Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Менскі клюб “Арэна” закрыты за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”

Менскі клюб “Арэна” закрыты за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”

21 траўня стала вядома, што мінскі клуб “Арэна” спыніў сваю працу. Адмененыя некалькі канцэртаў. Дырэкцыя клубу адмаўляецца ад каментароў.

Арганізатары канцэртаў, якія мусілі адбыцца ў “Арэне” 21 і 22 траўня, аднагалосна сцвярджаюць, што прычыны, з якіх быў закрыты клуб, – ідэалагічныя. У прыватнасці, кажуць, што ўладам не спадабаўся канцэрт гуртоў Zet і IQ-48, які мусіў прайсці ў “Арэне” 14 траўня.

Камітэт па ідэалогіі Мінгарвыканкаму патрабаваў адмяніць імпрэзу. За некалькі гадзінаў да пачатку канцэрт гуртоў Zet і IQ-48 перанеслі ў клуб “Катакомбы”. Арганізатары імпрэзы, якая такі адбылася 14 траўня, былі затрыманыя на месцы яе правядзення. Пасля гэтага клуб “Катакомбы” быў вымушаны закрыцца на “рамонт”.

Чытаць далей...

Апублікавана 22.05.2007 by  Андрэй.