Page 1 of 1

20.11.09. R-club. 10-годзьдзе :B:N:

Posted: 21.10.2009 - 12:51
by Slaver
Бярозаўскі гурт :B:N: адзначыць свой дзень народзінаў 20 лістапада ў менскім R-club вялікім сяброўскім канцэртам. Музыкі рыхтуюць прыхільнікам сваёй творчасьці падарункі. «Перадусім гэта новыя песьні, якія мы прэзэнтуем на канцэрце», — паведаміў лідэр гурта Алесь Лютыч.

Адсьвяткаваць дзень народзінаў бярозаўскага рок-гурта :B:N: прыйдуць старыя сябры — гурты «Кальмары», IQ48, KROK. «Безназоўныя» прасьпяваюць разам з Аляксандрам Кульлінковічам і Алегам Хаменкам. Адмыслова на канцэрт з Турцыі прыедзе Яўгенія «Пчолка» Хіло і выканае лірычны гіт «Дажджамі».

20 лістапада. R-club. Пачатак а 18.00.
Кошт квіткоў: ад 15 да 20 тысяч рублёў.
Даведкі па тэлефоне +375 29 6490888.
Дадатковая інфармацыя на сайце гурта.

Posted: 21.11.2009 - 18:07
by Ultrabelarus
ЫЫЫ
Было мегасупер!!!!