Page 2 of 6

Posted: 9.12.2005 - 08:30
by Slaver
Alonka, тваё паведамленьне — 1000-ае на форуме! Віншую :)

Posted: 11.12.2005 - 21:25
by Dzik
А чаму не паведамілі пра канцэрт Крамбамбулі ў Адэсе? Мая сяструха была ў хахаля там і каб ведала, схадзіла б на канц! Дзе ён там быў? У клюбе якім?

Posted: 12.12.2005 - 00:43
by Alonka
Dzik, гэта было закрытае мерапрыемства, заказьнік:) І не ў Адэсе, а за 40 км ад яе.

Posted: 3.01.2006 - 14:40
by Iкс
Ну вось DVD Крамбамбулі, а дзе абяцанае МРОІ???

Posted: 3.01.2006 - 20:02
by Zap
Галоўнае каб ДВД не атрымаўся падобным на ўсялякія мп3 Нейра Дзюбеля:)) Там ТАКІЯ ляпы..

Posted: 4.01.2006 - 14:41
by Alonka
Словы новай песьні Крамбамбулі "7 лістапада":

Па тэлевізары ўпарта
Віншуюць зь 7-м лістапада
І паўтараюць "Ленін, Сталін",
Сваім вы Сталінам дасталі.

Таварыш Маўзэр,
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі,
Па плошчы ціха едуць танкі,
У тэлевізары Дзяржынскі,
Мне безь Дзяржынскага пажыць бы.

Таварыш Маўзэр,
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя спосаб зарабіць,
Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць,
Для кагосьці рэвалюцыя сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш Маўзэр,
А што яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Posted: 5.01.2006 - 06:52
by Slaver
Alonka, занадта палітызаваныя песьня для Крамбамбулі. Зьдзіўлены....

Posted: 5.01.2006 - 14:08
by macie3k
у мяне такія ўражаньні, як у Slavera, песьня для НРМ пасавала б...

Posted: 5.01.2006 - 14:22
by Slaver
macie3k, ага, вось толькі мэлёдыя якая-небудзь як у "Прадай каня, купі віна" :)

Posted: 5.01.2006 - 17:11
by Iкс
Спадар Вольскі як вы маглі такую песьню аддаць Крамбамбулі, а не NRM

Posted: 5.01.2006 - 17:44
by Alonka
Гэта ж сьвяточная песьня, пра дзень рэвалюцыі:) А матыў там - рэгі. Вельмі ўдалы твор атрымаўся.

Posted: 30.01.2006 - 16:32
by Alonka
21-га лютага а 20-й ў клюбе "Графіці" адбудзецца канцэрт гурту КРАМБАМБУЛЯ з удзелам Аляксандра Кульлінковіча. У праграме ўжо вядомыя гіты, а таксама зусім новыя песьні з "Крамбамбулі сьвяточнай". Кошт уваходу - 18'000 р. Замова квіткоў: 671 58 65.

Posted: 30.01.2006 - 16:56
by Zap
Зьбіраецца хто ісьці?

Posted: 30.01.2006 - 19:20
by warkus
Сэрца прагне канцэрту!:) Напэўна, пайду (калі грошы найду):)

Posted: 30.01.2006 - 19:29
by Slaver
warkus, во-во... з грашыма праблемы...

Posted: 2.04.2006 - 13:30
by Alonka
7 красавіка а 19-й кавярня "Добрыя мысьлі" запрашае ўсіх на канцэрт гурту КРАМБАМБУЛЯ. Уваход - 20'000 р. Квіткі па тэлефоне 678 18 99 ці ў клюбе перад канцэртам.

Posted: 2.04.2006 - 20:30
by ZEUS
Можа схадзіць?.............А хто зьбіраецца ісьці?

Posted: 5.04.2006 - 00:06
by Андрэй
дык 7-га ж канцэрт Індыгі ў Рэактары.... гэта адмыслова Крамбамбуля ставіць свой канцэрт ў той жа дзень, каб Супрановічу насаліць??

Posted: 5.04.2006 - 09:00
by Alonka
Андрэй, гэта не Крамбамбуля ставіць, гэта арганізатары. А яшчэ ?-га агульны збор на Кастрычніцкай. Напэўна, Супрановіча і Жэку падкупілі, каб яны паболей народу з плошчы адцягнулі :lol:

Posted: 5.04.2006 - 13:04
by А
што за збор? инаугурацыя ж восьмага....