Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Местачковая лякальнасьць

Местачковая лякальнасьць

Бушлякоў: “Як стаць вядомым у Беларусі, ня граючы поп-музыку, сьпяваючы па-беларуску, не падпяваючы ўладам?”

Зыблюк: “Думаю, ніяк. Беларусы, апроч усяго іншага, яшчэ такая дужа кансэрватыўная нацыя, і яна дужа ня любіць экспэрымэнтаў - ні музыкі, ні слухачы. “N.R.M.” знакамітыя ў Беларусі – ну, 3, 5 тысяч іх ведаюць, слухаюць... Гэта не знакамітасьць. Гэта такая местачковая лякальнасьць. А каб стаць знакамітым патрэбна, каб твой твар вісеў на ўсіх бігбордах. Каб нават бабуля, прадаючы семкі, ведала тваё імя. Гэта не з-за таго музыкі кепска граюць, а з-за таго, што проста кансэрватыўны народ, закансэрваваны, які проста нічога не цікавіць”.

Ну і дзянёк: то "беларуская нірвана", то "местачковая лякальнасьць"... Чытаць інтэрвью цалкам тут.

Апублікавана 17.08.2007 by  Андрэй.