Вырашыў грунтоўна падрыхтаваццо да паездкі на Басы, таму зьявілася некалькі пытаньняў:
1. Як палякі ставяцца да аўтаспыну? І як па-польску будзе само слова "аўтаспын"?
2. Як там з коштамі на ежу? А на пітво? Які алкаголь і тытунёвыя лепей ужываць?
3. Як у Беластоцкім ваяводзтве лепей размаўляць? На ламанай польскай ці беларускую яны разумеюць ня горш?
4. Што першым чынам глядзець у Беластоку? Касьцёлы, могілкі, гістарычную забудову, музэі...
5. Ці ідзе празь мяжу электрацыя? І ці ґетэрасэксуалы беларускія мытнікі на польскім напрамку (бо на ўкраінскім - п!дарасы)?
Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.
- Marnatrauny
- Сябар
- Posts: 279
- Joined: 27.08.2006 - 18:16
- Location: Менск, Рэспубліка НРМ
- Contact:
Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.
2. у крамах не даражэй чым у нас на самім фэсце піва звычайна каштуе 4-5 злотых за 0.5 (курс 3.2 да даляра). Мясцовыя цыгарэты дарагія ад 5 зл за пачак і вышэй. Але праз мяжу палякі болей за адзін пачак не даюць правазіць. Канешне, заўсёды можна правезці тайком...Marnatrauny wrote:Вырашыў грунтоўна падрыхтаваццо да паездкі на Басы, таму зьявілася некалькі пытаньняў:
1. Як палякі ставяцца да аўтаспыну? І як па-польску будзе само слова "аўтаспын"?
2. Як там з коштамі на ежу? А на пітво? Які алкаголь і тытунёвыя лепей ужываць?
3. Як у Беластоцкім ваяводзтве лепей размаўляць? На ламанай польскай ці беларускую яны разумеюць ня горш?
4. Што першым чынам глядзець у Беластоку? Касьцёлы, могілкі, гістарычную забудову, музэі...
5. Ці ідзе празь мяжу электрацыя? І ці ґетэрасэксуалы беларускія мытнікі на польскім напрамку (бо на ўкраінскім - п!дарасы)?
3. Вы зьбіраецеся аб'ехаць усё ваяводства??? Ломаную польскую зразумеюць. Беларускую таксама, калі толкі ўсе русізмы замяніць на палянізмы
4. Увесь Беласток можна праглядзець за 30-40 хв. Маеца на ўвазе ягоная цэнтральная частка. Вас жа не цікавяць спальныя раёны, так? Дык вось, ад вакзалу ідзеце крыху убок (метраў 200). Там пачынаецца вуліца Ліпавая. І па ёй уверх. Гэта і ёсць цэнтральная вуліца. Пабачыце спачатку мадэрновы касьцёл. Потым царкву. Потым ратушны пляц, натуральна, з ратушай. Потым велічны гатычны касьцёл з чырвонай цэглы. Крыху наперад і выходзіце на палац Браніцкіх. Нажаль, там зараз ідзе рэканструкцыя, так што прыяджайце у наступным годзе
Забудова Ліпавай падобна на Гародню. Зараз цэнтралную вуліцу падрамантавалі, падфарбавалі...
5. Электрацыя ідзе з Гародні. На сайце Эўрарадые падрабязна распісаны варыянты даезду.
Калі вас цікавіць самы танны варыянт:
1. Агульным вагонам на начным цягніку да Ваўкавыску. Там выходзіце на другой станцыі! (У Ваўкавыску цягнік робіць два прыпынкі).
2. У вас будзе 3-4 хвіліны каб перабегчы на дзізель, які ідзе на мяжу. Квіткі набудзіце непасрэдна у ім. Ідзе каля гадзіны.
3. На станцыі вас сустрэне памежніца. Праверыць пашпарты. Увага, вы ў прыгранічнай зоне і мусіце загадзя заплаціць 7 500 у Беларусбанку і насіць квіток з сабой. Але, можна гэтага не рабіць і закасіць "пад дурачка", маўляў нічога ня ведаў...
4. Выходзіце на дарогу і галасуеце пакуль ня спыніце машыну. Там ездзіць шмат "дызелявозаў" -- Фальксваген Пасат Універсал
5. Калі пашанцуе, на ім пераедзеце праз мяжу і даедзеце да басоў. Прыкладна 12 км ад мяжы, па дарозе на Беласток.
- Marnatrauny
- Сябар
- Posts: 279
- Joined: 27.08.2006 - 18:16
- Location: Менск, Рэспубліка НРМ
- Contact:
Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.
А вось пра гэта ня чуў. Гэта як менавіта завецца, што казаць у банку, каб аплаціць менавіта тое?Андрэй wrote:Увага, вы ў прыгранічнай зоне і мусіце загадзя заплаціць 7 500 у Беларусбанку і насіць квіток з сабой. Але, можна гэтага не рабіць і закасіць "пад дурачка", маўляў нічога ня ведаў...
Дзесьці я пра гэта песеньку чуў...4. Выходзіце на дарогу і галасуеце пакуль ня спыніце машыну. Там ездзіць шмат "дызелявозаў" -- Фальксваген Пасат Універсал
Дарэчы, дзякуй за падрабязны адказ!
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.
С введением новых правил, гражданам Республики Беларусь, лицам без гражданства и иностранным гражданам, постоянно проживающим в Республике Беларусь, достаточно уведомить пограничников о намерении посетить то или иное место в пограничной зоне и уплатить государственную пошлину. Уведомление не предполагает прибытия гражданина в подразделение органов пограничной службы, вполне достаточно телефонного звонка и устного заявления.Marnatrauny wrote: А вось пра гэта ня чуў. Гэта як менавіта завецца, што казаць у банку, каб аплаціць менавіта тое?
Размер госпошлины составляет 0,2 базовой величины - 7 000 рублей.
Государственная пошлина оплачивается в любом отделении банка, принимающего платежи от населения.
ГУ МФ по Гродненской области
р/с 3602915110012
в филиале 413 АСБ Беларусьбанк код 696
УНП 500826207 назначение платежа 03002
Квитанция действительна в течение одного годас момента оплатыгосударственной пошлины и является документом, подтверждающим уплату государственной пошлины.