Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі пра будучыню Беларусі

Лявон Вольскі пра будучыню Беларусі

Эўрарадыё стартуе зь цікавай ініцыятывай - кожны тыдзень у эфіры і на сайце www.belradio.fm эксперты і знаныя асобы (Лявон Вольскі, Максім Жбанкоў, Юры Шаўцоў, Андрэй Вардамацкі, Алесь Пушкін, Андрэй Дынько, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч) будуць спрачацца на тэмы, так ці інакш зьвязаныя з будучыняй Беларусі, а зь верасьня пачнецца конкурс – кожны, хто напіша найцікавейшае эсэ на вызначаную ў праграмах тэму, будзе мець шанец паехаць у Варшаву. Журы, складзенае з экспертаў і удзельнікаў круглых сталоў, штомесяц будзе абіраць найлепшае эсэ, а яшчэ 2 працы будуць вызначаныя шляхам “народнага галасаваньня” сярод наведнікаў сайту. 8 лепшых паедуць ў Польшчу і возьмуць удзел у выніковай праграме праекту ”Беларусь tomorrow”.

Апублікавана 08.06.2007 by  Андрэй.