Page 3 of 6

Posted: 16.04.2006 - 19:59
by Dzik
Спампаваў новую тэму Крамбамбулі ''Край гарачых добрых сонцаў'' толькі ня ведаю зь якога будучага альбому, мо з усходняга? Супэр! Калі новыя песьні будуць у такім жа ключы, то гэты альбом будзе значна лепш за папярэднія. Экспэрымэнты (нібыта опэрныя) з вакалам станоўча ўражваюць. Супэр, паўтаруся! Абавязкова схаджу на канцэрт у бліжэйы час, няхай і ў Гр-ці.

Posted: 16.04.2006 - 21:48
by Аndrэй
Dzik wrote:Спампаваў новую тэму Крамбамбулі ''Край гарачых добрых сонцаў'' толькі ня ведаю зь якога будучага альбому, мо з усходняга? Супэр! Калі новыя песьні будуць у такім жа ключы, то гэты альбом будзе значна лепш за папярэднія. Экспэрымэнты (нібыта опэрныя) з вакалам станоўча ўражваюць. Супэр, паўтаруся! Абавязкова схаджу на канцэрт у бліжэйы час, няхай і ў Гр-ці.
Dzik напішы адкуль спампаваў.Добра! :wink:

Posted: 16.04.2006 - 22:48
by Zap

Posted: 17.04.2006 - 15:12
by Alonka
Dzik, "Край" выйдзе на "The best". Усходняга альбому ня будзе, рыхтуецца "Крамбамбуля сьвяточная", зь якой на канцэртах ужо выконваюцца 5 зусім новых песень. А экспэрымэнты з вопэрным вакалам былі яшчэ на першай Крамбамбулі - узгадайце "Грапа, к'яньці і марціні" ;)

Posted: 17.04.2006 - 19:56
by Аndrэй
Вялікі дзякуй Zap ! :D

Posted: 8.08.2006 - 10:55
by Dzik
А што, Крамбамбуля выступала на Дні горада ў Берасьці? Чаму няма ніякай інфы пра гэта? І сайт не працуе чамусьці. Дакладней, навіны...

Posted: 8.08.2006 - 14:25
by Андрэй
Dzik wrote:А што, Крамбамбуля выступала на Дні горада ў Берасьці? Чаму няма ніякай інфы пра гэта? І сайт не працуе чамусьці. Дакладней, навіны...
ва ўчорашнім нумары Белгазеты фотка з канцэрту ў Берасці, пад час якога гледачы разгарнулі вялізны 5*10 м бел-чырвона-белы сцяг!

Posted: 8.08.2006 - 17:02
by Alonka
Dzik, акрамя Берасьця Крамбамбуля грала яшчэ ў Маладэчна і Гародні ;) Але ці гэта такая вялікая навіна? Наадварот, сорамна павінна быць, што ў роднай краіне адзін з самых вартасных гуртоў амаль не гастралюе. У верасьні, адрэчы, будзе вялікі канцэрт у Менску.

А за сьцяг уласна бы паабрывала рукі людзям, што яго разгарнулі.

Posted: 8.08.2006 - 22:48
by Dzik
Так, трэба без палітыкі. Алёнка, ты маеш рацыю. Трэба ведаць, дзе месца сьцягу, а дзе не!
Кідай, калі ласка, інфу аб выступах Крамбамбулі хоць тут, калі сайт не працуе!

Posted: 9.08.2006 - 10:23
by Alonka
Dzik, проста надакучылі ўжо гэтыя гулькі ў бел-чырвона-белых. Ну вось навошта быў сьцяг там? Таго, што Лявон стаяў на сцэне ў дзень гораду, ужо хапіла. Перад ім сьцяг паказваць? Дык Вольскі сам усё ведае і разумее, навошта гурт падстаўляць? Калі б яны гэта зрабілі на Славянскім базары падчас прамога этэру перад Фінбергам - вось гэта я разумею! Наўпрост ніякага крэатыву і поўная адсутнасьць мазгоў.

Posted: 15.08.2006 - 11:57
by Гагарын Ю
Alonka, крамбамбуля будзе на epam summer party?

Posted: 15.08.2006 - 12:59
by Alonka
Гагарын Ю, а што гэта і дзе гэта і калі гэта? :)

Posted: 15.08.2006 - 13:02
by Гагарын Ю
Alonka, а ты ня ведаешь? Мне вядома, што яны там кожны год выступаюць? Гэта карпаратыуная вячора:)

Posted: 15.08.2006 - 13:03
by Гагарын Ю
Гэта адбудзецца на прыканцы лета пад Менскам:)

Posted: 15.08.2006 - 13:06
by Alonka
Гагарын Ю, ведаеце, колькі ў Крамбамбулі карпаратывак прыканцы лета? Калі кожную па назвах запамінаць, мазгоў ня хопіць :) Ёсьць дакладная дата?

Posted: 15.08.2006 - 13:10
by Гагарын Ю
Дата з'яуляецца сакрэтам фiрмы, бо не я ж гэта арганiзую:) Лiчу твае словы за "да". Прыкольна, музыкi ня дзе выступаюць::) (назва)

Posted: 15.08.2006 - 13:14
by Alonka
Гагарын Ю, не, ну я не магу дакладна сказаць так ці не. Будзе вечарына, тады й даведаемся :)

Posted: 16.08.2006 - 14:03
by Гагарын Ю
Alonka, я ужо ведаю дакладна, што там будзе Крамбамбуля, так што можна паведамiць аб гэтым Лявону:)

Posted: 16.08.2006 - 14:25
by Alonka
Гагарын Ю, штосьці мне падказвае, што Лявон даведаўся пра гэта яшчэ раней :lol:

Posted: 16.08.2006 - 14:39
by Гагарын Ю
Няужо, а я думау яго чакае сюрпрыз:) Жаль, сюрпрызау ня будзе...:)