Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі едзе ў Амэрыку

Лявон Вольскі едзе ў Амэрыку

Наша Ніва піша: Ужо другі раз амэрыканскія беларусы атрымаюць мажлівасьць сустрэцца з адным з яскравых прадстаўнікоў сучаснай айчыннай культуры Лявонам Вольскім.

Самая грунтоўная сустрэча адбудзецца у Нью‑Ёрку, куды Лявон запрошаны на адмысловую беларускую вечарыну з удзелам Сяржука Сокалава‑Воюша, нью‑ёркскай каманды беларускага паходжаньня «Каханьне» ды іншых мясцовых знакамітасьцяў. У дадатак плянуюцца камэрныя сустрэчы «пад гітару» у памяшканьні Беларуска‑Амэрыканскага задзінночаньня (Нью‑Ёрк), а таксама ў штатах Дэлавэр і Каліфорнія.

«Уражвае колькасьць таленавітых і разумных людзей, якія з’яджаюць у Штаты й, наогул, за мяжу. З аднаго боку, прыемна, што паўсюль – куды не прыедзеш – ёсьць беларуская аўдыторыя. Зь іншага – спадзяюся, што пры спрыяльных абставінах гэтыя людзі вернуцца ў Беларусь, бо нашай краіне яны вельмі патрэбныя. І мне будзе вельмі прыемна граць для іх канцэрты на радзіме. А ў цяперашняе сытуацыі – прыемна тое, што пашыраецца геаграфія канцэртаў, хай сабе й дабрачынных, і прыемна, што мы сустракаемся зь неабыякавымі людзьмі, і яны з намі – таксама неабыякавымі.», – камэнтуе свой будучы візыт Лявон Вольскі.

Апублікавана 14.03.2007 by  Андрэй.