Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Школьнікі ў Івянцы аддаюць перавагу НРМ

Школьнікі ў Івянцы аддаюць перавагу НРМ

Як паведамляе Валожынская раённая газэта "Працоўная слава", большасць навучэнцаў Івянецкая сярэдняй школы сярод беларускіх выканаўцаў аддаюць перавагу NRM, BN ды J-Mors!

Вось поўны і дакладны змест заметкі ў газэце:

Сем нот і безліч накірункаў

Яна ідзе з намі па жыцці, прымшае ўсміхнуцца ці, наадварот, заплакаць. Музыка... Без яе немагчыма ўявіць сучаснае грамадства. Гэта не проста сродак баўлення часу. Па тым, якую музыку слухае чалавек, можна шмат даведацца: настрой, характар і нават сацыяльная становішча.

Якую ж музыку слухае моладзь? Адказаць на пытанне на падставе меркаванняў аднаго ці двух чалавек немагчыма. Таму мною было праведзена невялічкае апытанне сярод вучняў Івянецкай школы ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў, што дазволіла высветліць шмат цікавых рэчаў.

Абсалютная большасць рэспандэнтаў (93%) вельмі часта слухае музыку. 44 % апытаных выбіраюць рок-выканаўцаў, на другой пазіцыі - прыхільнікі папулярнай музыкі (37%). Мне, прадстаўніку маладога пакадення, вельмі прыемна, што мае равеснікі аддаюць перавагу такому напрамку, як рок. У многіх людзей, дылетантаў у музыцы, існуе стэрэатап, што рок-музыканты - "валасатыя мужыкі", якія скачуць па сцэне, іграюць так гучна, што і слоў не разабраць... Але гэта зусім не так! У першую чаргу рок - гэта сэнс. Пад такія песні не заўсёды зручна танцаваць, але яны прымушаюць задумацца. Таму і прыемна, што моладзь слухае такую музыку, а значыць - думае.

Беларуская зямля славіцца сваімі артыстамі, таму я прапанаваў адказаць наконт любімага беларускага выканаўцы. Сярод іх найбольш папулярныя, як выявілася, беларускія рок-гурты: J-Mors, NRM, BN.На другім месцы - Дзмітрый Калдун, які яскрава выступіў на міжнародным конкурсе "Еўрабачане - 2007". 36% рэспандэнтаў адказалі, што не ведаюць ці не слухаюць нашу музыку.

Напрыканцы - факт, які мяне засмуціў: толькі 3% апытаных выбіраюць у якасці "музычнага суправаджэння" класічныя творы. Між тым, як вядома, менавіта пад класіку (для большай дзейнасці) рэкамендуецца працаваць інтэлектуальна. Кампазіцыі Моцарта, Бетховена і іншых класікаў ніякім чынам не павінны сысці з нашага жыцця!

Яўген Варакса, вучань 11-га класа Івянецкай сярэдняй школы"

Апублікавана 09.06.2007 by  Андрэй.