Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі ня хоча лаяцца матам

Лявон Вольскі ня хоча лаяцца матам

Салідарныя з БеларусьсюСьвяточны канцэрт у Варшаве адбыўся і сабраў каля 8-мі тысячаў гледачоў. Будзем спадзявацца, што нехта запісаў відыё падчас трансляцыі, алічбуе яго і выкладзе ў сеціве. Трэба заўважыць, што пазыцыя грамадзтва наконт гэтай імпрэзы падзялілася. Адныя палічылі музыкаў здраднікамі, што пакінулі радзіму напярэдадні Дня Волі. Іншыя -- падтрымлівалі, даводзячы, што музыка павінен граць і сьпяваць, а не біцца на барыкадах. У (нажаль, тыповую для беларускай рэчаіснасьці) дыскусію былі ўцягнуты простыя прыхільнікі, музычныя аглядальнікі, прадусары... Нарэшце, дайшла чарга і да непасрэдных удзельнікаў. Вось што сказаў Лявон Вольскі ў інтэрвью Эўрапейскаму радыё:

— Мне не хочацца нецэнзурна выказвацца.... Але насамрэч гэта смешна. Яны што, хочуць, каб мы ішлі ў калоне дэманстрантаў і біліся з ментамі? Замест таго, каб адыграць у Варшаве на канцэрце, які праз спадарожнік будзе транслявацца на ўвесь свет і людзі хаця б пабачаць, што ёсць нейкая беларуская музыка?

Мы шчыра і сумленна хадзілі на ўсе мітынгі і можам узяць лёгкі адпачынак на адзін раз. Тым больш, што гэтым разам у апазыцыі, на мой погляд, няма ніякай істотнай праграмы святкавання.

Чытаць цалкам можна тут.

Апублікавана 26.03.2007 by  Андрэй.