Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вольскі, Паўлаў прынялі ўдзел у агучваньні Піратаў Карыбаў

Вольскі, Паўлаў прынялі ўдзел у агучваньні Піратаў Карыбаў

Героі галівудскіх блокбастараў “Праклён “Чорнай пярліны” і “Мерцвякоў куфар” – дзвюх частак з трылогіі “Піраты Карыбаў” – цяпер размаўляюць і па-беларуску. У тытрах фільмаў, пераагучаных з падачы згуртавання “Дзіўноты і памароцтвы”, значацца Лявон Вольскі і Піт Паўлаў, Аляксандр Памідораў і Руся, “Саша” разам з “Сірожам” і яшчэ шмат цікавых персанажаў.

Вольскія агучвалі “Піратаў…” ледзь не ўсёй сям’ёй: ролі атрымалі Лявон, Ганна і маленькая Адэлечка. Капітан Джэк Верабей быццам створаны для лідэра N.R.M.: пад Новы год спадар Вольскі нават граў канцэрты ў прыкідзе манернага пірата. Так што аўтары перакладу шукалі ў раскладзе музыкі вольны час для працы ў студыі даўжэй, чым заняла агучка…

А вось Піт Паўлаў “Піратаў Карыбскага мора” ўвогуле не глядзеў. Ролю лорда Бэкета яму параіў яго сын Ян Вінцэнт.

Піт Паўлаў: “У дзяцінстве я з захапленнем чытаў усе пірацкія кніжкі. Канешне, для мяне гэта цікавая тэма. Я даволі добра разбіраюся ў марской тэрміналогіі дзякуючы кнігам Жуля Верна, Фінемора Купера – ёсць у яго “Чырвоны карсар” – і, вядома ж, Стывенсана”.

Начытанасць, вядома ж, дапамагла гітарысту N.R.M., але па яго ўласным прызнанні, у словы і настрой свайго персанажа ён “трапляў” толькі з 5-га – 6-га дубля.

Ганне Вольскай для таго, каб агучыць вядзьмарку з другой часткі “Піратаў…”, давялося пачаць размаўляць са спецыфічным акцэнтам.

Ганна Вольская: “Як, ведаеце, размаўляюць амерыканскія беларусы: “Я вельмі ўсЬцешаны…” – неяк так. Мы нават крыху патрэніраваліся, і атрымалася, што ён падыходзіць”.

Чытаць далей на сайце Эрапейскага радыё.

Апублікавана 15.05.2007 by  Андрэй.