Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі засьпявае ў Горадні

Лявон Вольскі засьпявае ў Горадні

На 9 чэрвеня заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэтым разам у Горадню прыедзе Лявон Вольскі (NRM).

Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.

Пройдзе канцэрт Лявона Вольскага ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы а 18‑ай гадзiне (Будзёнага, 48а).

s13.ru

Апублікавана 05.06.2007 by  Андрэй.