Page 1 of 1

Аляксандар Рыбак і Крамбамбуля?

Posted: 27.05.2009 - 23:02
by Kiryl Jarash
Цікава, ці магчымы супольны праект Аляксандра Рыбака і Крамбамбулі? Праўда, тады Аляксандар Хаўкін можа пакрыўдзіцца, але тады нязай спадар Лявон напіша музыку для дзьвюх скрыпак! А Рыбак задужа малады. У той жа час Гюнэш не нашмат старэйшая (яна нарадзілася ў 1979 годзе).
Ну дык што? Ідэя?

Posted: 28.05.2009 - 10:56
by Alonka
Kiryl Jarash, :lol: :lol: :lol: . Zdalasia Rybaku Krambambula :lol:

Posted: 28.05.2009 - 17:40
by Ultrabelarus
Ха! Здаўся Крамбамбулі Рыбак!

Posted: 28.05.2009 - 22:45
by Kiryl Jarash
Alonka wrote:Kiryl Jarash, :lol: :lol: :lol: . Zdalasia Rybaku Krambambula :lol:
Міхалок змог праспяваць з Вольскім у межах Крамбамбулі, а Рыбак дужа ганарлівы и не зможа, ці як? На мой погляд, для іміджу Рыбака не будзе лішнім удзел у беларускім нацыянальным праекце. Аляксандар Рыбак не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, так што яму не будуць пагражаць за ўдзел у Крамбамбулі, як пагражалі Гюнэш Абасавай.

Ну, зрэшты, не ў гэтым жыцці, дык у наступным. Можа Рыбак у другім пакаленні прыедзе і будзе спяваць з дачой Вольскага ў якім небудзь поп-фольк праекце сярэдзіны 21 стагоддзя... "Дзесьці калісьці наперадзе дзеці заменяць. Для гэтага трэба жыць..."

Posted: 29.05.2009 - 12:35
by Андрэй
Не будзе ён сьпяваць з Вольскім. У папсовага сьпевака бывае толькі адзін шанец у жыцьці (а то і ня воднага). Ён свой шчасьлівы білет выйграў. У яго ёсць 1-3 гады пакуль на яго не забудуцца і асноўная ягоная задача на гэты час -- касіць бабло, бо потым ён нікому ня будзе патрэбен.

Думаеце ён на конкурс АНТ (у журы) так вось проста прыехаў? За квіткі і ежу? Не. За грошы. І навошта яму Крамбамбуля, якая ў фінансавым пляне нічога не дасьць?

Posted: 29.05.2009 - 22:50
by Alonka
Niauzho u sviecie tak mala dobraj muzyki, szto vy takim cikaviciesia?! Eurabachannie uvohule mozhna bylo hladziec tolki dziela Urhanta :lol: .

Posted: 29.05.2009 - 23:25
by Kiryl Jarash
Опа! А я то думаў, што Крамбамбуля была гатовая паехаць на Эўрабачанне ў 2006 годзе. (Інтэрвію Лявона Вольскага Радыё "Свабода" http://www.svaboda.org/content/article/770045.html). Тады, глядзі, сама Крамбамбуля займела б шырокі міжнародны поспех...