Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Піт Паўлаў на «Другім Прыходзе»: «Тут кручэ, чым у Бабруйску!»

Піт Паўлаў на «Другім Прыходзе»: «Тут кручэ, чым у Бабруйску!»

У адзін дзень – 2-га чэрвеня – ў Магілёўскай вобласьці адбывалася 2 вялікіх рок-фэстываля. Акрамя шырока разрэклямаванага «Рок за баброў» у слаўным горадзе Бабруйску, прайшоў «Другі Прыход» на Чыгірынскім вадасховішчы, на які прыехаў адзін зь лепшых гуртоў Беларусі.

Першымі гралі эмакор-хлопцы з «Kost». Яны б добра глядзеліся на разагрэве ў клюбе накшталт «Акварыюма» для выступу, напрыклад, «Пнэўманіі». Але спадабалася «Аўтастопам да раю».

Другімі былі гомельскія «Scrim». Па прыкіду спачатку падалося, што зараз пачнецца чарговы хардкор, але публіка пабачыла выдатны рокнрольчык з жаночым вакалам.

З часам выпітага піва станавілася ўсё болей і болей, а сьвятла (ня блытаць «сьвята») на небе – ўсё меней і меней. І тут зьявіліся «Глюкі». Моцная праграма, якая прынесла хвалю энэргетыкі і крышачку спачуваньня, што гэты файны гурт так мала вядомы за межамі Магілёва. Надрыўныя гістэрычныя песьні падчас выкананьня з сьцёбнымі жартамі ў перапынках паміж трэкамі. Дарэчы, у гурта ня так даўно зьявіўся свой уласны фан-клюб, з чым мы музыкаў і віншуем.

А вось прыезд NRM выклікаў заўважнае ажыўленьне ў лягеры. З самага першага акорда ў натоўпе няведама адкуль зьявіўся бчб. Як сапраўдныя прафэсіяналы музыкі доўга наладжваліся. Але потым як завяліся!

Чытаць далей...

Апублікавана 05.06.2007 by  Андрэй.