Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Ратуйма помнік архітэктуры!

Ратуйма помнік архітэктуры!

Касьцёл Сьвятога Язэпа

У самым цэнтры Менску знаходзіцца будынак былога касьцёлу Сьвятога Язэпа (цяпер выкарыстоўваецца пад архіў) і кляштару бэрнардынаў (выкарыстоўваўся пад гаўпвахту). Уся гэтая прыгажосьць можа вельмі хутка зьнікнуць. Паводле дакумэнтаў, якія трапілі ў рэдакцыю газэты Наша Ніва, плян рэканструкцыі комплекса былого кляштара бернардынаў зацьверджаны мэрам горада Менска. Праект прадугледжвае поўную рэканструкцыю помніка 17 стагодзьдзя пад гатэльны комплекс, які будзе зьмяшчаць рэстараны, падземны паркінг, басейн і йншыя забаўляльныя ўстановы.

Ані пра якае культурна-асьветнае прызначэньне ўнікальных помнікаў, ані пра іх вяртаньне законным уласьнікам — каталіцкай царкве — гаворка не вядзецца.

Створаны сайт у падтрымку помніка. Калі вам не абыякавы лёс будынку, як мага шырэй распаўсюдзьце гэтую інфармацыю. Вы можаце таксама далучыцца да збору подпісаў. Узоры падпісных лістоў можна знайсці на вышэйзгаданым сайце.

PS: пакуль пісаў, прыйшла яшчэ адна сумная навіна. На гэты раз з Гародні. Зацьверджаны плян зьнішчэньня сарака гістарычных будынкаў. Калі ўжо спыніцца гэтае вар'яцтва?...

Апублікавана 22.04.2007 by  Андрэй.