Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Праверка пашпартоў

Праверка пашпартоў

Засталося меньш за два месяцы да фэсту Басовішча, што адбудзецца 20-21 ліпеня, традыцыйна ў Гарадку пад Беластокам (Польшча). Хто падумвае аб тым, каб наведаць гэтую мэкку беларускай рок-музыкі, самы час спраўдзіць наяўнасьць у пашпарце дазвольнага штампу на выезд ва ўсе краіны сьвету.

Калі штампа няма, альбо тэрмін яго дзеяньня скончыўся, трэба пайсці ў Пашпартна візавую службу вашага раёну і узяць ды запоўніць адмысловы бланк. Бланк трэба заверыць па месцы працы, альбо ў дэканаце для студэнтаў. Школьнікі і беспрацоўныя завяраюць бланк у ЖЭСе. Пасля гэтага трэба заплаціць 31000 за адзін год (большы тэрмін не бярыце, бо хутка абяцаюць зьмены ва ўсёй гэтай сістэме) плюс невялікую сумму за кампутарныя паслугі. С квітком аб аплаце, запоўненым бланкам і пашпартам ідзеце ў ПВС і падаеце дакументы.

Працуе пашпартна-візавая служба ад панядзелка да суботы, акрамя чацьверу. Звычайна з 10:00 да 19:00 з перапынкам на абед.

Апублікавана 24.05.2007 by  Андрэй.