Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Артыкулы › Музыкі змагаюцца Музыкі змагаюццаГазэта “Washington Post” піша пра N.R.M.: “Гурт, назва якога расшыфроўваецца як “Незалежная Рэспубліка Мроя”, піша музыку з моцным сацыяльным зьместам, што натхняе беларускую моладзь адказваць за асабістае самавызначэньне і незалежнасьць”. Палітычная барацьба на Беларусі – гэта шырокая сацыяльная барацьба, у якую ўцягнутыя артысты, навукоўцы і недзяржаўныя арганізацыі, якія працуюць дзеля абароны цывілізаванага грамадзтва, незалежнага ад ураду. Яны таксама змагаюцца за пошук шляхоў узаемадзеяньня, каб працаваць у межах закону і зь яго парушэньнем, калі гэта неабходна. Сярод іх кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, чыя дакумэнтальная стужка “Звычайны прэзыдэнт” (1996) высьмяяла паражэнства краіны і абыякавасьць яе выбаршчыкаў. Адзін з самых папулярных гуртоў на Беларусі N.R.M. таксама адрэзаны ад сваіх слухачоў, аднак іх музыка шырока распаўсюджана на запісах. “Зараз амаль нерэальна даказаць, што нашыя канцэрты забараняюцца, аднак мясцовыя ўлады робяць усё магчымае, каб не дазволіць нам выступаць,” – распавядае Лявон Вольскі, франтмэн N.R.M., аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў. Клюбы, што спрабуюць нешта арганізаваць, па яго словах, атрымліваюць “такі чароўны званок зьверху”, пасьля якога выступы раптам адмяняюцца. Канцэрты, акрамя таго, патрабуюць дазволу, які дорага каштуе. І нават калі за яго заплацілі, дазвол могуць забраць назад. Гурт, назва якога расшыфроўваецца як “Незалежная Рэспубліка Мроя”, піша музыку з моцным сацыяльным зьместам, што натхняе беларускую моладзь адказваць за асабістае самавызначэньне і незалежнасьць. Песьня “Маё пакаленьне” найбольш лірычная і глыбокая, чым астатнія іх цяжкія творы. Але яе словы ахопліваюць усю сутнасьць сацыяльнага пасылу N.R.M. “Мы ўкладаем багата ідэй у тэксты нашых песень, і той факт, што ў нас столькі прыхільнікаў, сьведчыць пра тое, што мы кранаем сэрцы і думкі людзей, якія нязгодныя з гэтай палітычнай сытуацыяй”, - кажа Вольскі. - Магчыма, калі яна зьменіцца, N.R.M. перастане існаваць. Я буду шчасьлівы, калі дажыву да тых часоў”. Далей зьмешчаны пераклад адной зь песень гурта “Маё пакаленьне”. My generation Philip Kennicott, Washington Post (23.09.2005) |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |