Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!

Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!

Найноўшы альбом "06" N.R.M. з 11 па 25 траўня ў інтэрнэце! Увага ўсім неабыякавым да драйву ў беларускай рэчаіснасці! Толькі на сайце Еўрарадыё лідэры беларускага року прапануюць сваё бачанне падзеяў 2006 года.

Еўрапейскае Радыё абвяшчае конкурс для сваіх слухачоў на найлепшую назву для 6 з 14 песняў з найноўшага альбому гурта N.R.M.

З 11 да 25 траўня вы можаце прапанаваць сваю назву для новых песняў і прагаласаваць за назву, прыдуманую іншымі.

Усе прапановы назваў будуць змяшчацца на сайце Еўрарадыё, а міністры N.R.M. Лявон Вольскі, Алезіс Дземідовіч, Юрась Ляўкоў ды Піт Паўлаў будуць актыўна камэнтаваць вашыя прапановы.

Аўтары найлепшых назваў атрымаюць найноўшы альбом N.R.M. "06" , падпісаны музыкамі, і падарункі ад іх. Пераможцы конкурсу атрымаюць таксама ўзнагароды ад рэдакцыі Еўрапейскага Радыё для Беларусі.

Слухайце ды стварайце!

Апублікавана 11.05.2007 by  Андрэй.