Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › NRM у горадзе M

NRM у горадзе M

У горадзе M, у час X адбыўся канцэрт гурта Y. Фэны легенды беларускага року – NRM – ужо прызвычаіліся да кансьпіратыўных умоваў. У маленькім клюбе маленькага гораду было ну вельмі горача. Але галоўнае – было цёпла і душэўна. NRMаўцы часткова прэзэнтавалі свой новы альбом, які чакаем ужо праз тыдзень. Было шмат старых, дарагіх сэрцу кампазіцыяў. Гэтым разам, дарэчы дарма, амаль не было гаварыльні, але два разы музыкі выходзілі на біс. Народ слэміўся не па-дзіцячы – цяжка прыйшлося ахоўніку.

Чытаць цалкам на сайце generation.by.

Апублікавана 11.05.2007 by  Андрэй.