Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу! Новы альбом N.R.M. «06» ужо ў продажу!19 траўня адбылася міні-прэзэнтацыя новага альбому N.R.M. для фан-клюбу. Бяз удзельнікаў гурту, затое з магчымасьцю набыць плытку са зьніжкамі :) Таксама стала вядома, што альбом ужо зьявіўся ў продажу на Ўправе БНФ (вул. Абмяркоўваем альбом на форуме!!! N.R.M. «06»Шосты студыйны альбом N.R.M. быў запісаны, па словах лідэра гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 году. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На плытцы зьмешчана 14 рознастылёвых песьняў: ад тыповага «нрмаўскага» гард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну зь песьняў выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземiдовiч. А ў песьні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта сьпявае па некалькі радкоў песьні. Акрамя таго, на апошняй песьні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор зь дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісу песьняў выкарыстоўваліся іншыя інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы. Плытка мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі узнагародаў — крыжоў і мэдалю — зробленых па тыпу выйсковых рэгаліяў. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і мэдаль зацьверджаныя на адмысловым паседжаньні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 сьнежня 2006 году». Альбом запісываўся ў Менску на студыі «PRO-2-Studio», а майстэрынгам займаўся швэдзкі спэцыяліст Генрык Ліп з студыі Vintage Mastering у Гётэборгу. Да рэлізу альбому была прысьвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» Эўрапейскага Радыё для Беларусі. Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 траўня 2007 году. Спасылкі па тэме:
|
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |