Marnatrauny wrote:Вырашыў грунтоўна падрыхтаваццо да паездкі на Басы, таму зьявілася некалькі пытаньняў:
1. Як палякі ставяцца да аўтаспыну? І як па-польску будзе само слова "аўтаспын"?
2. Як там з коштамі на ежу? А на пітво? Які алкаголь і тытунёвыя лепей ужываць?
3. Як у Беластоцкім ваяводзтве лепей размаўляць? На ламанай польскай ці беларускую яны разумеюць ня горш?
4. Што першым чынам глядзець у Беластоку? Касьцёлы, могілкі, гістарычную забудову, музэі...
5. Ці ідзе празь мяжу электрацыя? І ці ґетэрасэксуалы беларускія мытнікі на польскім напрамку (бо на ўкраінскім - п!дарасы)?
2. у крамах не даражэй чым у нас
на самім фэсце піва звычайна каштуе 4-5 злотых за 0.5 (курс 3.2 да даляра). Мясцовыя цыгарэты дарагія ад 5 зл за пачак і вышэй. Але праз мяжу палякі болей за адзін пачак не даюць правазіць. Канешне, заўсёды можна правезці тайком...
3. Вы зьбіраецеся аб'ехаць усё ваяводства???
Ломаную польскую зразумеюць. Беларускую таксама, калі толкі ўсе русізмы замяніць на палянізмы
4. Увесь Беласток можна праглядзець за 30-40 хв. Маеца на ўвазе ягоная цэнтральная частка. Вас жа не цікавяць спальныя раёны, так? Дык вось, ад вакзалу ідзеце крыху убок (метраў 200). Там пачынаецца вуліца Ліпавая. І па ёй уверх. Гэта і ёсць цэнтральная вуліца. Пабачыце спачатку мадэрновы касьцёл. Потым царкву. Потым ратушны пляц, натуральна, з ратушай. Потым велічны гатычны касьцёл з чырвонай цэглы. Крыху наперад і выходзіце на палац Браніцкіх. Нажаль, там зараз ідзе рэканструкцыя, так што прыяджайце у наступным годзе
Забудова Ліпавай падобна на Гародню. Зараз цэнтралную вуліцу падрамантавалі, падфарбавалі...
5. Электрацыя ідзе з Гародні. На сайце Эўрарадые падрабязна распісаны варыянты даезду.
Калі вас цікавіць самы танны варыянт:
1. Агульным вагонам на начным цягніку да Ваўкавыску. Там выходзіце на другой станцыі! (У Ваўкавыску цягнік робіць два прыпынкі).
2. У вас будзе 3-4 хвіліны каб перабегчы на дзізель, які ідзе на мяжу. Квіткі набудзіце непасрэдна у ім. Ідзе каля гадзіны.
3. На станцыі вас сустрэне памежніца. Праверыць пашпарты. Увага, вы ў прыгранічнай зоне і мусіце загадзя заплаціць 7 500 у Беларусбанку і насіць квіток з сабой. Але, можна гэтага не рабіць і закасіць "пад дурачка", маўляў нічога ня ведаў...
4. Выходзіце на дарогу і галасуеце пакуль ня спыніце машыну. Там ездзіць шмат "дызелявозаў" -- Фальксваген Пасат Універсал
5. Калі пашанцуе, на ім пераедзеце праз мяжу і даедзеце да басоў. Прыкладна 12 км ад мяжы, па дарозе на Беласток.