Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.

Post by Marnatrauny »

Вырашыў грунтоўна падрыхтаваццо да паездкі на Басы, таму зьявілася некалькі пытаньняў:
1. Як палякі ставяцца да аўтаспыну? І як па-польску будзе само слова "аўтаспын"?
2. Як там з коштамі на ежу? А на пітво? Які алкаголь і тытунёвыя лепей ужываць?
3. Як у Беластоцкім ваяводзтве лепей размаўляць? На ламанай польскай ці беларускую яны разумеюць ня горш?
4. Што першым чынам глядзець у Беластоку? Касьцёлы, могілкі, гістарычную забудову, музэі...
5. Ці ідзе празь мяжу электрацыя? І ці ґетэрасэксуалы беларускія мытнікі на польскім напрамку (бо на ўкраінскім - п!дарасы)?
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

1) Цалкам нармальна. Даволі папулярны сродак транспарту. На мае першыя басы ехаў зь Беластоку менавіта аўтаспынам (па-польску autostop)
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.

Post by Андрэй »

Marnatrauny wrote:Вырашыў грунтоўна падрыхтаваццо да паездкі на Басы, таму зьявілася некалькі пытаньняў:
1. Як палякі ставяцца да аўтаспыну? І як па-польску будзе само слова "аўтаспын"?
2. Як там з коштамі на ежу? А на пітво? Які алкаголь і тытунёвыя лепей ужываць?
3. Як у Беластоцкім ваяводзтве лепей размаўляць? На ламанай польскай ці беларускую яны разумеюць ня горш?
4. Што першым чынам глядзець у Беластоку? Касьцёлы, могілкі, гістарычную забудову, музэі...
5. Ці ідзе празь мяжу электрацыя? І ці ґетэрасэксуалы беларускія мытнікі на польскім напрамку (бо на ўкраінскім - п!дарасы)?
2. у крамах не даражэй чым у нас :) на самім фэсце піва звычайна каштуе 4-5 злотых за 0.5 (курс 3.2 да даляра). Мясцовыя цыгарэты дарагія ад 5 зл за пачак і вышэй. Але праз мяжу палякі болей за адзін пачак не даюць правазіць. Канешне, заўсёды можна правезці тайком...

3. Вы зьбіраецеся аб'ехаць усё ваяводства??? :) Ломаную польскую зразумеюць. Беларускую таксама, калі толкі ўсе русізмы замяніць на палянізмы :)

4. Увесь Беласток можна праглядзець за 30-40 хв. Маеца на ўвазе ягоная цэнтральная частка. Вас жа не цікавяць спальныя раёны, так? Дык вось, ад вакзалу ідзеце крыху убок (метраў 200). Там пачынаецца вуліца Ліпавая. І па ёй уверх. Гэта і ёсць цэнтральная вуліца. Пабачыце спачатку мадэрновы касьцёл. Потым царкву. Потым ратушны пляц, натуральна, з ратушай. Потым велічны гатычны касьцёл з чырвонай цэглы. Крыху наперад і выходзіце на палац Браніцкіх. Нажаль, там зараз ідзе рэканструкцыя, так што прыяджайце у наступным годзе :)

Забудова Ліпавай падобна на Гародню. Зараз цэнтралную вуліцу падрамантавалі, падфарбавалі...

5. Электрацыя ідзе з Гародні. На сайце Эўрарадые падрабязна распісаны варыянты даезду.

Калі вас цікавіць самы танны варыянт:

1. Агульным вагонам на начным цягніку да Ваўкавыску. Там выходзіце на другой станцыі! (У Ваўкавыску цягнік робіць два прыпынкі).

2. У вас будзе 3-4 хвіліны каб перабегчы на дзізель, які ідзе на мяжу. Квіткі набудзіце непасрэдна у ім. Ідзе каля гадзіны.

3. На станцыі вас сустрэне памежніца. Праверыць пашпарты. Увага, вы ў прыгранічнай зоне і мусіце загадзя заплаціць 7 500 у Беларусбанку і насіць квіток з сабой. Але, можна гэтага не рабіць і закасіць "пад дурачка", маўляў нічога ня ведаў...

4. Выходзіце на дарогу і галасуеце пакуль ня спыніце машыну. Там ездзіць шмат "дызелявозаў" -- Фальксваген Пасат Універсал :)

5. Калі пашанцуе, на ім пераедзеце праз мяжу і даедзеце да басоў. Прыкладна 12 км ад мяжы, па дарозе на Беласток.
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.

Post by Marnatrauny »

Андрэй wrote:Увага, вы ў прыгранічнай зоне і мусіце загадзя заплаціць 7 500 у Беларусбанку і насіць квіток з сабой. Але, можна гэтага не рабіць і закасіць "пад дурачка", маўляў нічога ня ведаў...
А вось пра гэта ня чуў. Гэта як менавіта завецца, што казаць у банку, каб аплаціць менавіта тое? :)
4. Выходзіце на дарогу і галасуеце пакуль ня спыніце машыну. Там ездзіць шмат "дызелявозаў" -- Фальксваген Пасат Універсал :)
Дзесьці я пра гэта песеньку чуў... :D


Дарэчы, дзякуй за падрабязны адказ!
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Re: Хто быў на Басах? Пару пытаньняў.

Post by Андрэй »

Marnatrauny wrote: А вось пра гэта ня чуў. Гэта як менавіта завецца, што казаць у банку, каб аплаціць менавіта тое? :)
С введением новых правил, гражданам Республики Беларусь, лицам без гражданства и иностранным гражданам, постоянно проживающим в Республике Беларусь, достаточно уведомить пограничников о намерении посетить то или иное место в пограничной зоне и уплатить государственную пошлину. Уведомление не предполагает прибытия гражданина в подразделение органов пограничной службы, вполне достаточно телефонного звонка и устного заявления.
Размер госпошлины составляет 0,2 базовой величины - 7 000 рублей.

Государственная пошлина оплачивается в любом отделении банка, принимающего платежи от населения.

ГУ МФ по Гродненской области
р/с 3602915110012
в филиале 413 АСБ Беларусьбанк код 696
УНП 500826207 назначение платежа 03002

Квитанция действительна в течение одного годас момента оплатыгосударственной пошлины и является документом, подтверждающим уплату государственной пошлины.
Post Reply