Page 1 of 1

last.fm

Posted: 20.07.2009 - 21:28
by Marnatrauny
Ня так даўно і я дабраўся да чарговага цуду нованга тысячагодзьдзя - http://www.last.fm . Скажу шчыра, сайт досыць карысны. Ня толькі каб даведацца статыстыку сваіх праслухоўваньняў (я і так здагадваюся, што я слухаю :D ), але і каб знайсьці выканаўцаў, падобных да тваіх улюбёных, паслухаць "што там за лажа выступіць на наступным канцэрце", і г.д. Канешне, гамон з тэґамі і аднолькавымі выканаўцамі (N.R.M., НРМ, Н.Р.М., н.р.м. і гэтак далей), вандалізм на старонках і проста тупіцы крыху псуюць настрой, але ж...

Дык вось, бліжэй да сісек. Хто тут яшчэ сядзіць на ластэфэме? Абменьваемся спасылкамі на сябе-любімых! Йа тутака: http://www.last.fm/user/Marnatrauny
Абы не перарасло ў фаламэтрыю "у каго больш праслухоўваньняў" ці "хто больш (менш) слухае N.R.M."

З.Ы. Асобнае прывітаньне CocoChanels, першаму беларускамоўнаму спам-боту! :alimp: