЗЯЛИ ,выставили бы чараду,и павяличыли дзень працы.
БЮРАКРАТЫ

Posted: 20.07.2009 - 17:44
by Ultrabelarus
Мне візу далі, і я нават скажу дзякуй таму чалавеку, які сядзеў там ужо ў 7:40 раніцы 17-га чысла і аддаў мне пашпарт, але наогул арганізатарам вялікі незалік.

Posted: 22.07.2009 - 01:34
by Даньчык
Кажуць было 40% адмоваў. Шмат. :? Але я нашчасце не трапіў у тыя 40%.

Файна было! :D