Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт у Магілёве забаронены

Канцэрт у Магілёве забаронены

Вось што піша з гэтай нагоды Лявон Вольскі ў сваім блогу:

"Мушу расчараваць тых, хто сабраўся на канцэрт 9 верасьня ў Магілеў. Сёньня патэлефанавалі арганізатары. Сытуацыя да болю знаёмая - умяшаліся таямнічыя ўплывовыя людзі, канцэрт адменены. Так што, не хвалюйцеся, усё як мае быць, нічога не зьмянілася (а то ўжо ўсё ўскалыхнулася: як гэта - арганізатары канцэрту - афіцыйная структура, арэндаваны лепшы клюб гораду, можа, адліга, можа яшчэ штосьці?). Усё ідзе паводле пляну. А то я ўжо й сам захваляваўся. Сустрэнемся на іншых нашых канцэртах!"

Апублікавана 16.08.2007 by  Андрэй.