Page 1 of 6

Канцэрты КРАМБАМБУЛІ

Posted: 15.11.2005 - 21:15
by Alonka
КРАМБАМБУЛЯ ПРЭЗЭНТУЕ НОВУЮ ПРАГРАМУ!

30.11. - фальварак "Добрые мыслі" (вул. Магілёўская, 12, ст.м. Інстытут культуры). Пачатак а 19-й. Кошт уваходу 20 000 руб. Тэлефоны для даведак і замовы мейсцаў: 660-40-20 (Аляксандар), 678-18-99 (Яўген);

6.12. - клюб "Графіці" (зав. Калініна, 16). Пры ўдзеле Аляксандра Кульлінковіча. Пачатак а 20-й. Кошт уваходу 18 000 руб. Тэлефон для даведак і замовы мейсцаў: 671 58 65.

І галоўнае: вы будзеце першымі слухачамі навюткіх песень зь яшчэ не запісанае "Крамбамбулі сьвяточнае"! Не згубіце шанец!

Posted: 16.11.2005 - 15:52
by Predatorre
Блін ізноў новая праграмм. Узнікае вядомае пытанне: А NRM калі :?:

Posted: 16.11.2005 - 16:12
by Alonka
Predatorre, магчыма, калі Лявон з запісам Крамбы адстраляецца, дык возьмецца за НРМ. Спадзяюся...

Posted: 16.11.2005 - 19:52
by Natasha
Alonka, Як можна трапиць на канцерт для фан-клюбу 20.11?

Posted: 16.11.2005 - 20:04
by Alonka
Natasha, ніяк. Усе добрыя сябры фан-клюбу ўжо атрымалі запрашэньні.

Re: Канцэрты КРАМБАМБУЛІ

Posted: 16.11.2005 - 20:25
by Андрэй
Alonka wrote:КРАМБАМБУЛЯ ПРЭЗЭНТУЕ НОВУЮ ПРАГРАМУ!

30.11. - фальварак "Добрые мыслі" (вул. Магілёўская, 12, ст.м. Інстытут культуры). Пачатак а 19-й. Кошт уваходу 20 000 руб. Тэлефоны для даведак і замовы мейсцаў: 660-40-20 (Аляксандар), 678-18-99 (Яўген);
быў я на адным канцэрце ў гэтай кавярні. месца там зусім мала (меней чым у Графіці). Парада: прыбраць пад час канцэрту ўсе сталы і стулья. Бо тады іх пакінулі, але народу набілося столькі, што тыя хто сядзеў за сталамі бачылі (выбачаюся) толькі чыісьця дупы...

Posted: 21.11.2005 - 18:14
by Staś
Ci planujucca u bliżejszyja miesiacy kancerty u Polszczy?

Posted: 21.11.2005 - 18:24
by Alonka
Staś, пакуль не.

Posted: 29.11.2005 - 18:21
by Alonka
Па тэхнічных прычынах канцэрт КРАМБАМБУЛІ ў "Графіці" перанесены з 6-га сьнежня на 7-е. Гурт прыносіць прабачэньні ўсім прыхільнікам, асабліва тым, хто ўжо набыў квіткі.

Posted: 1.12.2005 - 09:18
by DJF
Будзе сёмага толькi Аляксандр Кульлінковіч, цi ўсё зорнае трыо?

Posted: 1.12.2005 - 11:07
by Alonka
DJF, толькі Лявон і Саша. І зорнае трыё, думаю, Беларусь пачуе ня хутка, бо Аляксандар Кульлінковіч і Сяргей Міхалок - не асноўны склад гурту, а толькі запрошаныя зоркі, якія бяруць удзел толькі ў вялікіх шоў КРАМБАМБУЛІ. А вялікія шоў у нашай краіне, на жаль, пад забаронай:( Запрасіць Сашу была ініцыятыва самага "Графіці".

Дарэчы, учора новую праграму Крамбы праслухалі наведнікі кавярні "Добрыя мысьлі". "Сьвежачкі" ад гурту былі ацэненыя станоўча, каўбасіла ўсіх:) Таму сардэчна запрашаем на канцэрт у "Графіці", будзе весела!

Posted: 1.12.2005 - 17:38
by Ля
Добра што паведдамілі пра змены. Я ж прыйду.

Posted: 4.12.2005 - 20:14
by Dzik
Спампаваў з аднаго сайту тэмы з ''Радыё- крамбамбулі'', вельмі прыстойныя! Асабліва спадабаліся песьні ў выкананьні Гюнэш на азэрбайджанскай мове ''Наргыз'' і ''Чучаларім''. Супэр! Шкада, што яна ўжо па-за праектам.

Posted: 4.12.2005 - 23:27
by Андрэй
а квіткі на 7-е яшчэ ёсць?

Posted: 5.12.2005 - 04:43
by Alonka
Андрэй, патэлефануй. Магчыма, штосьці засталося.

Posted: 8.12.2005 - 10:47
by DJF
Я пайсцi не змог. :(
Як прайшоў канцэрт ў "Графіці"?

Posted: 8.12.2005 - 11:03
by Alonka
DJF, файна! Лявон з Сашам "зажглі" :) Мы здымалі на дзьве камэры, таму абавязкова зьявіцца відэа... калі-небудзь ;)

Posted: 8.12.2005 - 11:45
by MAMont
Было здорово!

Posted: 8.12.2005 - 22:02
by QzWeR
Alonka wrote:DJF, файна! Лявон з Сашам "зажглі" :) Мы здымалі на дзьве камэры, таму абавязкова зьявіцца відэа... калі-небудзь ;)
ці не ў нядзелю на Дарашэвіча 4-2??

Posted: 8.12.2005 - 22:13
by Alonka
QzWeR, можа быць, але ня ў гэтую дакладна, бо запіс яшчэ трэ адлічбаваць.