Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Новы альбом N.R.M. “06” з’явіцца ў крамах праз тыдзень

Новы альбом N.R.M. “06” з’явіцца ў крамах праз тыдзень

NRMДа выхаду альбома N.R.M. над назвай “06” застаўся тыдзень. Журналісты “Еўрапейскага радыё” здабылі вокладку і змесціва буклета, якім будзе суправаджацца плытка, а таксама пагутарылі з франтмэнам гурта Лявонам Вольскім пра тое, што чакае меламанаў у скрыначцы з новым кампакт-дыскам.

Лявон Вольскі: “Альбом называецца “06”. На вокладцы канструкцыя з чэрапа, лічбаў 0 і
6 і ўсякай дзіўнаватай сімволікі. Песень 14. Абсалютна рознастылёвыя песні, нават без драйву ёсць. У двух песнях выкарыстаная духавая секцыя, і яшчэ ў “Менск і Мінск” – віяланчэль”
.

Чытаць цалкам на сайце belradio.fm.

Апублікавана 07.05.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме