Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі сабралі грошы для Дзмітрыя Рака

Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі сабралі грошы для Дзмітрыя Рака

У Мінску праходзіць акцыя па падтрымцы сталічнага фрыстайліста Дзмітрыя Рака. Нагадаем, у снежні мінулага года ён атрымаў цяжкую траўму галавы.

Цяпер спартовец знаходзіцца ў Рэспубліканскай клінічнай лякарні “Аксакаўшчына”. Яго чакае доўгае лячэнне і рэабілітацыя, што патрабуе вялікіх грошай. Вядомыя беларускія спартоўцы і спевакі правялі дабрачынную акцыю.

Так, у Мінску адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Сяргея Шчурко “Любоў і спорт”. У выданні сабраныя інтэрв'ю і нарысы аб спартоўцах і дзеячах шоў-бізнэсу. Увесь прыбытак, атрыманы ад продажу кнігі, будзе перададзены фрыстайлісту. Сяргей Міхалок і Лявон Вольскі таксама сталі героямі гэтага твора.

Разам з тым, вядомыя людзі сабралі грошы, якія разам з адмысловым плакатам са словамі падтрымкі будуць перададзены Раку і яго сваякам. Дарэчы, па ініцыятыве Нацыянальнага алімпійскага камітэта створана некалькі рахункаў, на якія ўсе жадаючыя могуць пералічыць грошы.

Мінск-Навіны

Апублікавана 31.05.2007 by  Андрэй.