Page 6 of 6

Posted: 16.02.2008 - 00:17
by Андрэй Раманавіч
Канцэрт быў проста супэр!!!! Толькі вось, што тычыцца дуэтаў, то асабіста мне яны не вельмі спадабаліся (акрамя Ніны Цішко). А так - цудоўна, проста цудоўна!!! Віктар Шалкевіч у ролі св.Валенціна - проста агонь, але на святога ён ніяк не цягнуў)))
Яшчэ пытанне ёсць такое: калі я ўсё правільна зразумеў :lol:, то канцэрт здымалі на відэа. А ці можна яго будзе набыць (што вельмі і вельмі хацелася бы - J:Морс і тое выдаў :D ), а калі можна, то як
?

Posted: 16.02.2008 - 22:49
by St.Janka
блА, піў замнога, трэ было трошкі меней, тады б было проста супэр!!!!!!!!

Posted: 17.02.2008 - 14:58
by Zap
Шкада што не хадзіў.. На Хітрык жадаў бы паглядзець вельмі)

Posted: 3.03.2008 - 12:04
by Ul
Рамантычны канцэрт на БТ: http://shara.by/download/~file=52eadd68 ... 1440bdd1cc

З нейкай культурнай праграмы

Posted: 1.05.2008 - 00:26
by STRONG
21 мая ў КЗ «Мінск» гурт «Крамбамбуля» з праграмай «Хвалі пазытыву». Таксама ўдзельнічаюць С. Зелянкоўская, Г. Хітрык, В. Самусік і іншыя. Пачатак 19:00. Квіткі 15-37 тыс. Даведка: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96
Гомель (15 траўня, ГЦК), Магілёў (16 траўня, «Ліга»), Горадню (22 траўня, КЗ Філярмоніі) і Берасьце (23 траўня, ДК Прафсаюзаў).
мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....

Posted: 2.05.2008 - 23:13
by NatKKa
ага......а ці шмат люду прыйдзе на канцэрт......квіткоў так шмат, што я мабыць буду сядзець дзе захачу))

Posted: 5.05.2008 - 17:22
by VOLNY
Піпец. а на беларускую мову перакласці абвестку пра канцэрт слабо было?
Я не пра сп. Стронга, безумоўна, а пра галоўную старонку сайту

Posted: 15.05.2008 - 14:04
by Maxvale
Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.

Posted: 15.05.2008 - 15:45
by Андрэй
Maxvale wrote:Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.
чытайце вышэй:

мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....

Posted: 16.05.2008 - 14:41
by Андрэй
Фота з канцэрту ў Гомелі:

http://naviny.by/rubrics/culture/2008/0 ... _117_1926/

Posted: 16.05.2008 - 21:23
by Maxvale
Андрэй wrote:
Maxvale wrote:Вось у мяне пытаньне: чаму Крамбамбуля едзе ва ўсе аблясныя цэнтры акрамя Віцебску? Мне як жыхару гэтага гораду вельмі крыўдна. Можна было б і другую залю знайсьці.
чытайце вышэй:

мусілі таксама ў Віцебску заграць,але адмовілі ў залі....
Так у нас жа не адна канцэртная заля на весь Віцебск.

Posted: 18.05.2008 - 10:56
by Андрэй
Канцэрт Крамбамбулі абмяркоўваецца на магілёўскім форуме:

http://forum.mogilev.by/showthread.php?p=262945

Posted: 19.05.2008 - 15:35
by Аксеня
Вось тут мае ўражаньні ад канцэрту "Крамбамбулі" у Гомлі 15 траўня: http://aksenua.livejournal.com/21985.html

Posted: 24.05.2008 - 10:01
by Андрэй
Гэта быў бадай што першы канцэрт беларускага гурта, які я пакінуў так і не даглядзеўшы да канца. Магчыма, мае асабістыя хвалі проста не супалі ў гэты вечар з Хвалямі пазітыву...

Вось некалькі заўваг:

1) Паўпустая заля цалкам на сумленьні арганізатараў. Пасьля паўтарамесячнага перапынку, за два апошніх тыдня траўня: Троіца, Ляпіс, Крамбамбуля, НРМ, Акіян Эльзы, Вайцюшкеві, фэст ў Віцебску і 3-га чэрвеня Нейра Дзюбель. Натуральна, што ў людзей няма а ні грошай, а ні часу каб наведаць усё.

2) Аздабленьне сцэны мусіць дапаўняць і адцяняць музыку, а не перакрываць і замяняць яе. Тут жа было не зразумела: на канцэрт прыйшоў, ці яшчэ куды... Гэты недарэчны двухпавярховы будан для бубнача, фатэлі з падушкамі, лаўка з напоямі.

Гледзячы на ўсё гэта раз пораз наведвала думка: аджа ёсьць грошы, дык чаму не ўкласьці іх у тое, што сапраўды вартае? Не здзіўлюсь, калі на канцэрце НРМ мы пабачым звыклае бюджэтнае аздабленьне сцэны: чатыры зэдліка з фае і старая расьцяжка на недарэчным для КЗ Мінск хакі.

Сапраўды: мы ня цэнім што маем і шукаем шчасьця ў іншых праектах...

3) Канфэранс. На мой погляд, канфэранс дарэчы толькі на зборных канцэртах і конкурсах кшталту Каранацыі. Кожны раз, калі Шалкевіч браўся за мегафон хацелася проста заткнуць вушы.

4) Навошта прапаноўваць гледачам напоі, калі вядома што хопіць іх на 15-20 чалавек, а ў залі паўтысячы?

5) Дуэты. Гэта ўвогуле балявая кропка. У Крамбамбулі, за ўсю гісторыю, было толькі два нармалевых сумесных выступа: з Натальляй Цішко і безназоўнай балерынай. Усё астатняе -- поўная лажа. З таго што я бачыў на канцэрце:

Хітрык: яна хоць словы песьні ведала? Бо тое што яна сьпявала было не разабраць. Суцэльнае нейкае ваў-ваў-ваў-ваў у такт музыцы.

Зелянкоўская: сябра запытаў: хто гэта? Сапраўды, калі чалавек не глядзеў А. Слуцкую і наведвае Купалаўскі Тэатр раз на год, як яму патлумачыць? Яе "шоў" было проста не ў тэму, а калі яны пачала вапіць у мікрафон (прабачце, сьпяваць) хоць вушы затыкай.

Маша Яр і Хаменка: крыху лепей, але ўсе роўна застаецца уражаньне што музыкі не рэпітавалі разам, а проста адзін-два разы сьпелі перад канцэртам.

Дадайце сюды пасрэдны гук.

Ускосна, мае словы падцвярждае адсутнасьць рэакцыі на мінуўшы канцэрт у сеціве. За выняткам дзяжурных фотарэпартажаў СМІ і тэксту ад Вольгі Кузьміч, якая як заўсёды ў захапленьні, -- цішыня. Пагадзіцеся, што добрыя канцэрты пакідаюць пасьля мора водгукаў у дзёньніках і на форумах.

Posted: 24.05.2008 - 12:52
by sim.by
Ня ведаю, нармалёвы быў канцэрцік. Хаця і не для КЗ Мінск. Ну што рабіць, калі няма добрых пляцовак?

А Сьвета Зелянкоўская ўвогуле супэр. Добры тэкст ёй Міхалок напісаў пра хвалі пазітыву :о)))

Posted: 7.07.2008 - 22:38
by STRONG