Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Схадзі на канцэрт N.R.M. і атрымай квіток на Вайцюшкевіча

Схадзі на канцэрт N.R.M. і атрымай квіток на Вайцюшкевіча

Эўрапейскае радыё для Беларусі праводзіць акцыю! На гэтым тыдні ў адным зь менскіх клюбаў пройдзе канцэрт N.R.M.! Знайдзі дзе і наведай яго! І калі пашчасьціць — ты атрымаеш два квіткі на бліжэйшы канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча.

Як атрымаць квіткі?

На канцэрце будзе працаваць карэспандэнт Эўрарадыё — вылічы яго і падляці са словамі «Нарваўся, калдыр?». А ён, спалоханы, аддасьць табе два квіткі на канцэрт Вайцюшкевіча (на які зьбіраў грошы амаль усё жыцьцё!)

Але не прапусьці міма вушэй: квіткі атрымае толькі той, хто ПЕРШЫМ напалохае кора Эўрарадыё. Дарэчы, свае ўражаньні ты зможаш расказаць у прамым этэры… І чаго сядзіш яшчэ? Наперад за музыкай разам з Эўрарадыё!

Апублікавана 29.05.2007 by  Slaver.